Page 3 of 4
Posted: 25.08.2007 - 12:17
by Андрэй
Рок-фэст на літоўска-беларускай мяжы не носіць палітычнага характару, яго мог бы адкрыць “сам Аляксандр Лукашэнка”. Такую заяву ўчора вечарам зрабіў былы мэр Вільні, кіраўнік цэнтру візуальных мастацтваў Артурас Зуокас.
відаць, у гэтага Артура з галавой не ўсё ў парадку...
Posted: 26.08.2007 - 22:32
by Alonka
А фэст атрымаўся проста СУПЭР!
Posted: 27.08.2007 - 01:16
by Kascjuszka
апішыце тутака пліз.
Posted: 27.08.2007 - 10:34
by Slaver
Posted: 27.08.2007 - 16:43
by VOLNY
Файна, але не супер. Непрыемна сябе было адчуваць абсалютным госцем там. Фэст імхо не раскрыў канцэпцыі, якая ў яго ўклдалася пачаткова
Posted: 27.08.2007 - 17:56
by Alonka
VOLNY, а якая яшчэ патрэбна канцэпцыя акрамя добрай музыкі?

Мы не запарваліся, папросту атрымлівалі асалоду. Такое непаўторнае адчуваньне свабоды...
Posted: 27.08.2007 - 17:58
by Андрэй
як чалавеку, які не быў на гэтым фэсце, скажыце што было лепшым: Басовішча, ці be2gether?
Posted: 27.08.2007 - 19:42
by Dzik
be2gether значна лепш
Posted: 28.08.2007 - 12:59
by Slaver
Працяг справаздачы:
http://slaver-be.livejournal.com/136249.html
http://slaver-be.livejournal.com/136649.html
Фэст быў нерэальна класным. Ня ведаю, пра якую канцэпцыю кажа VOLNY. Напэўна, палітыкі мала было? Музыка — перш за ўсё! А яна была класная, і людзі былі супэр!
А спадар
Dzik увогуле герой фэстывалю!
Posted: 28.08.2007 - 14:39
by Dzik
Лишь только девки болеют за Днепр Могилев!
Posted: 28.08.2007 - 16:00
by Slaver
Dzik, Днепр Могилев! Днепр Могилев! Днепр Могилев!
Posted: 28.08.2007 - 17:28
by Alonka
Андрэй, гэта непараўнальныя рэчы. Басовішча побач з Be2gether выглядае прыблізна як кватэрнік на фоне канцэрта ў Палацы спорту.
Posted: 28.08.2007 - 23:08
by VOLNY
ай, якой палітыкі. Але быў лёзунг "музыка разбурае межы"? Быў. Пра што ён? Хз. Сядзі і слухай літоўскую мову, з якой толькі назвы гуртоў выхопліваеш. Скажаце не так?
Ну гэта так, лыжка дзёгцю) Дарэчы, некаторыя журналісты падрубалі, што пыталіся знайсці нейкі палітычна падтэкст у фэсце. Каб не наш амбасадар, усё ўвогуле было б супер.
Posted: 28.08.2007 - 23:11
by VOLNY
Alonka wrote:Андрэй, гэта непараўнальныя рэчы. Басовішча побач з Be2gether выглядае прыблізна як кватэрнік на фоне канцэрта ў Палацы спорту.
Але ж як душэўна на гэтым кватэрніку! Розныя рэчы сапраўды, але каб прыййшлося выбіраць: БАСы ці be2gether, я бы пэўна выбраў БАСы. Хутчэй за ўсё. Я так думаю

Posted: 28.08.2007 - 23:57
by Alonka
VOLNY wrote:
ай, якой палітыкі. Але быў лёзунг "музыка разбурае межы"? Быў. Пра што ён? Хз. Сядзі і слухай літоўскую мову, з якой толькі назвы гуртоў выхопліваеш. Скажаце не так?
Ну гэта так, лыжка дзёгцю) Дарэчы, некаторыя журналісты падрубалі, што пыталіся знайсці нейкі палітычна падтэкст у фэсце. Каб не наш амбасадар, усё ўвогуле было б супер.
Музыка разбурала межы паміж краінамі Эўразьвязу, перш за ўсё

. Бо фэст быў прысьвечаны 50-цігодьдзю стварэньня Эўрапейскай суполкі. Акрамя літоўцаў былі і амэрыканцы, і англічане, і эстонцы, і беларусы, і палякі, і расейцы. Ня толькі ж беларусам выступаць

.
Alonka wrote:Андрэй, гэта непараўнальныя рэчы. Басовішча побач з Be2gether выглядае прыблізна як кватэрнік на фоне канцэрта ў Палацы спорту.
Але ж як душэўна на гэтым кватэрніку! Розныя рэчы сапраўды, але каб прыййшлося выбіраць: БАСы ці be2gether, я бы пэўна выбраў БАСы. Хутчэй за ўсё. Я так думаю
Ну, кожнаму сваё, але якія сантымэнты не былі б да БАСоў, гуртоў ўзроўню Be2gether, ды й яшчэ ў такой колькасьці, там не пачуеш. Нават польскіх зорак не пачуеш. Магчыма, Радэк і падыме фэст на новы ўзровень. Але пакуль факт застаецца фактам: у Літве мы жылі ў нармалёвым гатэлі ў адна/двухмясцовых нумарох і вячэралі як князі ў замку 1580-га года

.
Posted: 29.08.2007 - 09:31
by Slaver
Posted: 29.08.2007 - 13:18
by VOLNY
Alonka wrote:
Ну, кожнаму сваё, але якія сантымэнты не былі б да БАСоў, гуртоў ўзроўню Be2gether, ды й яшчэ ў такой колькасьці, там не пачуеш. Нават польскіх зорак не пачуеш
Безумоўна
Alonka wrote:
у Літве мы жылі ў нармалёвым гатэлі ў адна/двухмясцовых нумарох і вячэралі як князі ў замку 1580-га года
уууу буржуі! Я толькі ў чарзе ў душ стаяў каля гадзіны, і мыўся пад халоднай вадой, якая пасярэдзіне працэса скончылася

Трэба неяк з такім жыццём завязываць. Файна ў намётавым лагеры адразу сцежкі паміж намётамі намецілі - разумная думка.
Posted: 29.08.2007 - 13:34
by Андрэй
2 Alonka i Volny:
Калі на Басах зрабіць уваход па 35 эўра, дык грошай хопіць і на шыкоўны гатэль для гуртоў і і на душ з гарачай вадой для гледачоў.
Posted: 31.08.2007 - 17:37
by Dzik
Posted: 31.08.2007 - 22:48
by QzWeR
быў нерыальны раскіўбас!