Page 2 of 5
Posted: 29.08.2007 - 02:02
by Kascjuszka
Уладзмер, я піва увогульле даўно ня піў:)
зараз ува адпачынку і піва набываю толькі яшчыкамі і толькі сіняга сябра...
Стаў буржыям..

Posted: 31.08.2007 - 22:54
by QzWeR
Супер пэўна будзе бас рыхтаваць. 20-30$
Posted: 31.08.2007 - 23:30
by Michel Angelo
Улічваючы, што квіток на цягнік у адзін бок да Роўна 35 тыс., то гэта вельмі добра.
Posted: 31.08.2007 - 23:46
by Юрый
Michel Angelo, Так што, іншага шляху да фэсту не знайшлі?
Posted: 1.09.2007 - 16:58
by Юрый
Так хто як паездзе да Луцку? І ўвогуле, хто дакладна едзе?
Posted: 2.09.2007 - 20:22
by Dzik
Супер сказаў, што бус 35 баксаў. Трэба неяк іначай ехаць.
Posted: 3.09.2007 - 00:01
by Michel Angelo
2 Дзік, калі ехаць плацкартай, то згубіш і час, і грошы. Квіток да Роўна туды і назад - 70 тыс, хахлы на маршуткі ад Роўна да Луцка таксама цэны падымуць. Але Супер канешне жмот.
Posted: 3.09.2007 - 15:53
by Predatorre
Гэта толькі мне аднаму падаецца, шо НРМ-ы зажралісь?
Posted: 3.09.2007 - 16:34
by Андрэй
Predatorre wrote:Гэта толькі мне аднаму падаецца, шо НРМ-ы зажралісь?
уявіце чалавека, які працуе праграмістам і атрымоўвае, скажам, 500 даляраў. Аднаго дня яму тэлефануе фірма Х і прапануем яму перайсці да іх на працу за 250 даляраў у месяц. Што адкажа наш праграміст? Што б адказалі вы на ягоным месцы? Я думаю, што адказ быў бы такі: Дзякуй за прапанову, але 250 даляраў, гэта для мяне замала.
А цяпер пытаньне: гэты праграміст "зажраўся" (як вы кажаце), ці не?
PS: Перш чым кідацца словамі, незабывайце, што НРМ прынамсі двойчы граў канцэрты для НРСМу бесплатна.
Posted: 3.09.2007 - 17:09
by Slaver
Супрановіч і Ко цудоўна ведаюць, колькі N.R.M. бярэ за канцэрт. Таму фразы кшталту «не сышліся ў фінансавым пляне» — проста сьмешныя.
Posted: 3.09.2007 - 17:28
by Alonka
Predatorre, не, не аднаму, яшчэ адзін чалавек зусім нядаўна выказаў гэтую думку публічна

. А ўвогуле, гэта ўжо справа гурту. Калі разабрацца, дык чаму яны павінны ехаць? Што ім дае гэты фэстываль?
Дарэчы, я зараз скажу сакрамэнтальную рэч. Гэта не афіцыйная заява, гэта толькі так, чуткі. Ёсьць вялікая верагоднасьць, што ZET ня будзе на фэсьце таксама. Усё высьветліцца, калі прыедзе Лявон.
Posted: 3.09.2007 - 18:02
by Slaver
Alonka, Оявон прыедзе, а ZET паедзе ў якую-небудзь Камбоджу ці Гватэмалу з канцэртамі

Posted: 3.09.2007 - 18:43
by Predatorre
Андрэй,
Alonka я добра памятаю, што адыгралі. Шчырае "Дзякуй" ім за гэта! І памятаю як яшчэ даволі шмат яны адыгралі ў розных парках і г.д. Але і памятаю некалі Лявон казаў, што яны гатовыя граць ну ледзь не за дарма у іншых гарадах акром Менску, толькі каб дарога акупілася. А маё папярэдняя паведамленьне датычыцца менавіта апошняга часу, да таго ж гэта паўжарт. Таму ня трэба так сур'ёзна ўспрыймаць яго

А пра праграміста, мабыць я і не правы, але я б не стаў параўноўваць ганарары музыкаў з грашыма якія што месяц атрымлівая праграміст. І мне падаецца, што шмат хто б жадаў бы паехаць менавіта на Н.Р.М. бо халера яго ведае, калі будзе наступны канцэрт у Менску.
Posted: 3.09.2007 - 20:24
by Alonka
Predatorre, канцэрт будзе на пачатку кастрычніка

, ужо ёсьць усе дамовы.
Posted: 3.09.2007 - 21:40
by Predatorre
Alonka Ну хоць нейкая добрая навіна, спадзяюся канцэрт будзе не ў сярэдзіне кастрычніка, бо вельмі хачу патрапіць)
Posted: 3.09.2007 - 21:46
by Slaver
Predatorre, Muse па-любому лепш!
Posted: 3.09.2007 - 23:07
by Predatorre
Slaver, але хочацца і туды, і туды)))
Posted: 4.09.2007 - 17:20
by QzWeR
ЗЭТаў дакладна ня будзе. Учора крамбамбульцы казалі
Posted: 4.09.2007 - 17:55
by Андрэй
QzWeR wrote:ЗЭТаў дакладна ня будзе. Учора крамбамбульцы казалі
гамон
Posted: 4.09.2007 - 19:03
by Alonka
QzWeR, яшчэ не зусім дакладна вядома. Усё залежыць ад адной дамовы. Калі яна пацьвердзіцца, тады ЗЭТ не паедзе 22-га. Але пакуль афіцыйнай заявы не было.