Page 2 of 2

Posted: 14.03.2007 - 11:03
by QzWeR
Alonka wrote:Блін, а я спадзявалася на пытаньне "чаму няма ніводнага апазыцыйнага гурта, які граў бы ў стылі pop?"... :lol:
а як жа група "Краскі"? 8)

Posted: 15.03.2007 - 00:11
by Marnatrauny
QzWeR wrote:
Alonka wrote:Блін, а я спадзявалася на пытаньне "чаму няма ніводнага апазыцыйнага гурта, які граў бы ў стылі pop?"... :lol:
а як жа група "Краскі"? 8)
... LongPlay, Vodar Suśviet, Kriwi (не папса, але гучыць адносна лёгка). Туды ж можна аднесьці "Аляксандру і Канстантына"...

Posted: 15.03.2007 - 12:36
by Кастусь Капялюш
alex_aerson wrote:Туды ж можна аднесьці "Аляксандру і Канстантына"...
:shock: :shock: :shock: Ужо "Аляксандру і Канстантына" называюць апзыцыйным гуртом... Жах!
Куды каціцца сьвет....

Posted: 15.03.2007 - 22:25
by Vinceres
Раю Tav.Mauzer. Вартыя рэчы...Самабытна. Пакiдае станоучае уражанне. Не зусiм death цi trash, але такi-сабе нядрэнны кор-альтэрнатыу.

Posted: 15.03.2007 - 23:34
by Marnatrauny
Vinceres wrote:Раю Tav.Mauzer. Вартыя рэчы...Самабытна. Пакiдае станоучае уражанне. Не зусiм death цi trash, але такi-сабе нядрэнны кор-альтэрнатыу.
Самі сябе яны лічаць эмо (цытата: "нам сказалі - мы граем эмо. мы ня супраць"). Музыка сапраўды вартая праслухоўваньня. Асабліва тэксты. Заганяюся зь песьні "я застануся" :

" Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў,
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі,
Я й тады застануся сынам
Беларускай зямлі.
Калі расколіцца абалонка рэха пранізьлівым шэптам гукаў,
Калі я застануся самай напружанай нотай.
Я застануся
Сынам істоты ў коме, як заўсёды, ніякіх зрухаў.
Апошнюю песьню сваю ахвярую Беларусі.
Калі я разьбіты ўшчэнт, калі мяне засталося так мала,
Калі расьпятае сэрца бязвольна трымціць на чыіхсьці далонях,
Калі ня спраўдзіцца ніводная мара,
З тваёй гліны ўзяты - вярнуся ў тваё ўлоньне.
Калі куля падарункам адзіным сустрэне мяне на Каляды,
Я, згубіўшы моц, на грудзі тваёй вузкай расьпяты,
Да няплоднай зямлі тваёй прыгарнуся.
Жыцьцё сваё ахвярую Беларусі. "



Здаецца, гэта трошкі больш, чым проста шэраг літар...

Posted: 16.03.2007 - 12:53
by Кастусь Капялюш
alex_aerson wrote: Музыка сапраўды вартая праслухоўваньня...
Я чуў песьню "Беларусь будзе вольнай" дык на мой погляд гэта добрая але вельмі дрэнна выкананая ідэя. Мне вогуле не спадабаецца музыка з прыстаўкай Core.
І яшче. Можа сказываецца тое што я вучуяя ў музычнай школе , ці проста я такім нарадзіўся, але мне больш падабаецца складаная музыка, кшталту Iron Maiden ці поздніх Death. Вельмі няшмат альтэрнатывы, пра якую нельга сказаць "прымітыў" Канешне бываюць гурты як N.R.M. якія робяць добрую і ня складаную музыку але такіх адзінкі...

Posted: 16.03.2007 - 17:27
by Iкс
alex_aerson, тэкст сапраўды ўражвае. Упершыню не слухаю Маўзераў, а чытаю.

Posted: 19.03.2007 - 01:07
by RoskolnikOFF
Я слухаў! і на канцэрце Маўзераў быў! клёваа! Да і тэксты лепшыя!!!
_________________________________________________________
Цябе знойдуць у труне з жалезабетону,
Дзе па квадратных мэтрах плошчы разьлічана мейсца жыхарства,
Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам -
У шэрых камуфляжах санітары грамадства.
_________________________________________________________
Мне б зараз стаць сьцяной ці зрабіць укол,
Мне б выпацкаць усё ў пакоі крывёю,
Мне б стрэліць у скроню, ці легчы пад колы.
Ты ўсё роўна не зразумееш, што стала са мною.
Я ненавіджу цябе!
_________________________________________________________
Я вычарпаў свой ліміт шчасьця.
Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю.
Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы -
Хутка цела ня будзе патрэбнае нам
З табою.
Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма,
Я настолькі маленькі, як пыл, як шум,
Нібы квіток на праезд, які нехта памяў.
Што павінна адбыцца, каб я нешта
Адчуў?