Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Re:Public адмяніў «Крамбамбулю» пад ціскам КДБ

Re:Public адмяніў «Крамбамбулю» пад ціскам КДБ

Удзельнікі канфлікту, зьвязанага з адменай канцэрту «Крамбамбулі» выказалі свае меркаваньні «Тузіну Гітоў». Дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў абвінаваціў у зрыве канцэрту асабіста арганізатара Ўладзімера Шаблінскага, які «парушыў вусныя дамоўленасьці». Кіраўнік агенцтва «Шаблі»: «Калі Старцаў сказаў, што на яго пачынаюць ціснуць у сувязі з канцэртам яго куратары з КДБ і з Фрунзенскага выканкаму, я папрасіў даць мне час на вырашэньне гэтай сытуацыі. Мне не хапіла рэальна двух дзён».

Апублікавана 02.02.2012 by  Андрэй.