Alonka wrote:
А я вось узгадваў канцэрты RHCP, Green Day, Muse... і робіцца вельмі стромна

.
Калі вы аддзеліце ўласна творчасьць ад прамоцыі, якую робяць заходнім гуртам буйныя лэйблы (рэкляма, кліпы, інтэрвью, публікацыі ў газэтах і часопісах і г.д.), то НРМ і ня вельмі саступае монстрам...
Проста, у сучасным шоўбізе істотна ня музыка, а піар вакол яе.
PS: часта даводзіцца ездзіць па розным дзяржпрадпрыемствам. Калі гаворка заходзіць пра музыку, я люблю паздзеквацца з савецкіх жанчынак. Вось, які самы папулярны сьпявак, напрыклад? Натуральна,
Філіп Кіркораў. Добра. А, назавіце назву хацяб аднаго ягонага альбому (ці ёсць яны ў яго увогуле?), ці трох-чатырох песень? За пяць гадоў, ніводная не адказала на гэтыя пытаньні. Вось вам і сьпявак...
Людзей цікаціць: ці спаў ён з Пугачовай, якога колеру ў яго майткі і колькі каштуюць чаравікі, а не творчасьць.
Нешта падобнае і з заходнімі гуртамі.
Уласны прыклад: у мяне няма ніводнага дыску RHCP (я так разумею, пад гэтым скаротам хаваецца Red Hot Chilly Peppers), я ня ведаю назваў іхных песень, за выняткам Californication... Ніколі сьвядома не імкнуўся іх слухаць. Мабыць чуў колькі разоў па радыё, але не ведаў што гэта яны.
Дык вось, заўважце, не слухаўшы гэтую музыку, я ведаю, што такая группа існуе, і, што яны крутыя. калі б у Менску быў іхны канцэрт -- я схадзіў бы.
Такім чынам, творчасьць другасна, а рэкляма (PR), стаіць на першым месцы.