Page 2 of 3
Posted: 4.05.2007 - 22:38
by Kat
Kascjuszka, не трэбя параўноўваць сябе з пяціклашкамі. ты яшчэ той "суб'ект"... а вось вучыць насамрэч трэба

Posted: 9.05.2007 - 01:10
by Haxyc
Навошта гэтае пытанне? Я ведаю хлопца, які залічаны і ў брсм ў і Фронце.Я пятым клясе не пытаюцца: "Ты маеш што-небудзь супраць БРСМу?"
І нічога незвычайнага я ў ім не заўважыў.
Што датычыцца мяне, так НЕ я не ў БРСМ і не вельмі хочу туды патрапіць.
Але падумайце: калі вас усе ж туды загрэблі, вы можаце быць упэўнены, што замест якога-небудзь гопніка там стала на аднаго добрага чалавека болей.
Posted: 9.05.2007 - 11:00
by Lюsenda
даволі нядрэнны дывіз:::
За общагу не продаюсь!!!!
жахліва, тое, што ў шматлікіх навучальных установах, цябе не пытаюць хочаш ты ці не, але ты павінен быць БыРлаСэМ-аўцам!!!!
Posted: 9.05.2007 - 15:28
by Kat
Lюsenda, а калі й паступіў і не ў БРСМ, то табе ніякіх ільгот, месца ў інтэрнаце, матэряльнай дапамогі і г.д. "без бамажкі ты букашка, а з бамажкай- чэлавек"

))
Posted: 9.05.2007 - 19:28
by Na9eja
А вось і я неяк дзеля цікаўнасці ўступіла гады два таму.Спачатку ўступіла-потым падумала :oops: Растлумачце:НУ НАВОШТА ІМ НА МАІМ ЧЧ-ЧЛЕНСКІМ БІЛЕЦЕ ПАДРАБЛЯЦЬ МОЙ ЖА ПОДПІС?????????????????Адным словам,зараз усё добра:ужо 2 гады сваёй прысутнасцю падрываю аўтарытэт гэтай адметнай арганізацыі! :D
Posted: 9.05.2007 - 22:27
by Lюsenda
Kat wrote:Lюsenda, а калі й паступіў і не ў БРСМ, то табе ніякіх ільгот, месца ў інтэрнаце, матэряльнай дапамогі і г.д. "без бамажкі ты букашка, а з бамажкай- чэлавек"

))
сапраўды, букашка, у нас аднаму хлопцу характарыстыку падпісвалі, дык, пасля таго, як даведаліся, што ён не БыРлаСэМ-аўскі, то ўжо аааа ууу ннееее, вось так
Posted: 16.05.2007 - 09:35
by Na9eja
Немагчыма!!!!!!!!!!!!!!!!!!Два гады ўнёскі не плаціла,а тут-казлы-прыціснулі,заклалі за мяне грошыкі,трэба аддаваць

.Ды я ж твар чалавечы згублю...

Што рабіць?..Напэўна,заплачу гэтыя 500 рублёў і знікну ў дэпрэсіі...
Posted: 16.05.2007 - 11:33
by Kascjuszka
Na9eja, пашлі іх на...!
Posted: 16.05.2007 - 11:55
by Na9eja
Шаноўны,позна...У мяне пачынаецца дзепрэсняк

Posted: 17.05.2007 - 01:14
by Kascjuszka
Na9eja, Шаноўная, калі яны вас прыціскаюць - магу вам дапамагчы.
А плаціць грошы ня трэба з-за прынцыпа! Насамрэч, самае правільнае - гэта проста паслаць іх - настрой адразу палепшыцца:)
(а брсмаўцы ўвогульле размаўляць умеюць? ёсьць у іх хоць задатак мазгу?? бо брсм з цьвярозым розумам ну аніяк не стасуеццо!)
Posted: 17.05.2007 - 13:19
by Na9eja
Kascjuszka,я,напэўна,адзіная БРСМ-аўка(

),якая мае цвярозы мозг.Што тычыцца дапамогі...Калі толькі паспрабуеш мяне з дзепрэсняка вывесці

Слухай,тут пытанне ўзнікла:а як павінныя размаўляць БРСМ-аўцы?
Posted: 17.05.2007 - 23:01
by Kascjuszka
Na9eja, раскажы, а ўвогульле, як можна быць чальцом гэтай арганізацыі..?? я проста ну ніяк не разумею:)
Posted: 18.05.2007 - 13:51
by Na9eja
"Вы хотите поговорить об этом?"
О-оо,даражэнькі,гэта гісторыя не для вялікай колькасці людзей,як кажуць,не для нэрвовых і не для дзяцей.А ты не нэрвовы раптам????????????
Posted: 18.05.2007 - 18:04
by Аляксандр_Магутны
Дачуўся пра пляны БРСМ : 70% першакурсьнікаў,
80% старшакурсьнікаў!
І хто будзе вучыцца ва універсітэтах?!
Posted: 18.05.2007 - 18:26
by keller-stas
Прынцыпова НЕ, але гавораць, што ва ўніверсітэце па-любому прыйдзецца ўступаць. Што ж, калі паступлю ў ВНУ, то паглядзім, як яны мяне застаўляць будуць

Posted: 18.05.2007 - 20:06
by Na9eja
keller-stas wrote:Прынцыпова НЕ, але гавораць, што ва ўніверсітэце па-любому прыйдзецца ўступаць. Што ж, калі паступлю ў ВНУ, то паглядзім, як яны мяне застаўляць будуць

А ты ўступі,а потым займайся:
а)нявыплатай унёскаў;
б)разведкай "в тылу врага"

;
в)абвешайся значыкамі "За свабоду!" і размаўляй па-беларуску;
г)пакупай у крамах алкаголь па білеце БРСМ(часам даюць па ім без пашпарта!)
І НЕ ЗАБУДЗЬ УСТУПІЦЬ У ПРАФСАЮЗ!!!

Posted: 19.05.2007 - 19:31
by Аляксандр_Магутны
Na9eja, а што, за беларускую мову выключаюць з БэРэСэМу?
Зусім там...
Posted: 21.05.2007 - 07:53
by Na9eja
Аляксандр_Магутны wrote:Na9eja, а што, за беларускую мову выключаюць з БэРэСэМу?
Зусім там...
Не хвалюемся,шаноўны!Па-першае,з БРСМу не так ужо і лёгка выйсці

;па-другое,белмова ў падобных колах-гэта,так скажам,ненармальна,-я ужо ўпэўнілася...

Кожны беларускамоўны чалавек-патэнцыйны вораг...Вось да якога маразма у нашай краіне звязалі мову і палітыку...
Posted: 26.05.2007 - 01:09
by Michal.on
А я сёньня даведаўся, што я сябра БРСМ!
Прыходжу ў інтэрнат- я жыву ў пакоі са старшынём ( ці якія ў іх там пасады) БРСМ- і ён мне:
-Поздравляю, ты член БРСМ!
Першая рэакцыя- падумаў, што гэта жарт, другая, натуральна,- я ў ахуе. Ён глядзеў сьпіс "членов" БРСМ- аказалася і я там.
Так што гэтае пытаньне, панове, можа і недарэчнае, хто ведае- ці ня "вступілі" вас у БРСМ.
З.Ы.: да сёньняшняга дня нават не зьвяртаў увагі на гэны топік...
З.З.Ы.: а хлопец, у прынцыпе нармалёвы- каб толькі меней матам лаяўся...
Posted: 26.05.2007 - 12:58
by Na9eja
А як жа яшчэ ім набіраць народ?Арганізацыя ж самая масавая

Што ж,мае спачуванні...Што тычыцца мата-

-навучы яго беларускай мове--лаянкі,думаю,будзе менш!!!