Page 2 of 3
Posted: 24.06.2007 - 15:32
by Zap
Наста, дык і я даўно прачытаў)
Alonka, ну мне прыйшлося пашукаць. Але тут я хутчэй пра праблему ў галавах)
Posted: 24.06.2007 - 15:45
by Angellini
Iкс wrote:Alonka, я не магу знайсьці новае выданьне "Каласоў", толькі сэканд-хэнд

А што ў старых выданнях шмат чаго цэнзура не прапусціла?
Posted: 24.06.2007 - 16:34
by Zap
Iкс, у мяне новенькія, але наркамаўкай канешне.. набываў у букіністычным каля кастрычніцкай.
Posted: 24.06.2007 - 19:25
by Slaver
Alonka, які месяц ня бачу ў продажу Караткевіча, нават Быкава па-беларуску са сьвечкаю не знайсьці…
Posted: 24.06.2007 - 20:46
by Iкс
Slaver, ды ну. Я ў Светачы не так даўно Быкава бачыў
Posted: 24.06.2007 - 20:51
by Alonka
Slaver, дык гэта... Давазіць не пасьпяваюць - попыт вялікі

. А калі сур'ёзна - напэўна, праблемы ў выдавецтва. Ня думаю, што адсутнасьць кніг нечым іншым тлумачыцца.
Posted: 25.06.2007 - 01:47
by dafik
Штосці Вы тут такое чытаеце, што я і ня чуў. Ўсякіх там макароннікаў.
А хто-небудзь цікавіцца НФ (SF)?
Калі да, дык падкажыце, што цікавага можна прачытаць?
Posted: 25.06.2007 - 09:34
by Наста
Штосці Вы тут такое чытаеце, што я і ня чуў. Ўсякіх там макароннікаў.
Ты што сапраўды нічога не чуў пра Караткевіча, Мележа, Быкава? Ці гэта так проста, ад няма чаго рабіць напісаў?
Posted: 25.06.2007 - 11:32
by dafik
2 Наста
Не ну гэтых я ведаю - гэтаж бульбашы!
А спраў насамрэч вельмі шмат, таму і не магу пахваліцца аператыўнасцю.
Posted: 25.06.2007 - 23:14
by Helga
Зараз чытаю Говарда Лавкрафта, Ніцшэ. Вельмі люблю Караткевіча. У Дайнэкі вельмі цікавыя творы. А ўвогуле адна з любімых кнігаў - "Аліса ў краіне цудаў" Льюіса Кэрала.
Posted: 3.07.2007 - 08:36
by Megaloman
Slaver,
які месяц ня бачу ў продажу Караткевіча, нават Быкава па-беларуску са сьвечкаю не знайсьці…
Мне пашанцавала набыць поўны збор твораў Караткевіча ў букіністычнай краме на вуглу Маркса-Энгельса (прама над другім выхадам з Купалаўскай). Акрамя беларускіх клясікаў, спадабаюцца Булгакаў, Беляеў, Сянкевіч, Ільф/Пятроў. Дарэчы, ў юнацкім узросьце перачытаў усяго Жюль Верна, Купера, Кервуда, Майн Рыда, Стівенсона, Дюма, Янку Маўра, Сабатіні, Дефо, Марка Твена, Обручева - ці чытаюць зараз юнакі столькі ж?
Posted: 3.07.2007 - 10:34
by Андрэй
Megaloman wrote: Дарэчы, ў юнацкім узросьце перачытаў усяго Жюль Верна, Купера, Кервуда, Майн Рыда, Стівенсона, Дюма, Янку Маўра, Сабатіні, Дефо, Марка Твена, Обручева - ці чытаюць зараз юнакі столькі ж?
Зараз чытаць ня модна... Зараз модна пісаць... у лайв джорнал...
Posted: 3.07.2007 - 16:01
by Alonka
Андрэй, і яшчэ фан-фікі!!!

Posted: 3.07.2007 - 22:32
by Zap
Я ў дзяцінстве чатыры кнігі па Дзюне асіліў.. Вось тое было чытаньне..
Мушкецёраў з 10 гадамі і 20цю гадамі я прачытаў здаецца у 10-11 гадоў. Ня памятую абсалютна нічога акрамя факту ^^'
Posted: 15.07.2007 - 21:55
by anon1m
а я неяк не магу знайсці час на кнігі. Люблю навуковую фантастыку: шмат чаго з братоў Стругацкіх захапіла, у Р.Хайнлайна таксама шмат чаго добрага ёсць ("Чужынец у стране чужынцаў" - шэдэўр)... Увогуле, шмат чаго цікавага ёсць...
Posted: 15.07.2007 - 22:20
by Наста
Мне ў Р.Хайнлайна "Марсіянка Падкейн" спадабалася. Хаця прачытала толькі яе і "Чалавек галактыкі".

Posted: 16.07.2007 - 12:02
by anon1m
Можа хто ведае, дзе ў Інтэрнэце можна знайсці вершы і апавяданні Вольскага? Цікава было б пачытаць...
Posted: 17.07.2007 - 14:56
by Slaver
А Гугл ужо не дапамагае?
Posted: 17.07.2007 - 15:34
by anon1m
Slaver wrote:А Гугл ужо не дапамагае?
Дык шукаў я, і знайшоў толькі інтэрв'ю, дзе Вольскі казаў, што менавіта ён сам публікацыяй вершаў ў інтэрнэце не займаўся...
Posted: 3.02.2008 - 14:40
by Ifighenia
трэба ўіець шукаць... або мець добрых сяброў якія ўмеюць:)))))