Page 2 of 6

Posted: 23.06.2007 - 12:45
by Slaver
У першы дзень абяцаюць Rasta…

Posted: 23.06.2007 - 13:05
by macie3k
Добрая ідэя была ў сябра каб конкурс быў у другі дзень а трэцяга пераможцы сыгралі канцэрты паміж "генэраламі". Будуць мець шанц быць паслуханымі публікай, бо на конкурсныя праслуханьні здаецца мала хто хадзіў.

Posted: 23.06.2007 - 19:27
by Андрэй
Zap wrote:Ых.. хачу на басы.. Але Касьпяровіч здаецца аддае пашпарт толькі пры ад'ездзе, а мне трэба ён каб шчэ візу ў Нямеччыну рабіць.. і даверанасьць трэ фармляць.
Складана ўсё:(
Зараз тэхналёгія ў польскай амбасадзе такая: спачатку пашпарт рэгіструецца, вам назначаецца дзень на падачу дакументаў. Падаеце іх і на наступны атрымліваеце пашпарт з візай. Такім чынам у вас не будзе пашпарта максімум два дня. З Касьперовічам можна заўсёды дамовіцца. Гэта ён вам так сказаў...

Posted: 24.06.2007 - 00:12
by krapachino
macie3k wrote:Добрая ідэя была ў сябра каб конкурс быў у другі дзень а трэцяга пераможцы сыгралі канцэрты паміж "генэраламі". Будуць мець шанц быць паслуханымі публікай, бо на конкурсныя праслуханьні здаецца мала хто хадзіў.
так, на конкурсную частку прыходзіць пару дзясяткаў чалавек. Але ж толку ад той публікі, бо пераможцу выбірае журы

Posted: 24.06.2007 - 08:31
by Motta
Такое пытаньне,скажіце,ні разу не быў на Басовішчы.
Дзе там людзі адпачываюць? Вось калі потым паехаць на мора,таксама,дзе спаць??
І колькі часу робяць візу,калі ўсё робіш сам???

Posted: 24.06.2007 - 18:16
by Андрэй
Motta wrote:Такое пытаньне,скажіце,ні разу не быў на Басовішчы.
Дзе там людзі адпачываюць? Вось калі потым паехаць на мора,таксама,дзе спаць??
І колькі часу робяць візу,калі ўсё робіш сам???
большасьць едзе з намётамі, ў іх адпачывае. у прынцыпе, некаторыя мясцовыя жыхары могуць пусьціць пераначаваць да сябе, за грошы канешне.

на мора мы звычайна едзем таксама з намётамі і спыняемся там у кемпінгу прама на беразе мора. ёсць яшчэ варыянт з хостелам -- маладевым гатэлем. гэта, зразумела, танныя варыянты, але, калі вы гатовыя заплаціць па 100 даляраў за ноч, дык праблемаў з гатэлямі ў вас ня будзе :)

калі робіце візу праз Касьпяровіча -- тады проста аддаеце яму дакументы і ўсё. калі самастойна, трэба:

1. падыйсьці да кансуляту на вул. Крапоткіна каля 16:00 і запісацца ў сьпіс на наступны дзень.

2. Наступным днём прыйсці ў 13:30 і стаць у чаргу. На першы візыт патрэбен толькі пашпарт!

3. Ваш пашпарт зарэгіструюць і назначаць вам дзень і час падачы дакументаў (звычайна праз тыдзень). Таксама выдадуць блянк анкеты.

4. У назначаны дзень вы прыйдзеце з запоўненай анкетай, фоткай, пашпартам і грошамі. Здадзіце іх і на наступны дзень (для іншагародніх -- у гэтыж дзень) атрымаеце пашпарт з візай.

Posted: 24.06.2007 - 18:53
by Alonka
krapachino wrote:
macie3k wrote:Добрая ідэя была ў сябра каб конкурс быў у другі дзень а трэцяга пераможцы сыгралі канцэрты паміж "генэраламі". Будуць мець шанц быць паслуханымі публікай, бо на конкурсныя праслуханьні здаецца мала хто хадзіў.
так, на конкурсную частку прыходзіць пару дзясяткаў чалавек. Але ж толку ад той публікі, бо пераможцу выбірае журы
З публікай выступаць утульней. Гэта вельмі істотны факт для музыкаў на сцэне.

Posted: 24.06.2007 - 22:22
by macie3k
Ёсьць праграма канцэртаў:
http://www.pro-rock.pl/index.php?newsy=1&id=420

Толькі на які х*** там Блэнкінты Насарожэц... :?

Posted: 24.06.2007 - 22:26
by Ігар
Андрэй, калі паехаць на мора, то у Гарадок не цераз Каспіровіча? Альбо як?

Posted: 25.06.2007 - 09:57
by Alonka
macie3k, ура! Нарэшце ў NRM з IQ48 нармальны час выступу! Дзякую!!!!!

Posted: 25.06.2007 - 10:40
by Андрэй
Ігар wrote:Андрэй, калі паехаць на мора, то у Гарадок не цераз Каспіровіча? Альбо як?
Звычайна дамаўляліся з Касьпяровічам на дарогу толькі ў адзін бок. Адпаведна за палову кошта.

Posted: 25.06.2007 - 16:34
by Андрэй
З'явілася праграма фэсту на беларускай мове:

http://basowiszcza.org/?id=program&lang=by

Posted: 25.06.2007 - 19:31
by Ігар
Андрэй wrote: Звычайна дамаўляліся з Касьпяровічам на дарогу толькі ў адзін бок. Адпаведна за палову кошта.
Нумар Касьпіровіча - 6225720 альбо які?

Posted: 25.06.2007 - 20:34
by Slaver
Ну вось, першы дзень ледзь ня самы цікавы… Шо ж мне з Касьпяровічам рабіць…

Posted: 28.06.2007 - 12:18
by Андрэй
Slaver wrote:Ну вось, першы дзень ледзь ня самы цікавы… Шо ж мне з Касьпяровічам рабіць…
будуць два аўтобусы: для тых хто едзе на два дні і на тры. Аўтобус будзе ад'язжаць у чацвер раніцай і прыедзе на месца па абедзе.

Posted: 28.06.2007 - 12:57
by Slaver
Андрэй, алілуя! Чаго мне Касьяпровіч не тэлефануе? :)

Posted: 28.06.2007 - 12:58
by Андрэй
Slaver wrote:Андрэй, алілуя! Чаго мне Касьяпровіч не тэлефануе? :)
канчаткова ўсё будзе вядома ў пятніцу.

Posted: 29.06.2007 - 10:10
by macie3k
Зьмены ў праграме
http://music.fromby.net/bas

Літоўцы зноў ангелскамоўныя (там здаецца мала хто сьпявае па-літоўску) і зусім нецiкавыя.

Posted: 29.06.2007 - 10:15
by Slaver
Ну хоць ператусавалі дні. Другі і трэці, насамрэч, будуць цікавымі :)

Posted: 29.06.2007 - 22:33
by Alonka
Ёпт... За што ж IQ так... :?