Page 6 of 7

Posted: 15.02.2006 - 00:19
by andrushka
Прыгажосць, радасць, шчасце, усмешкі.
Вось такі быў канцэрт. Усе малайцы. Арганізатары. публіка і, само-сабою, музыкі. Усім нізенька кланяюся. ЗА БЕЛАРУСЬ!!!

Posted: 15.02.2006 - 16:24
by Guest

Posted: 15.02.2006 - 18:16
by Slaver
Госьць, угу, спасылку ўжо бачылі. Толькі сайт... вельмі сыры...

Posted: 15.02.2006 - 22:23
by Guest
2 Slaver
Дык канешне сыры и увогуле..., але ж ён быу створаны, кали мы ну зусим маленькия были.Але кали руки даудуць- усё будзе чотка!
А як мы выступили., таксама сыра?:)
Хто пойдзе у Графіці?

Posted: 15.02.2006 - 22:36
by RoskolnikOFF
Ліберум Ветта гучала нават вельмі, асабліва спадабалася 2 песенька, толькі дзе б дастаць песенькі і фоткі гэтай групы!!!

Posted: 15.02.2006 - 22:50
by QzWeR
Тутака таямнічы стваральнік вышэйзгаданага мною сайту прынёс запіс з канцэрту. Сяджу зараз слухаю... Прыемна ўзгадаць хвіліны шчасьця ;)

Posted: 15.02.2006 - 23:26
by Slaver
Госьць, выступілі нармальна. Зразумела, працаваць яшчэ вельмі шмат, але пэрспэктыва ёсьць, а гэта - галоўнае :)

Posted: 16.02.2006 - 00:10
by Slaver
Дарэчы, наступны канцэрт N.R.M. у «Графіці» фан-клюб ігнаруе. Альбо як сказаў hondurazian, «злосна байкатуе з дэманстрацыяй, сьцягамі і дэклямацыямі ў мэгафон!» Акустыка за 25 тысячаў — занадта! Скажам Пашу НЕ!

(с) я сам

Posted: 16.02.2006 - 12:53
by Андрэй
Slaver wrote:Дарэчы, наступны канцэрт N.R.M. у «Графіці» фан-клюб ігнаруе. Альбо як сказаў hondurazian, «злосна байкатуе з дэманстрацыяй, сьцягамі і дэклямацыямі ў мэгафон!» Акустыка за 25 тысячаў — занадта! Скажам Пашу НЕ!

(с) я сам
калі прыязджае якое-небудзь расейскае лайно, дык кошты квіткоў пачынаюцца ад 50 тыс. А тут -- лепшы беларускі гурт усіх часоў -- і толькі 25....

я б увогуле зладзіў бы хаця б адзін канцэрт з квіткамі ад 100 тыс. каб мы проста самі сабе пачалі паважаць...

Posted: 16.02.2006 - 19:30
by Alonka
Андрэй, не, чаму. Вунь на Акеан Эльзы квіток 26 тыс на танцпляц. Гэта, канешне, не расейскае лайно, але замежны гурт :) Справа ў тым, што ня ўсе могуць дазволіць сабе набываць квіткі па такіх коштах. Замежныя гурты выступаюць у нас раз на год, а НРМ зараз - адзін/два разы на месяц. І сапраўдным фэнам хочацца патрапіць на кожны канцэрт. А дзе студэнту ўзяць грошы, калі яшчэ й сям'я не багатая? Нават у Лявона вочкі пачалі закатвацца, калі я яму кошты квіткоў агучваю.

Posted: 16.02.2006 - 21:17
by Dzik
Віншую з удачным канцэртам! Толькі прыкід нейкі ў Лявона нездаровы. Гэта сцэнічны ў яго такі вобраз ці ён так і па вуліцах ходзіць?

Posted: 16.02.2006 - 22:53
by Андрэй
Alonka wrote:АндрэйВунь на Акеан Эльзы квіток 26 тыс на танцпляц.
што такое Акеан Эльзы для Беларусі і што такое НРМ... і потым, 26 тыс > 25 тыс.

як гледачу мне канешне болей спадабаюцца танныя квіткі. тым больш, што 2 тыдні таму слухаў амерыканскага блюзавага выканаўцу Terry Man у Беластоку, дык квіток каштаваў 15 злотых (10 тыс на беларускія).

але, мы усе павінны разумець бягучую сітуацыю і праявўляць якую кольвек салідарнасць. бо зараз, такія канцэрты, адна з апошніх магчымасцяў падзарабіць для нашых улюбеных музыкаў.

Posted: 16.02.2006 - 23:30
by Slaver
Андрэй, усё зразумела. Я вось не прапусьціў ніводнага менскага канцэрту N.R.M. болей чым за год, нават у Полацак на "Рок-кола" езьдзіў. Мне даволі цяжка грошы адрываць, але на канцэрты атрымліваецца. Пры гэтым я сам зарабляю. Простым школьнкам-студэнтам яшчэ цяжэй! А ў "Графіці" разьвіваецце нездаровая тэнэнцыя, калі за пару месцаў кошт квіткоў з 15 тысячаў да 25 дайшоў (і гэта на акустыку)! Інфляцыя?

Ня будзе Гіршы, будзе чорт іншы. Нас ня будзе, ўсё роўна назьбіраецца клюб...

Posted: 18.02.2006 - 00:20
by Kascjuszka
дык НРсМ не ідзе ў Графіці?

Posted: 18.02.2006 - 01:09
by Slaver
Kascjuszka, не!

Posted: 18.02.2006 - 12:41
by Андрэй
Kascjuszka wrote:дык НРсМ не ідзе ў Графіці?
вось, цяпер усім зразумела, чаму лука так баіцца партыяў. спачатку проста зьбіраюцца разам піва папіць, а потым пачынаюць свае ўмовы выдвігаць. кошты на квіткі ім не падабаюцца бачыш :) :) яшчэ страйк зрабіце :)

Posted: 18.02.2006 - 12:59
by Slaver
Андрэй, зробім! Ужо плякаты і транспаранты малююцца! ;)

Posted: 18.02.2006 - 13:30
by Pax
мм, графіці зусім барзець пачынае, тым больш.. што сам па сабе клюб графіці мне ня вельмі падабаецца(менавіта гук).. хаця на НРМаўскіх канцэртах там ня быў.. мо на акустыцы там і добра.. ды й адміністрацыя ў гэтага клюбу мне ня вельмі падабаецца.. вось..

Posted: 18.02.2006 - 14:05
by Slaver
Pax, у "Графіці" заўсёды все выдатна: і гук, і адміністрацыя... Адно зь лепшых месцаў гораду. Але кошты сталі...

Posted: 19.02.2006 - 11:28
by Pax
хм, ну ня ведаю.. мне раней там так сама падабалася.. а зараз.. апошні раз пасьля трыбьюта РХ.. ён панік у маіх вачах..