Page 2 of 4

Posted: 5.01.2007 - 00:40
by Danger
4 гады таму (сайт и тады быў не найлепшы) запытаў пасля канцэрту Піта, што з сайтам. Ён адказаў у стылі "А навошта нам сайт?"

Разумею, што ў сённяшніх умовах рабіць канцерты й туры па Беларусі немагчыма, але ці нельга зрабіць старонку з гісторыяй гурта і даваць там нейкую інфармацыю аб дзейнасці і канцэртах (хаця б і па за межамі Беларусі)? Ці ма яшчэ гурт павагу да сваіх фанаў?

Posted: 5.01.2007 - 02:17
by macie3k
VOLNY wrote:"Мікалай, ня будзе новага сайту. Будзе стары. Хутка, спадзяюся."
25.07.2006 - 15:21 (!)
Таксама з альбомам :P

Амбасада ёсьць адна, зьмяніўся адрас, дэзайн, сайт трэ ад пачатку напісаць... Вось так склалася.

Posted: 5.01.2007 - 06:51
by rohach
a z dyzajnam vokladki zusim s'meh :)))

Posted: 6.01.2007 - 00:03
by VOLNY
Шчыра, мне да ДУПЫ польская амбасада, а хвалюе, што няма беларускай старонкі! Давайце хоць польскую перакладаць (дажылі, б**), яна мадэрновее за nrm.by.com выглядае

Posted: 6.01.2007 - 13:50
by Danger
Ў дадзены момант гісторыю й дыскаграфію можна знайсці ў палякаў да на Вікіпедыі. І там ужо бачна пэўныя разыходжанні - у 02 ці 03 выйшаў апошні альбом?

ХХІ стагоддзе, а аб канцэртах можна даведацца толькі на форумах. А каб пачытаць дзе-небудзь тэксты, то ці ўвогуле гэта магчыма?

З такой медыяльнасцю толькі і рабіць, што перапісваць "Lalalala"...

Posted: 6.01.2007 - 22:42
by VOLNY
Danger, ІМХО

Posted: 7.01.2007 - 00:48
by rohach
ggggg)) kin'cie durnoe :)
kamu jak ne im klapacicca tre :)

Posted: 23.05.2007 - 19:20
by Foxter
Няўжо нікому не патрэбны сайт? Сярод нас ёсць праграмісты? Патрэбна самім зрабіць старонку NRM, няўжо мы на гэта не зольныя?

Posted: 25.05.2007 - 13:19
by Alonka
Foxter, яно вам трэба? Нават "дзякуй" ніхто ня скажа...

Posted: 25.05.2007 - 13:52
by Малайчынка
Alonka wrote:Foxter, яно вам трэба? Нават "дзякуй" ніхто ня скажа...
А я вот бы сказал

Posted: 25.05.2007 - 15:11
by Foxter
Калі знойдуцца людзі, якія дапамогуць з матэрыялам, то праз месяц, калі скончыцца сесія, пачнем. Акрамя мяне ёсць яшчэ авантурнікі?

Posted: 25.05.2007 - 22:01
by -=АндруХА=-
Foxter, чем с магу помогу.

Posted: 26.05.2007 - 06:57
by Megaloman
Ёсць усе тэксты, акрамя апошняга, у фармаце Word, таксама ўсе альбомы заграбаны ў фармат mp3.

Posted: 27.05.2007 - 13:58
by Alonka
А ніхто ніколі не задумваўся, што прычына адсутнасьці сайта ў яго непатрэбнасьці для гурта?

Posted: 27.05.2007 - 18:28
by macie3k
Але фанатам ён - відаць - патрэбны.

Posted: 27.05.2007 - 19:49
by Alonka
macie3k, для фанаў ствараюцца фан-клюбы. За афіцыйны сайт каманды павінен адказваць сам яго ўладальнік. Інакш адбываецца тое, што адбылося з сайтам НРМ. У такім выпадку лепш нічога, чым танная й ганебная старонка.

Posted: 28.05.2007 - 06:18
by Megaloman
А чым адрозніваецца афіцыйны сайт ад гэтага? Навіны тут ёсьць, застаюцца толькі тэксты, ды, калі музыкі дазволяць, песьні ў фармаце mp3. Лягчэй дадаць на гэты сайт гэтыя раздзелы, чым падымаць з нуля афіцыйны сайт.
Па вопыту сайтаў группы Megadeth магу дадаць, што рана ці позна галоўным сайтам будзе той, на якім ёсьць форум, і менавіта на яго пераносяцца раздзелы з іншых сайтаў, а не наадварот.

Posted: 28.05.2007 - 16:59
by Zap
Ну файлавы storagе і ўсялякага такога на гэты сайт закінуць я прапаноўваў ужо даўно)

Posted: 28.05.2007 - 23:42
by Малайчынка
Alonka wrote:А ніхто ніколі не задумваўся, што прычына адсутнасьці сайта ў яго непатрэбнасьці для гурта?
А разве сайт не добавляет популярности группе?

Posted: 29.05.2007 - 09:36
by Alonka
Малайчынка, дадае. Але пачуйце, што я кажу: ГУРТУ гэта не патрэбна. І тут не паспрачаесься.