Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Найбліжэйшыя канцэрты Найбліжэйшыя канцэртыСьпіс канцэртаў на бліжэйшы месяц, дзе можна пабачыць наш гурт, асобных яго музыкаў, альбо ўдзельнікі якіх маюць дачыненьне да творчасці НРМ: 23 лістапада, 19:00, КЗ Менск (малая заля), МенскРок-каранацыя прэзентуе: Гарадзкія, Клёндайк і IQ-48. Сумесны канцэрт. 23 лістапада, 17:00 і 19:00, сядзіба БНФ, МенскЛявон Вольскі сьпявае на ўрачыстасьцях, прысьвечаных 100-годдзю Нашай Нівы. Адрас сядзібы: былая вул. Варвашэні 8. Увага! У адзін дзень пройдуць дзьве вечарыны! 27 лістапада, 19:00, Графіці, МенскРок-н-рольны пажар. Граюць SDM (аднойчы граў на разагрэве НРМ у палацы мастацтваў) i Абшар. Кошт квітка 8.000. http://www.abshar.by.ru. Тэл. для замовы: 7799918. 1 сьнежня, 19:00, Юла, Менск:B:N:/IQ48. Прэзэнтацыя новага альбому гурта :B:N: "Жыве рок-н-рол!". Адмысловыя госьці - IQ48 (нагадаем, што любімая ўсімі намі Шалёна з'яўляецца прэс-сакратаркай і проста харошым сябрам гурту IQ48). Даведкі па тэлефоне: 689 40 48. 12 сьнежня, 19:00, Юла, МенскТузін Гітоў: Бэніфэст Анемпадыстава. Канцэрт, прысьвечаны творчасьці Міхала Анемпадыстава, і прэзэнтацыя дыску "Прэм'ер Тузін 2006". Прымаюць удзел: Народны альбом, Apple Tea, Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, IQ48 і іншыя. Квіткі: 15 000 (танцпляц). Тэлефоны для даведак: (029) 689-40-48, (029) 77-882-77. Адрас: вул. Сурганава, 26. 17 снежня, 19:00, Ваяж, МенскВялікі электрычны канцэрт НРМ. Даведкі па тэл. 671 58 65. Клюб знаходзіцца каля ст. м. Фрунзенская. Выхад да крамы Бізон. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |