Page 2 of 4
Posted: 9.03.2007 - 20:17
by Sasha
Ya byu na kojnay akcyi appazizyi z referenduma 2005.I ya ne jadayu znou vychadit' na miting kab pamalitsa i palazhit' kvetki da pomnika nevadomaga saldata,a potym atrymlivat' dubinami pa po4kam i sadzet' za kratami.Kali vychadzit' na plosh4u,to kab delat' revaluciyu,a ne getym ananizmam zaymacca.
Posted: 9.03.2007 - 20:56
by Vinceres
Усе на плошчу!!!
Posted: 9.03.2007 - 21:19
by Iкс
"ananizmam zaymacca"
не пераблытаў з мазахізмам?

Наконт астатняга не спрачаюся, толькі чамусьці ўсе хто хоча рабіць рэвалюцыю ў выніку таксама "atrymlivat' dubinami pa po4kam i sadzet' za kratami".
Posted: 11.03.2007 - 23:00
by Michal.on
Трэба быць больш аб'ектыўнымі: у першую чаргу Дзень Волі- гэта нацыянальнае сьвята. А брутальны разгон наўрад ці будзе, хутчэй за ўсё- толькі запалохваньні па тэлевізіі ды па інтэрнатах.
Posted: 12.03.2007 - 00:10
by Marnatrauny
Michal.on wrote:Трэба быць больш аб'ектыўнымі: у першую чаргу Дзень Волі- гэта нацыянальнае сьвята. А брутальны разгон наўрад ці будзе, хутчэй за ўсё- толькі запалохваньні па тэлевізіі ды па інтэрнатах.
Міліцыя як заўсёды абяцае разгон з газам, дубінкамі й вадамётамі. Чакаем феерычнага шоў?
Мой баця размаўляў з чалавекам з КДБ, той казаў, што галоўнай фішкай гэтага году будуць правакацыі за 2-3 дні да дня Волі. На тых, хто ў сьпісе "трывалых кліентаў" будуць на вуліцах наяжджаць розныя кумбы, потым апэратыўна зьявяцца мянты каб абараняць тых кумбаў ад розных злобных 14-17 гадовых апазыцыянэрак... Ці папросту наезды на людзей са значыкамі. Карацей, "тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей. А што вы хочаце, людзі, - так было і гэтак будзе"...
Posted: 12.03.2007 - 18:51
by Iкс
"так было і гэтак будзе"..."
Вось колькі яшчэ?

Posted: 13.03.2007 - 00:09
by Marnatrauny
Iкс wrote:"так было і гэтак будзе"..."
Вось колькі яшчэ?

Зьбірай сяброў, запальвай газ
Усё стагодзьдзе дэкаданс!
Posted: 13.03.2007 - 19:01
by Кастусь Капялюш
Падкажыце, ці будуць 25 сакавіка адбывацца якія небудзь мерапрыемсвы(мітынгі, дэманстрацыі, рэвалюцыі) ў Гародне?
Posted: 14.03.2007 - 00:28
by Michal.on
Вітаўт wrote:Падкажыце, ці будуць 25 сакавіка адбывацца якія небудзь мерапрыемсвы(мітынгі, дэманстрацыі, рэвалюцыі) ў Гародне?
Гэта наўрад ці, бо ў "апазыцыйнай" Гародні мясцовая улада ды мянты занадта лютыя, а жыхары занадта самадастатковыя.
Мае сябры- гарадзенцы зьяжжаюцца ў Менск, што і Вам раю.
Posted: 14.03.2007 - 19:18
by Dzik
Удачы ўсім, хто выйдзе на вуліцы! Са Сьвятам!
Posted: 14.03.2007 - 20:43
by Iкс
офф і ламерскае пытанне: што такое "A.C.A.B.''?
Posted: 15.03.2007 - 00:27
by Michal.on
Iкс wrote:офф і ламерскае пытанне: што такое "A.C.A.B.''?
All cops are bastards

Posted: 15.03.2007 - 23:02
by Iкс
Michal.on, зразумела

Posted: 20.03.2007 - 01:20
by Michal.on
Posted: 20.03.2007 - 23:09
by Iкс
Michal.on, ніхто туды ісьці не хоча
Posted: 21.03.2007 - 02:30
by Michal.on
Вось-вось: "ніхто" будуць сядзець па кватэрах і глядзець БТ, а "туды" пойдуць сапраўдныя людзі.
Posted: 21.03.2007 - 16:50
by Андрэй
Posted: 21.03.2007 - 21:30
by Iкс
Не вельмі хацелася уздымаць гэту тэму. Я лічу, што НРМ 25-га варта быць на радзіме!
А вы як лічаце?
Posted: 21.03.2007 - 22:16
by Андрэй
25-га сакавіка, але якога году? 96, 97, 98...02,03,04...07?? Трэба адносіцца да гэтага без фанатызму. Атрымоўваецца прысутнічаць -- добра, прыйдзі і выканай свой грамадзянскі абавязак. Не атрымоўваецца -- ня трэба рабіць з гэтага трагедыі. Наадварот, трагедыяй было б, калі лёс Беларусі залежаў бы ад аднаго чалавека -- прыйдзе ён на мітынг, ці не. Ня будзе адных, на іх месца стануць іншыя. У гэтым моц Беларусі і беларускае нацыянальнае ідэі.
Што тычыцца НРМ і гэтай канкрэтнай сітуацыі, то:
1. па-першае, яны павінны зарабляць грошы. Вось Вы, хутчэй за ўсё, яшчэ жывёце на грошы вашых бацькоў. А яны ўжо самі бацькі для кагосьці і ім трэба і за жытло плаціць і ежу набываць і г.д.
2. па-другое, музыка павінен увесь час удасканальвацца, а дзеля гэтага трэба граць канцэрты. Калі канцэрты на радзіме граць немагчыма, дык трэба скарыстоўваць любы шанец.
3. па-трэцяе, давайце падумаем што будзе больш карысным для нашай беларускай справы: калі Вольскі і кампанія пройдуць пешшу ад пляцу Каліноўскага да Акадэміі навук, ці калі дзякуючы ім дзесяткі тысячаў палякаў даведаюцца пра сітуацыю на Беларусі?
4. і, нарэшце, НРМ столькі зрабілі для Беларусі, што цяпер яны ўжо знаходзяцца ў стане па-за крытыкай. Вазьміце гітару, прасьпявайце больш за дваццаць гадоў так, каб на вашых песьнях узгадавалася не адно пакаленьне, тады заходзьце на гэты форум і крытыкуйце...
PS: праўда, у апошнім выпадку ў Вас хутчэ за ўсё будзе свой уласны фан-клюб і свой форум
PPS: Я сам у мінулым годзе быў далёка за межамі Беларусі. Так склаліся абставіны. Перажываў, але нічога ня мог зрабіць. Часам абставіны бываюць вышэй за нас.
PPPS: адна з самых заганных рысаў беларускага мэнталітэту -- гэта крыўда. Пачытайце Глёбуса і ніколі не давайце гэтаму паганаму пачуцьцю авалодаць вашым розумам!
Posted: 21.03.2007 - 23:20
by Iкс
2. па-другое, музыка павінен увесь час удасканальвацца, а дзеля гэтага трэба граць канцэрты. Калі канцэрты на радзіме граць немагчыма, дык трэба скарыстоўваць любы шанец.
3. па-трэцяе, давайце падумаем што будзе больш карысным для нашай беларускай справы: калі Вольскі і кампанія пройдуць пешшу ад пляцу Каліноўскага да Акадэміі навук, ці калі дзякуючы ім дзесяткі тысячаў палякаў даведаюцца пра сітуацыю на Беларусі?
Перапеўкі Боба Марлі не лепшы спосаб паведаміць аб Беларусі

. Я б яшчэ зразумеў каб адбыўся канцэрт, як год таму 16.03. А так...
4. і, нарэшце, НРМ столькі зрабілі для Беларусі, што цяпер яны ўжо знаходзяцца ў стане па-за крытыкай. Вазьміце гітару, прасьпявайце больш за дваццаць гадоў так, каб на вашых песьнях узгадавалася не адно пакаленьне, тады заходзьце на гэты форум і крытыкуйце...
Я нікога не крытыкую. Я проста спытаў Вашае меркаваньне.
PPPS: адна з самых заганных рысаў беларускага мэнталітэту -- гэта крыўда. Пачытайце Глёбуса і ніколі не давайце гэтаму паганаму пачуцьцю авалодаць вашым розумам!
І тым больш я не крыўдую
