Code: Select all
Am G F C D
дарма працуе трактар у полi пад Гародняй,
дарма працуе токар на трактарным заводзе,
дарма працуе лекар лякарнi №9,
дарма працуе пекар пякарнi №6,
Hm A E
таму што тут нiкому нiчога не патрэбна,
таму што тут нiкому нiчога не патрэбна,
таму што тут нiкому нiчога не патрэбна,
таму што тут нiкому.
C D G Em
e-e-e-e
дарма каналi немцы у лесе пад лагойскам,
дарма каналi туркi сярод Балканскiх гор.
дарма ты пiшаш вершы, дарма чытаеш кнiгi,
калi ты будзеш першы, нiхто i не заўважыць,
таму што тут нiкому...
хiба што толькi выпiць, хiба што толькi зьесьцi,
хiба што толькi думаць пра тое ды пра гэта.
хiба што толькi верыць, хiба што толькi марыць -
вось тое, што патрэбна, ня так ужо й мала.
няхай працуе трактар, няхай працуе токар,
няхай працуе лекар, няхай працуе пекар,
няхай усе працуюць, няхай адпачываюць,
няхай сьпяваюць песьнi пра тое, што захочуць:
е-е-е-е, е-е-е-е!
е-е-е-е, е-е-е-е!