Page 3 of 4

Posted: 13.08.2006 - 12:39
by Аўген
Шаноўнае спадарства , буду вельмі ўдзячны, як што хто кольвячы паведаміць , калі адбудзецца наступны канцэрт НРМ. Загадзя ўдзячны.

Posted: 13.08.2006 - 14:30
by Alonka
Аўген, усе зарэгістраваныя сябры СС НРСМ будуць інфармавацца па пошце пра ўсе канцэрты з удзелам міністраў НРМ. Таму правярайце пошту ;)

Posted: 13.08.2006 - 20:33
by Бендер
А я таксама жадаю ведаць кали и дзе будзе адбывацца!! Што патрэбна зрабиць?

Posted: 13.08.2006 - 20:56
by Alonka
Бендер, зарэгіструйцеся на форуме ці сачыце за навінамі на галоўнай старонцы www.nrsm.org.

Posted: 14.08.2006 - 10:45
by Бендер
Я ўжо тута

Posted: 15.08.2006 - 12:17
by Нiхто
У гэтай тэме аднi аклапочаныя тусяць:)

Posted: 25.08.2006 - 07:23
by Аўген
Вітаю шаноўнае панства! Хачу задаць наступнае пытаньне: "Ўважаючы на гэткае звыш нестабільнае, а больш рыхтычна, стабільна дрэннае надвор'е, ўзьнікае цалкам аб'ектыўная заклапочанасьць лёсам сёньняшняга канцэрту. Дык ці мае ён адбыцца?" Буду вельмі ўдзячны пані Алёнцы, як што вы са сваёй літасьцівай ласкі паведамілі б мне, а роўна й іньшым зацікаўленым суайчыньнікам нашай Вялікіай Бацькаўшчыны апошнія навіны. Буду ўдзячны да бязьмежнасьці!

Posted: 25.08.2006 - 09:50
by Alonka
Аўген, сказаць з дакладнасьцю ў сто адсоткаў, што канцэрт абдзуцца, ня можа ніхто, але пакуль нічога не адмянялі.

Спадарства, дождж нам не перашодзіць! Узгадайце, што было 18 сакавіка! Зараз хоць цёпла.

Posted: 26.08.2006 - 08:48
by Аўген
Я вам панства гэтак моўлю, канцэрт атрымаўся ўдала! Адзінае шкада, што не далі дайграць НРМ. Але рэглямэнт ёсьць рэглямэнт. Лепш ужо гэтак, чымсьці бы наступным наваратам забаранілі. А самае галоўнае, што сам Бог дапамог з надвор'ем. Адным словам віньшую ўсіх з гэтае значнае падзеяю! Чакайма на наступныя канцэрты!

Posted: 26.08.2006 - 11:26
by Андрэй
наўпрост нешта неверагоднае адбывалася на бангалоры... а выгукі Жыве Беларусь са сцэны былі чутны ажно на вул. Я Коласа. фантастыка нейкая... адно што дрэнна -- гук быў паганы, што праўда, НРМ і на такім апараце гучалі нядрэнна, усё ж-ткі прафэсыяналы...

да, і яшчэ, піва не было і каўбасак і намятовага мястэчка і кілер бара... а так бы было як на басовішчы :)

Posted: 26.08.2006 - 12:29
by Юрый
Канцэрт мне вельмі спадабаўся!!! Усе адыгралі клясна, але ж НРМ, Нейра Дзюбель, Таварыш Маўзер і канешне Спадар Памідораў са сваімі "Шабанамі" - былі лепшымі... Крама таксама добра адыграла, але ж мне іх музычны стыль ня вельмі падабаецца...

Posted: 26.08.2006 - 13:43
by Slaver
Андрэй, значыць ні адзін я параўноўваў учорашні канцэрт з "Басовішчам" :)

Posted: 26.08.2006 - 14:50
by VaLaDaR
Да добра ўчора было... І гук, на мой погляд, быў нармальны, лепей чым на канцэрце ў сакавіку... Ну а НРМ проста СУПЕР...

Posted: 26.08.2006 - 15:01
by Iкс
Па-першае: мае велізарнейшыя прабачэнні перад тымі з кімі я быў на Бангалоры за тое што я гэтак нечакана зьнік пасьля выступу Памідора ды не дачакаўся NRM.
Па-другое: канц АФІГЕННЫ! Гук бы вельмі нават нармальны, не ведаю каму тут што не падабаецца. Словы песьняў было чуваць нават на плошчы Бангалор.
Па-трэцяе: з тых каго я пачуў мне найбольш спадабаліся Банд А ды Памідораў, Крама неяк не ўразіла.

Posted: 26.08.2006 - 22:06
by Pshedocc
Выдатны канцэрт!!!!!! Я стаяў каля правай калонкі, дык вушы сеньня балелі!

Posted: 29.08.2006 - 23:05
by Альгерд
А я толькі на НРМ ішоў паглядзець. Але атрымалася па іньшаму - атрымалася як заўжды, трапіў на ўсіх акрамя НРМ, вось вам і лёс. Так што нічога пра НРМ сказаць не магу, а так Крама не ўразіла. Гук быў сярэдняга гатунку. Але нягледзячы на гэта , падсумоўваючы , можна сказаць , што было супэр!!!!!!!!!!

Posted: 7.09.2006 - 11:21
by Kascjuszka
Альгерд wrote:А я толькі на НРМ ішоў паглядзець. Але атрымалася па іньшаму - атрымалася як заўжды, трапіў на ўсіх акрамя НРМ, вось вам і лёс. Так што нічога пра НРМ сказаць не магу, а так Крама не ўразіла. Гук быў сярэдняга гатунку. Але нягледзячы на гэта , падсумоўваючы , можна сказаць , што было супэр!!!!!!!!!!
мяне таксама новыя песьні Крамы ня ўразілі..
а наконт гука, дык у нрм гітары гучалі вельмі дрэнна! ці гук кепска адладзілі, ці гітары не наладжаныя былі. у іншых гуртоў гітары гучалі намана..?!

Posted: 8.09.2006 - 12:24
by tolog
чаму ніякай інфармацыі пра канцэрт 17-га??? аказваецца, ён пераносіцца... а на галоўнай старонцы ні слова! :(

Posted: 8.09.2006 - 22:52
by Alonka
tolog, значыць, арганізатары не паведамілі.

Posted: 9.09.2006 - 13:19
by tolog
хахаха!!! і гэта гаворыць Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю)))))
ню-ню