Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за лепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе.

Як паведаміў каардынатар узнагароды паэт Алесь Аркуш, у шорт-лісце пяць аўтараў. Паводле алфавіту ён выглядае наступным чынам:

• Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы: кінараман-фарс»;

Лявон Вольскі. «Міларусь»;

• Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».;

• Аляксандр Лукашук. «След матылька. Освальд у Менску»;

• Ян Максімюк. «Словы ў голым полі».

Апублікавана 12.01.2012 by  Андрэй.