Адміністратар гурта ZET паведаміла арганізатару фэсту "Права быць свабодным", што нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць, ZETаўцы ня выступяць на беларуска-ўкраінскай мяжы. Прычына - "занятасьць у іншым канцэрце". Між тым яшчэ тыдзень таму гурт пагадзіўся на выступ у Луцку 22 верасьня. Усе астатнія гурты - ULIS, Крама, Neuro Dubel, Tav.Mauzer, Indiga, Znich, B:N:, Sciana i Тінь Сонця - выступяць на фэсьце згодна з папярэднімі пагадненьнямі.
Афіцыйная заява ад ЗЭТ: гурт ня зможа выступіць на фэсьце "Права быць свабодным", бо ўдзельнікі завісьлі на Алясцы й ня маюць магчымасьці ў бліжэйшы час адтуль выехаць. Гурт прыносіць прабачэньні прыхільнікам.
Last edited by Alonka on 5.09.2007 - 18:34, edited 1 time in total.