Page 6 of 9
Posted: 8.05.2006 - 10:40
by Slaver
Слава, калі разумееш, што гэта рок-канцэрт, чаго тады ты чакаў? Што ўсе будуць сядзець на крэслах і ціханька пляскаць у далоні пасьля песень? Мажоры, хадзіце на Паліну Смолаву нах!
Posted: 8.05.2006 - 11:31
by Kat
Канцэрт проста найцудоўнейшы атрымаўся! даўно мяне так не каўбасіла....і не плюшчюла. сёння шыя баліць... але нават гэта зараз прыемна, бо адразу з'яўляюцца ўспаміны... Яшчэ хачу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Posted: 8.05.2006 - 12:02
by Guest
2слава: што ж гэта за канцэрт тады атрымаецца??не рок а поп......)
Kat а хто ж ня хоча.....
Posted: 8.05.2006 - 13:02
by Slaver
Напэўна, самая цікавая падзея ўчорашняга канцэрту - песьня ў выкананьні Алезіса Дзямідовіча "Кітай". Вясёлая, прыкольная і нязвычайная песьня.
Невялічкі фрагмэнт песьні ў вельмі дрэннай якасьці прапаную вам

Усяго толькі 300 кілябайтаў

Posted: 8.05.2006 - 16:10
by ZEUS
да якасць не суперская але 41 сякунду можна і паслухаць..................
выкладвайце фоты хутчэй!!!!
Posted: 8.05.2006 - 17:06
by госць
быу буперски слэм!хто супраць навошта прыходзили????
Posted: 8.05.2006 - 19:07
by Alonka
Posted: 8.05.2006 - 19:49
by Predatorre
Posted: 8.05.2006 - 20:06
by ZEUS
прыкольныя фоткі.....

я амаль на кожнай.... ці гэта не я?))))
Posted: 8.05.2006 - 22:26
by Слава
2 Slaver: па-першае, я не мажор. Па другое усе свае словы я адрасаваў толькі тым, хто кідаўся у талпу, таўкаў усіх без разбору. І мне вельмі брыдка было бачыць тое, што не вельмі вялікі, не вельмі дужы, але ж хлапец чуць-чуць не снёс з ног знаёмую мне дзяўчыну, да і калі б не знаёмую, то гэта б нічога не змяніла. Не ведаю як цябе, а мне гэта было брыдка. Я нічога дрэннага я не жадаю казаць усім астатнім з тых, хто быў у слэме..... Вось і ўсё.... А канцэрт быў найвыдатнейшы!
Posted: 8.05.2006 - 22:36
by Guest
ZEUS wrote:прыкольныя фоткі.....

я амаль на кожнай.... ці гэта не я?))))
ЯК МЫ С ТАБОЙ УЧОРА СЛЭМИЛИ?????КРУЦЬ!ЯШЧЭ ХОЧАЦЦА!
ДА ДА НА ФОТАХ ТОЛЬКИ ТЫ,БАЧНА КРОХИ МЯНЕ И АЛЯКСАНДРА!
Posted: 8.05.2006 - 23:04
by Slaver
чуць-чуць не снёс з ног знаёмую мне дзяўчыну
Слава, я некалькі разоў "знасіў" з ног і знаёмых і незнаёмых дзяўчынак. Мо ў твае 16 гадоў яшчэ страшна такое бачыць, але "баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць". На ўсіх канцэртах слэм, і тое, што было ў ПМ - дробязь у параўнаньні зь іншымі канцэртамі.
Posted: 8.05.2006 - 23:18
by Predatorre
Слава, а ты ведаеш што такое панк??? што асноўная ідэя канцэрту - гэта выхад энэргіі, кожны робіць гэта па-свойму!
калі не падабаецца адыйдзі!!! большаць праблемаў узнікаюць, калі народ які ня ведае, што такое слэм, пачынае лезці ў напоўп, тады і могуць здарацца пашкоджанні і непрыемныя моманты. Тое што адбывалася пад час канцэрту NRM нават і слэмам цяжка назваць.
UPD: дарэчы падыйшоў бы да тых людзей і сказаў бы што так нельга рабіць!!! а размаўляць не форуме ўсе могуць!!!
Posted: 9.05.2006 - 01:32
by macie3k
Predatorre wrote:асноўная ідэя канцэрту - гэта выхад энэргіі
энэнргіі - так. але не агрэсіі. мне здаецца што Слава пра такіх агрэсіўных кажа і я дасканала ведаю пра што ён. каўбасіце ды плюшчыце, дарагія, гэта оў-кэй, але не перабольшваеце.
эх, не хапае знаёмства мовы каб напісаць дакладна тое, што хачу. спадзаюся, што зразумееце, што ў мяне на душы

Posted: 9.05.2006 - 10:01
by Lick
Калі ня хочаш, каб цябе "збівалі з ног", дык ня ідзі ў слэм!!! Дарэчы я хоць і хацеў паслэміць, але апынуўся ў сярэдзіне залі ( пэўна трэба было ісці на паседжанне. Вы ж усе ў слэме былі, я нават зайздрошчу!).
Posted: 9.05.2006 - 10:09
by патрыёт
Lick wrote:Калі ня хочаш, каб цябе "збівалі з ног", дык ня ідзі ў слэм!!! Дарэчы я хоць і хацеў паслэміць, але апынуўся ў сярэдзіне залі ( пэўна трэба было ісці на паседжанне. Вы ж усе ў слэме былі, я нават зайздрошчу!).
Ведаеш!я не быу на пасяджэнни але усё роуна быу слэме заусёды!и мне не падаблася кали мне гаварыли што хлопцы у першых радах прысядзьце кали ласка бо астатним,хто сядзеу!!!ня бачна! Так навошта прыходзили?Мы же не Бабкину слухаем людзи!!!!!!!!
Posted: 9.05.2006 - 10:39
by Slaver
патрыёт, вово! Спрабаваў я патлумачыць гэта адной жанчыне - не зразумела. Ўсё роўна ўсе каўбасіліся

Posted: 9.05.2006 - 10:52
by Alonka
Ну што вы ўжо так на Славу накінуліся. Насамрэч, мне таксама ня вельмі прыемна было бачыць, як час ад часу музыкам ледзь маніторы ня зносілі. Слэм слэмам, але ж усё трэба рабіць да мейсца. З-за нізкай сцэны, прыступак перад ёй й адсутнасьці аховы можна было б і падумаць пра бясьпеку. Зразумела, што хацелася паскакаць, адарвацца, усё ўбачыць, пачуць... Але ПМ - не "Рэактар". Музыкі таксама нечым ахвяравалі. Што ж зробіш, мы ўсе заложнікі часу

Posted: 9.05.2006 - 10:54
by Lick
Сядзела наогул мала . Мне здаецца, што большасць усё ж разумелі, дзе знаходзіліся.
Posted: 9.05.2006 - 11:22
by Guest
Slaver, я таксама некалькі раз таўкануў стаячых радам. Не наўмысна. І нічога дрэннага я не жадаю казаць тым, хто, зноў такі, не наўмысна таўкануў мяне. А калі яны наўмысна, нават дакладна не разумеючы што граюць музыкіпайшлі пакідацца ў талу.... Наввошта??? А казаць: "Мо ў твае 16 гадоў..." глупства. Невялікая ж розніца...
2 Predatorre: А пры чам тут панк???? На панкаўскім, на кораўскім слэме ў тым жа Рэактры кідацца ў натоўп было б нармальна, але ж не ў ПМ, не на НРМ.Не павінна тады было быць грандыёзнага слэма. Пад час канцэрта я некалькі разоў падыходзіў, супакойваў. Яны мяне не слухаліся, а па ліцу біць было б глупа, ці ж мне трэбы было так зрабіць? Таксама на канцэрце я пазнаёміўся з хлапцом, Міхась яго звалі. Ён таксама да іх падыходзіў... потым падышлі, мабыць, арганізатары. У аднаго з іх я білеты набываў. Пасля іх яны супакоіліся адразу ж. Але пад самы канец...
2 Алёнка: дзякуй за падтрымку
З. Ы.: мыбыць вы проста на жадаеце зразцмець мяне!