Page 6 of 9

Posted: 9.10.2007 - 17:17
by Ігар
Можа хто пакiне свой нумар тэлефона, каб можна было стэлефаноўвацца, калi спазнiшся...

Posted: 9.10.2007 - 18:04
by Zap
Я хутчэй за ўсё буду ля клюбу.. Бо туды еду на бі-бі :bus:, а ісьці куды-небудзь потым - і так часу мала.

Posted: 9.10.2007 - 20:52
by Raider
Так што, дзелімся на дзве групы? Які ў гэтым сэнс?
І куды большасьць збіраецца ісьці?

Posted: 9.10.2007 - 21:01
by Raider
Я так разумею: "здраднікі" вырашылі падыходзіць да клюба. (жарт)

Posted: 9.10.2007 - 21:09
by Zap
Пагглядзім

Posted: 9.10.2007 - 21:22
by фiл
Адкажыце, квіткі яшчэ засталіся? заўтра магчыма будзе набыць непасрэдна у клюбе ці патрэбна замауляць?

Posted: 9.10.2007 - 22:14
by Raider
Сябры, насамрэч, давайце ўсе сустрэнемся разам.
Якая розніца, дзе сустрэцца: у метро або каля клюба?

Posted: 9.10.2007 - 22:30
by Alonka
фiл, тэлефануйце арганізатарам. Сёньня бум быў на квіткі, магчыма, што продаж скончыўся.

Posted: 10.10.2007 - 00:10
by Kascjuszka
Проста яшчэ за часамі гасьцёўні павялося, што традыцыйна зьбіраемся за 2-1,5 гадзіны перад пачаткам ля месца, дзе павінны адбыцца канц.

З мэтро (згубіцца немажліва, бо выхад адзіны) пераходзіце праз мост і адразу выходзіце да шматпавярховага будынка. Там клюб.

Posted: 10.10.2007 - 14:26
by strannik
Ігар wrote:Можа хто пакiне свой нумар тэлефона, каб можна было стэлефаноўвацца, калi спазнiшся...
тэлефануй: +375295576432

Posted: 10.10.2007 - 15:04
by Дзед_Мiнай!
Kascjuszka, ну вось навошта ты людзей баламуціш? Ужо і на мэйл ад нашай шаноўнай адмінісрацыі ліст прыйшоў, а цябе ўсё ня сядзіцца! Спадзяюся ня згубімся

Posted: 10.10.2007 - 23:47
by Slaver
Зачотны канцэрт! Няма чаго ячшэ сказаць :)

Posted: 10.10.2007 - 23:51
by GALAVA
так, канцэрт-супер!!!!

Posted: 11.10.2007 - 00:10
by vital_lama
Выціскаў цішотку ў прыбіральні і глухі крыху стаў....)
Увогуле было ўсё зашыбісьсьсь!

Posted: 11.10.2007 - 00:25
by VOLNY
Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?

Я з "правага крыла")

Posted: 11.10.2007 - 00:46
by Alonka
VOLNY, :lol:

Канцэрт атрымаўся на ўзроўні. Болей бы такіх сустрэчаў... Стрыжка Лявона - зачотная! ;)

Posted: 11.10.2007 - 07:48
by JOAHN
канцэрт класны атрымаўся . даўно такога не было. але я стаяў паміж талпой і сцэнай (г.зн. мае калені ўпіраліся ў сцэну) і калі сзаду талпа навальвалася было не вельмі добра
. затое я мог назіраць як лявон грае .
а потым я адыйшоў у сярэдзіну і стала добра .
а самая класная рэч якую я бачыў на канцэрце гэта Gibson Les paul лявона - гэта вельмі класная гітара. я таксама хачу такую.
а вы ведалі што на там яшчэ былі германцы -штук дзесяць? яны стаялі сзаду каля бару

Posted: 11.10.2007 - 09:22
by Уладзмер
Насамрэч немцаў было аж 23 чалавекі (іх зацягнуў наш сябр, таксама немец, які з'яўляецца фанатам нрм :)), а таксама чэлы з кіеўскага фанклубу, палякі і іншыя прадстаўнікі малых і не вельмі народаў.
ЗЫ: канцэрт быў супэр, толькі нага пасля слэму баліць.

Posted: 11.10.2007 - 09:25
by Kat
уфф. слоў няма, бо голасу таксама няма. таму магу толькі прахрыпець "вялікі дзякуй" усім арганізатарам, музыкам і іх дзеткам, і ўвогуле усім, хто прыйшоў, бо атмасфера была найцудоўнейшая.

а ўвогуле, я зноў і зноў здзіўляюся, наколькі НРМ аб'ядноўвае народ: колькі народу з'езалася са ўсёй Беларусі і не толькі з Беларусі. я ўчора сустрэла знаёмых, якіх менш за ўсё чакала там ўбачыць. і адказвалі мне:" ды што ты, здзекваешся, куды-куды, а на НРМ не пайсці проста немагчыма ". :)

Posted: 11.10.2007 - 09:27
by vital_lama
VOLNY wrote:Канцэрт аццтой. Што за перцы былі акрамя гэтага, белага... Вольскага!? Дарма прасадзіў 20 штук. Каб не піва ўвогуле вечар быў бы згублены. У другім аддзяленні акрамя 3 чарапах амаль нічога не ведаў. А ў іх ёсць альбомы акрамя "06" і "Тэатра оперы і балета"?

Я з "правага крыла")
Ну калі вы не ведаеце "Одзірыдзідзіну", "Песьні пра каханне", "Паветраны шар", "Катуй-ратуй" і іншыя старыя песьні, што гучалі - то гэта вашыя праблемы)