Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Як Вольскі «Міларусь» прэзэнтаваў

Як Вольскі «Міларусь» прэзэнтаваў

Сваю першую кнігу прозы Лявон Вольскі выдаў зусім нядаўна. Прэзэнтацыя выданьня прайшла ў нехарактэрнай для літаратурнай тусоўкі стылістыцы — звычайна такія імпрэзы праходзяць млява і нудна. Вольскі ж выбраў другі фармат ¬— два дні канцэртаў у клюбе «Графіці». «Не магу сказаць, што першы дзень быў “халодным”, але другі атрымаўся па-сапраўднаму гарачым і рок-н-рольным, бо мяне прыйшлі падтрымаць Вераніка Круглова, Аляксандр Памідораў, Алег Хаменка і Аляксандр Куллінковіч», - кажа Вольскі. Менавіта канцэрт у рок-н-рольны дзень наведаў карэспандэнт «Тузіна Гітоў».

Апублікавана 06.10.2011 by  Андрэй.