Megaloman wrote:Ну ведаеце, я не бачу нічога дрэннага ў сучаснай беларускай мове, я на ей навучаўся, і зараз чытаю вершы й кнігі. Калі вы лічыце, что добра яе ведаеце хаця б яе, то памыляецеся. Я вось чытаючы Караткевіча, шмат слоў не разумею. Напрыклад, хто такія цмокі? (першая глава "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"). Ці ўзяць "Зямля пад белымі крыламі" - там столькі розных слоў, якія азначаюць шмат рэчаў быта вескі - што яго прыходзіцца чытаць са слоўнікам.
А мову Тарашкевіча я не праходзіў, і, толькі чытаючы яе ў іньшых сродках, здагадваюся аб яе правілах (мяккі знак і так надалей).
ЗЫ: праблем з настаўніцамі ніколі не меў, а ў Паліцехе нават атрымаў пяць балаў (тады гэта была вышэйшая адзнака) аўтаматам, бо за весь год не зрабіў ані воднай памылкі ў шматлікіх дыктантах.
ШКАДА,АЛЕ АТРЫМОЎВАЕЦЦА ТАК:
беларуская мова тым больш зразумелая,чым больш падобная на расейскую.
АЛЕ СЭНС?!
У НАС СВАЁ ЁСЦЬ! І ТОЕ,ШТА ТЫ ЗАРАЗ НЕ РАЗУМЕЕШ,НЕ СА СТОЛІ ЎЗЯТА!!!
шта ж,усё прыходзіць з вопытам,раю папрацаваць над сабой