Page 2 of 5
Posted: 18.10.2005 - 08:47
by neochan
"ŕęóńňű÷íű˙ ęŕíöýđňű"!
Posted: 20.10.2005 - 14:21
by Leonard Moon
Dzik wrote:Лепей бы адкрылі галасаваньне: Які альбом найгоршы? Я б тады прагаласаваў за Тры чарапахі. Ці за Дом культуры...
А мне "Тры чарапахi", наадварот, падабаецца. Магчыма таму, што гэта альбом, з якога я пачаў знаёмства з N.R.M.
Posted: 30.10.2005 - 21:36
by Стась
Асабіста мне з "Дому культуры" найбольш падабаюцца "Прастора" й "Лёгкія-лёгкія" (навогул, на маю думку, адна з найлепшых песень (песьняў?..)). "Фабрыка" й "Маё пакаленьне" таксама добрыя, але я заўжды пачынаю пад іх дэпрэсаваць...
З "Трох чарапахаў" - "Дзед Мароз", "Бамжы", "Мы жывем ня кепска", "Катуй-ратуй". "Тры чарапахі" - канешне таксама, але насамрэч яна адносна, так бы мувіць, просьценькая.
З "Акустыкі" - "Краіна крывавых дажджоў", "Край, ты мой, край", "Простыя словы". Але найбольш - "Надзенька", але яна нібы не зусім НРМаўская.
З "Пашпарту" - канешне ж "Паветраны шар", "Добры вечар, дзеўчыначка". Ну і "Каханьне", але гл. "Тры чарапахі".
З "Одзірыдзідзіны" - "Мела мамка тры сыночкі", "Сьляпы, глухі, дурны".
З "Лалалала" вельмі да спадобы "Бывай!". Дарэчы, кавэр на яе таксама добры. З кавэраў мне яшчэ падабаецца "Дзед Мароз", "Паветраны шар" і, адносна, "Лёгкія-лёгкія". Яшчэ цікавая вэрсія "Мы жывем ня кепска". Але на трыб'юце шмат слабых песень. Не таму, што папсовых, а проста даволі/вельмі слабых.
Што датычыцца "Справаздачы", то я (як напэўна й многія іншыя) быў крыху зьдзіўленым выбарам кампазыцый. Думаю, гэта было зьвязана ў першую чаргу з формаю правядзеньня. Відавочна, вельмі многія, запоўніўшы пашпартную форму, забыліся на яе і не рэдактавалі потым. Тым больш, што часьцяком у падобных анкетах людзі пазначаюць зусім не найбольш знаёмыя й вядомыя сьпевы, а "нешта сваё". Напэўна, калі б папросту была б арганізавана асобная новая незалежная апытанка на сайце, дык вынікі былі б зусім іншымі. Добра хоць "Паветраны шар", "Каханьне" й "Чарапахі" трапілі. Акрамя таго, на маю думку, музыкі маглі б даручыць фанам абраць толькі 10 песень, а пяць абраць самі. І яшчэ: складанка была б куды болей канцэптуальная, калі б НРМаўцы перапісалі песьні (усе) нановую, а тое вельмі ўжо розныя творы (у тым ліку па якасьці, па гучаньню) там сабраныя.
Увогуле, я мяркую, цяжка параўноўваць альбомы, бо НРМ моцна эвалюцыянаваў. Нават 4 гады, аддзяліўшыя "Пашпарт" і "ДК" - гэта вельмі многа. А "Чарапахаў" і, скажам, "Одзірыдзідзіну" ўвогуле нібы розныя гурты йгралі...
Posted: 4.11.2005 - 17:59
by ORC
Dzik, а чаму цябе не спадабаецца Тры чарапахі і Дом культуры?
Posted: 6.11.2005 - 16:12
by Megaloman
ORC,
аб густах не спрачаюцца
Posted: 6.11.2005 - 16:44
by Дзік
Слухаць N.R.M. пачаў з году 98-га. Перад выхадам Пашпарта. Застаў, дзякуй Богу, той час, калі гурт быў у самым што ні на ёсьць андэграўндзе, гэтыя канцы ў Парку Чалюскінцаў, парку 50-годдзя Кастрычніка, Маладзечна, Палацы Прафсаюзаў і інш.. Той час, калі N.R.M. сярод нефераў быў роўны Гр.Об. ці Нірване. Потым год-другі гурт патрымаўся ў гэтым ключы, а пасьля пайшлі гэтыя бясконцыя супольныя праекты, канцэрты ў КЗ, дзе мусара нават не давалі ўставаць, а Лявон моўчкі гэта сузіраў. затое рабіў бабло. Скончыліся канцэрты ў клюбах, парках. Затое зьявілася пашана на ўзроўні, большым за падлеткавы. Вянцом гэтага апапсеньня (хоць і не люблю тэрмінаў, але не магу падабраць сыноніму) стала z'miena гуку ў Трох чарапахах. Пра Дом культуры ўвогуле ня хочацца казаць... Лявон, напэўна, сам гэта зразумеў, таму і стварыў Zet.
А так пра N.R.M. так многа хочацца сказаць... Быў час, калі за N.R.M. біліся морды і гатовыя былі ісьці на рэвалюцыі...
Posted: 6.11.2005 - 16:57
by Андрэй
Дзік wrote:Вянцом гэтага апапсеньня (хоць і не люблю тэрмінаў, але не магу падабраць сыноніму) стала z'miena гуку ў Трох чарапахах. Пра Дом культуры ўвогуле ня хочацца казаць...
А мне наадварот здаецца, што з Трох чарапах усё толькі пачалося... я маю на ўвазе гук.
Posted: 6.11.2005 - 20:35
by Slaver
Дзік, гэта не музыкі зьмяніліся - а час...
Posted: 7.11.2005 - 18:17
by Alonka
Дзік, у адказ на ваш пост хочацца прывесьці словы Лявона: "Ёсьць пэўная колькасьць людзей, якія лічаць, што мы даўно здрадзілі ідэям рок-музыкі, таму што граем на вялікіх пляцоўках і канцэртамі зарабляем грошы, таму што не сядзім у сутарэньнях, не нюхаем какаін і каўбасім не для дзясятка чалавек. Для іх гэта не ёсьць нармальна. Народ, пэўна, думае, што нічога з нас ужо не выйдзе. Але гэта ня так".
Ужо ня ў першы раз сутыкаюся з гэткімі меркаваньнямі, як у Вас. Усе лажаюць НРМ, лаяцца на іх, што, маўляў, грошы зарабляць вырашылі?! І ніхто не задумваецца пра тое, што музыкант - такая ж прафэсыя, як і столер ці кіроўца тралейбусу. Чаму ўсе навокал усё жыцьцё змагаюцца за павышэньне зарплаты, а калі справа даходзіць да музыкаў, дык іх за гэта гнабяць?! Спадарства, хопіць думаць толькі пра ўласныя жаданьні, падумайце і пра музыкаў.
Posted: 7.11.2005 - 22:50
by АЛЕНА
Дзік, ты сапраўды нейкі дзікі! Чаму ты такі злосны??
Posted: 7.11.2005 - 23:13
by Alonka
Дзік, дарэчы, у дагонку да Вашага посту:) ZET стварыў далёка не Лявон. І гэта без жартаў.
Posted: 9.11.2005 - 21:24
by Dzik
АЛЕНА wrote:Дзік, ты сапраўды нейкі дзікі! Чаму ты такі злосны??
Алена, ды ня злосны я! Проста настальгія ў мяне нейкая... нэгатыўная. Эх, вярнуцца б у тыя часы! Помню: разгарнеш б-ч-б сьцяг і цябе нават не забяруць... Эх!
Posted: 10.11.2005 - 18:13
by Андрэй
усе яшчэ вернецца. прычым напрацягу нашага жыцця

Posted: 10.11.2005 - 20:55
by QzWeR
Андрэй wrote:усе яшчэ вернецца. прычым напрацягу нашага жыцця

Няхай будзе так
Posted: 10.11.2005 - 22:56
by Alonka
Андрэй, куды вернецца? Да гуку "Одзірыдзідзіны"?! Ратуйце!

Posted: 11.11.2005 - 11:12
by Нiхто
Самым лепшым будзе новы альбом:)!
Posted: 12.11.2005 - 01:36
by Стась
Дзік, ды я б і не сказаў, што НРМаўцы зрабілі шмат бабла, ўчыра кажучы... А часы андэрграунду неяк сваім ходам вяртаюцца, вось ужо й канцэрты йграць не даюць, і людзі пачалі гаварыць аб кватэрніках... Рамантыка...?
>>Затое зьявілася пашана на ўзроўні, большым за падлеткавы.
Кажучы іншымі словамі, гурт пасталеў. Разам з тым робячы больш сталымі сваіх прыхільнікаў. Дык ці ж дрэнна гэта? канешне, некаторым сталець ня хочацца. Але трэба. Можа быць, словы "Нам усім гамон!!!" і "Толькі фабрыка ў маім акне будзе жыць у летаргічным сьне..." кажуць аб адным і тым жа, але па-рознаму.
Posted: 12.11.2005 - 18:04
by Андрэй
Alonka wrote:Андрэй, куды вернецца? Да гуку "Одзірыдзідзіны"?! Ратуйце!

Вернецца не да гуку, а да сцягу... сцяг я меў на ўвазе. Разгорнеш яго і нікуды цябе не заберуць...
Posted: 15.11.2005 - 15:24
by ANDREI

Акустыка ёсьць акустыка й таму яна руліць
Posted: 22.11.2005 - 22:19
by Alter Mann
"Пашпарт грамадзяніна НРМ". Усё. Не абмяркоўваецца
