alex_aerson wrote:...пазбаўленыя сэнсу высьвятленьні хто першы
бязконцыя апошнія разы
закінутыя справы скалечаныя вершы
заблытаныя ветрам як даўгія валасы...
Вось такі я ўяўляю Піта, майго ўлюбёнага героя (антыгероя?) НРМ...
alex_aerson wrote:...пазбаўленыя сэнсу высьвятленьні хто першы
бязконцыя апошнія разы
закінутыя справы скалечаныя вершы
заблытаныя ветрам як даўгія валасы...
Свят, свят, свят ( адхарківаюся)
Нуу... Гэта былі словы зь песьні Гарадзкіх (праэкт Піта) "Як ты пахнеш вясною". Дарэчы, вельмі падыходзяць пад мяне
Шпалеры на Уліс атрымаліся лажовыя Вось самае лепшае, але ўсё роўна фантазыя не працуе.
Дарэчы, глючыць і форум. Замест міні0малюнку ў мяне выдаецца вядомы твор Малевіча, хаця сам малюнак грузіцца
А зараз офтоп з элемэнтамі флуду Апасьля таго як пазаўчора ўвечары кампанія бухіх кумбаў настукала мне па галаве (слава Джа, яны былі надта п'яныя, каб зрабіць штосьці сур'ёзнае), фантазыя пайшла нейкая дзіўная. Вось уявіў сабе, якой становіцца адна знаёмая дзяўчына ўначы
Табе крута, а ўяві сабе: праводзіш ты яе дадому ўначы, заходзіш ты ў цёмны завулак... Яна так гарэзьліва ўсьміхаецца... Набліжаецца да цябе... Глядзіць у вочы... Пяшчотна цалуе ў шыю... ЦАП! І ты ўжо такі ж, як яна
alex_aerson, вось ты сам сабе напрыдумваў, а яна цяпер будзе вымушана адна хадзіць ноччу па цёмным завулкам... Гэта ж няправільна...
ПрыдзвінскіАнёльчык, ну хіба ты не ведаеш, што напрыдумваць нават і не такое можна...
Не хвалюйцеся, дзяўчынка адна дадому не вяртаецца ўжо тыдні два Хоць і жыве на супрацьлеглым канцы гораду. Дзякуй Джа, што ён падарыў менчукам мэтрапалітэн. Так хоць за дзьве гадзіны можна мне ад яе вярнуцца. Дарэчы, у душы яна менавіта такая, як на малюнку. Я ўжо маўчу, якая яна ў лож... Цьфу, у прыватных адносінах
А каб не пачынаць на радасьць мадэратарам (ведаю я іх, ім толькі дай каго забаніць) тэму майго ўласнага жыцьця, прапаную вяртацца да тэмы шпалераў.
Дык вось, абслухаўся я сёньня Новага Неба. Усё ж альбом "Цэпеліны" - адзін з самых канцэптуальных, цэласных, эмацыйных з таго, што я чуў. Ён увесь прасякнуты холадам, апатыяй, дэпрэсіяй, ціхаю злобаю, болем. Але ж праз гэта чуецца цеплыня, міласьць, сьмеласьць, надзея... Нават нейкая інтымнасьць
"Котка", "Бомба", "Восеньская калыханка для краiны", "Ластаўка", "Начная Варта", "Месяц Верасень", "Залатыя Краты", "Новае Неба" і, канечне, "Цэпеліны"... Такую музыку трэба аднойчы пачуць, каб закахацца ў яе на ўсё жыцьцё. Што ж тут казаць, рок-князёўна Кася Камоцкая на сваёй пасадзе часу не марнавала. Шкада, што зараз пані Камоцкую можна пачуць толькі што на Сядзібе БНЫ, ды й тое па вялікіх сьвятах. Кася, вяртайся!!!
Attachments
Last edited by Marnatrauny on 13.05.2007 - 16:01, edited 1 time in total.
ПрыдзвінскіАнёльчык wrote:Сама не слухала, але мне здаецца, што ўсё, пра што ты пішаш, вельмі добра бачна на гэтых шпалерах... Вось яна - натняючая сіла музыкі
Я так думаю, у Насты будзе штосьці з НН ці Камоцкай. Вы ж у адным горадзе жывеце - скантачцеся!
(Наста, прабач за падкіданьне сьвіньні, але ж калі чалавек ня цуў НН, значыць ён шмат згубіў у гэтым жыцьці)
Таня, большасць маіх дыскаў з беларускамоўнай музыкай зараз ў настаўніцы МХК, як атрымаю - дык адразу ж табе. (адну песню ты, напэўна маеш: 33 (на Генералах айчыннага року))
Мдзя... Вучні акультурваюць выкладчыкаў... Я сваёй беларусіцы даваў Хадановіча й Геніюш чытаць (пра апошнюю яна ня чула, а кніга-та была бібліятэчная...), іншым там музыку запісваў, біялягіцу ледзь на канцэрт Тацьцяны Беланогай не зацягнуў. Нават амэрыканца, што выкладаў на курсах па інглішу, прывучыў да беларускае музыкі (яму запомніліся тры гурты: Уліс, Чырвоным па Белым і Стары Ольса. Фіга ж сабе спалучэньне!). Так хутка выхаваныя настаўнікі пайдуць...