Page 24 of 28
Posted: 13.03.2008 - 02:01
by VOLNY
ааа(( "пальмы ды бярозы" не было? маё ўлюбёная з 06. Хаця, "бчб падлодка" таксама тру)
19ага паглядзім)
спадары міністры, зграйце "пальмы", калі ласка))) маднёвая песня)
Posted: 13.03.2008 - 10:54
by Iкс
Наконт таго, ці гэта было разьвітаньне толькі зь зімой, ці ўсё ж і з самім гуртом, пэўнасьці няма нават у музыкаў. Гітарыст Піт Паўлаў сказаў, што ёсьць прычыны камэрцыйнага характару, каб спыніць дзейнасьць N.R.M. «Дыскі прадаюцца слаба, канцэрты рэдкія. Пасьля гэтага туру мы, хутчэй за ўсё, разыйдземся, як каманда. Будзем рабіць свае асобныя праекты».
Лідэр групы Лявон Вольскі не падзяляе меркаваньня Піта. «У нас шмат канцэртаў, мы зьбіраемся зрабіць некалькі новых кліпаў… Не, N.R.M. будзе жыць».
http://nn.by/index.php?c=ar&i=15723
бля

Posted: 13.03.2008 - 12:31
by Андрэй
«Дыскі прадаюцца слаба, канцэрты рэдкія. Пасьля гэтага туру мы, хутчэй за ўсё, разыйдземся, як каманда. Будзем рабіць свае асобныя праекты».
гэты блеф ад Піта чулі ўжо ня раз. якія асобныя праекты? Піт Паф, Гарадзкія?? ды на іх добра калі прыйдзе 100 чалавек, ды і тыя толькі таму, што ведаюць Піта як гітарыста НРМ.
Калі глядзець аб'ектыўна, то на сённяшні момант Крыві і НРМ -- вяршыня кар'еры Піта. Крыві ўжо не сабраць, а НРМ -- вось ён, і забіваць яго найвялікшае глупства!
Posted: 13.03.2008 - 16:26
by Shanouny Spadar
а НРМ -- вось ён, і забіваць яго найвялікшае глупства!
Так. Толькi б паветра новага i не цяжкага.
Posted: 13.03.2008 - 18:49
by Iкс
Можна падумаць дыскі ПітПаф ці Гарадзкіх разлятаюцца 10-камі тысяч мілёнаф
Posted: 13.03.2008 - 19:47
by NaDzejKa
А чаму у Вiцебску не даюць????????!!!!!!!!!
Posted: 13.03.2008 - 21:02
by TroLl_ik
Канцэрт быў проста СУПЕР! Атмасфэра дзіўная, вясёлая, файная ды энэргічная! Болькі вось з гэтым гардэробам, калі ззаду ўпаў хлопец ды спераду ледзь-ледзь вытрымала дзеўчына... Арганізацыя... А, не, пачакайце. На маю думку справа ў тым, што НРМ - гэта музыка для АДКРЫТЫХ пляцаў!!!
Posted: 13.03.2008 - 21:42
by VOLNY
Людцы)))) ну гэта ж Піт!
Posted: 14.03.2008 - 01:06
by Iкс
http://mahilou.org/2008/03/13/nrm_photo.html
Фота з канцу ў Магілёве. Кажуць канцэрт атрымаўся зачотны, было 300-400 чалавек
Posted: 14.03.2008 - 01:47
by Kascjuszka
А па-мойму канцэрт атрымаўся вельмі лажовы, асабліва пачатак. Нэрэмэ выйшлі дый пачалі граць, нібыта ім похвігу, бы ўсё да фені, ні драйву, ні той энэргіі, што амаль заўсёды прысутнічае на канцэртах... Херня нейкая: Піт пастаянна збіваўся, нейкую лабуду, піліканьне граў, палову так званых салякоў урэшце загубіў... лявон словы забываў, юрась не па-ляўкову адстранённы быў, недавольны...
Прабачце - ГУК ГАЎНО, І ЛЕПЕЙ НЯ ІДЗІЦЕ 19га Ў ЮЛУ! Калі Алезіс пераходзіў на талеркі, гэта была паўнейшае каша. Незачот гукачам, пра сьвет увогульле не кажу, сорамна!!! Чаму нармальны клюб ня выбралі, Найт Стар да прыкладу?!?!?!?!
Калі ласка нэрэмэ, больш ня давайце такіх негатыўных канцэртаў, калі ласка!
Posted: 14.03.2008 - 14:37
by Vyklicznik
Мне здалося, што былі ў Юле яны не ў самым добрым настроі. Ды і так, згодны, гук быў не лепшы. І сьвет.. А яшчэ экран ззаду, які паказваў зьверава, саус парк і г.д. падчас усяго канцэрту. Сапраўды, трэ было ўмець уяўляць, як гэта павінна было гучаць... Ды і тэкст песень трэ ведаць вельмі добра, бо так пачуць цяжкавата.
І ў гардэробе хлопцы былі як першы раз, кажы ім, дзе куртка твая вісіць (хто ведаць нумаркі павінен), і добра, калі ўнізе=). У Фартуне таксама з гардэробам праблемы былі..
Парадаваў настрой слухачоў - колькі разоў крычалі "НРМ" ды й "Жыве Беларусь". Ну, і сьпявалі, вядома, людзі. Яшчэ парадавала, што калі нехта валіўся далоў, адразу ўсе, хто стаяў побач падхоплівалі.
Я, канешне, апдарваўся, накрычаўся, атрымаў сваю долю пазітыва, але нечага не хапіла..
Хацелася б, каб наступныя канцэрты такога ўражаньня не давалі.
Posted: 14.03.2008 - 16:02
by Андрэй
Kascjuszka wrote:А па-мойму канцэрт атрымаўся вельмі лажовы, асабліва пачатак. Нэрэмэ выйшлі дый пачалі граць, нібыта ім похвігу, бы ўсё да фені, ні драйву, ні той энэргіі, што амаль заўсёды прысутнічае на канцэртах... Херня нейкая: Піт пастаянна збіваўся, нейкую лабуду, піліканьне граў, палову так званых салякоў урэшце загубіў... лявон словы забываў, юрась не па-ляўкову адстранённы быў, недавольны...
так табе клюбы ў чаргу і выстраіліся... хто першы канцэрт НРМ у сябе зладзіць. Баяцца людзі за бізнэс... У Юле атрымалася, бо Шаблінскі калісьці працаваў на радыё Бі-Эй, а уладальнік клюбу і гэтай радыёстанцыі адзін і той жа чалавек
гук у такім памяшканьні (нізкая столь, выцягнуты параллелепіпед са сцэнай каля доўгай стараны, калёны) проста тэхнічна немагчыма зрабіць добрым.
выйшлі і пачалі граць, бо было жорсткае абмежаваньне па часе ад 19:00 да 21:00 і не пазней.
вось такія справы. карацей, не страляйце ў піяніста

Posted: 15.03.2008 - 14:33
by Alonka
Андрэй wrote:Kascjuszka wrote:А па-мойму канцэрт атрымаўся вельмі лажовы, асабліва пачатак. Нэрэмэ выйшлі дый пачалі граць, нібыта ім похвігу, бы ўсё да фені, ні драйву, ні той энэргіі, што амаль заўсёды прысутнічае на канцэртах... Херня нейкая: Піт пастаянна збіваўся, нейкую лабуду, піліканьне граў, палову так званых салякоў урэшце загубіў... лявон словы забываў, юрась не па-ляўкову адстранённы быў, недавольны...
так табе клюбы ў чаргу і выстраіліся... хто першы канцэрт НРМ у сябе зладзіць. Баяцца людзі за бізнэс... У Юле атрымалася, бо Шаблінскі калісьці працаваў на радыё Бі-Эй, а уладальнік клюбу і гэтай радыёстанцыі адзін і той жа чалавек
гук у такім памяшканьні (нізкая столь, выцягнуты параллелепіпед са сцэнай каля доўгай стараны, калёны) проста тэхнічна немагчыма зрабіць добрым.
выйшлі і пачалі граць, бо было жорсткае абмежаваньне па часе ад 19:00 да 21:00 і не пазней.
вось такія справы. карацей, не страляйце ў піяніста

А мне таксама здалося, што ў музыкаў ніякага настрою не было. Звычайна канцэрты весела, пазытыўна праходзяць, а тут нібы НРМ прымусілі выступаць. Хацелася хутчэй сысьці, што мы і зрабілі. У памяці нічога не адклалася. Магчыма, Піт мае рацыю...
Posted: 15.03.2008 - 14:59
by Андрэй
Alonka wrote:
А мне таксама здалося, што ў музыкаў ніякага настрою не было. Звычайна канцэрты весела, пазытыўна праходзяць, а тут нібы НРМ прымусілі выступаць. Хацелася хутчэй сысьці, што мы і зрабілі. У памяці нічога не адклалася. Магчыма, Піт мае рацыю...
немагчыма кожны канцэрт граць па максімуму...
PS: Нават Фэдэрэр ня кожную гульню выйграе. Я ўжо не кажу пра Ronnie

Posted: 15.03.2008 - 18:44
by Alonka
Андрэй wrote:Alonka wrote:
А мне таксама здалося, што ў музыкаў ніякага настрою не было. Звычайна канцэрты весела, пазытыўна праходзяць, а тут нібы НРМ прымусілі выступаць. Хацелася хутчэй сысьці, што мы і зрабілі. У памяці нічога не адклалася. Магчыма, Піт мае рацыю...
немагчыма кожны канцэрт граць па максімуму...
PS: Нават Фэдэрэр ня кожную гульню выйграе. Я ўжо не кажу пра Ronnie

Роні не чапаць, гэта сьвятое!!!
Цяжка па максымуму зграць 30-ты канцэрт запар, а ня першы афіцыйны за некалькі гадоў у родным горадзе пры перааншлягу.
Гомля
Posted: 15.03.2008 - 19:18
by Shwejk
У Гомлі канцэрт быў цудоўны!!!
Тут нават адзін з фанатаў выбежаў на сцэну, але яго хуценька сагналі і выдалілі з танцполу!
На конт "плэй-лісту" канцэрту, то я быў здзіўлены і тым, што не прагучала песьня "Сталінград"

Posted: 15.03.2008 - 20:26
by Herr Dan
Shwejk, ігралі тое самае, што ў Менску?
Posted: 15.03.2008 - 20:38
by Ramashkin
не трапіў на канцэрт у р-клабе але і на каранацыі яны гралі без настрою і драйву,асабліва калі пасля іх пачалі спяваць маладыя детидетей гэта было як гавораць у адным цудным горадзе две большие разницы.
Posted: 15.03.2008 - 21:19
by Motta
Я ў Менск не трапіў,але здолеў патрапіць у Магілеў і Гомель, спадабалася больш у Магілеве,бо там,як мне паказалася народ больш падрыхтаваны і цывілізаваны...
А гралі добра ,але не выдатна,не па- энэрэмаўскі.
Прыкольна было слухаць,як у Гомелі народ не пападаў у словы пад Гімн рок-н-рольшчыка...
А Лявон-хітрун,спачатку казаў,што словы Гімна напісаў Зміцер з Магілева,а на наступны дзень-Зміцер з Гомлі...
Posted: 16.03.2008 - 12:07
by Шурык з-пад Гомлi
Так, на гэтай песнi чамусьцi народ не пападаў.
Але ж Лявон казаў што наконт новага матэрыялу ноогул Гомель больш падрыхтаваны, а дакладна - "Адкуль вы ўсё ведаеце, ў Магілёве ніхто нічога не знаў..." Калі быў на канцэрце, то напэўна, памятаеш. Ну, гэта ўсё дробязі, так?

На канцэрце ў Гомлі было ня меньш за 700 чалавек, хтосьці кажа 800. Людзей сапраўды было шмат, нават Піт гэта адзначыў.
Гралі амаль тое ж, што і ў Менску, за рэдкім выключэннем. У нас былі яшчэ Партызанская (!), Тры чарапахі-2 (і новую версію першай таксама) Мабыць яшчэ якія невялікія адрозненні... Гралі шмат, песен 27, ня меньш. Ніхто не жадаў адпускаць групу, таму у нас яны выйшлі яшчэ на біс і выканалі "Дзед Мароз" і "Песні пра каханне".
Спадабалася вымова Юрася Ляўкова: "Раз'вiтвацца можна і з зімой, і з вясной, і з кімсьці" )) Таму, калі з "кімсьці" развітаемся, то хутка NRM да нас яшчэ прыедзе!