Page 4 of 7

Posted: 4.02.2006 - 11:03
by Alonka
Slaver, якая розьніца! Хто прынясе ў нядзелю грошы, таму і квіток будзе :)

Posted: 4.02.2006 - 11:50
by Slaver
Alonka, ага, а хтосьці не прынясе, пажадае аддасі іх раней - мне ўжо надакучала бегаць!

Posted: 4.02.2006 - 12:46
by Alonka
Значыцца, іх праблемы :) Грошы заўтра а 15-й на ф/к. Хто ня можа, гоў да арганізатараў самастойна :)

Posted: 5.02.2006 - 20:41
by pryvid
Slaver, вітанкі...
эта, сорі, забыўся пра сёньня й пра грошы на квіток...
мну б шчэ адзін замовіць да таго, які я ўжо замаўляў...
а наконт аплаты - давай альбо праз аську, альбо праз мыла зьвяжамся, ок..?

Posted: 5.02.2006 - 20:52
by Slaver
pryvid, калі заўтра зможаш грошы аддаць - аддавай. Альбо праз арганізатараў!

Posted: 8.02.2006 - 00:10
by Slim85
Колькi квiткоу яшчэ засталося?Мне патрэбна 2 квiткi.

Posted: 8.02.2006 - 07:07
by Slaver
Slim85, ёсьць тэлефоны арганізатараў - замаўляй!

Posted: 9.02.2006 - 14:55
by Нішцяк
Блін, 20000...Людзі, адкуль у вас столькі грошаў?

Posted: 9.02.2006 - 16:19
by Alonka
Нішцяк, на абедах эканомім, НРМу апошняе аддаем :lol:

Posted: 10.02.2006 - 23:57
by Андрэй
Андрэй wrote:галоўнае каб арганізатары не пераацанілі свае сілы. ў той зале 300 месцаў і яшчэ 50 чалавек лёгка размяшчаюцца ў праходах і перад сцэнай. агулам 350. у графіці прыходзіць 50, яшчэ 100 жадаюць, але ня могуць набыць квіткі. атрымоўваецца 150 чалавек, які япрыйдуць без рэклямы. каб назбіраць яшчэ 200, трэ будзе абавязкова даваць рэкляму.
на вечар пятніцы прададзена каля 110 квіткоў :(

арганізатары хаця б на банэрную рэкляму грошы выдаткавалі б...

Posted: 11.02.2006 - 00:19
by Slaver
Андрэй, мдзя... Напэўна, нічога ня будзе. Гурт пры пустой зале ня будзе выступаць. Вось і вылезла бокам адсутнасьць рэклямы, і кошты на квіткі... Шмат хто са знаёмых не захацеў ісьці, бо насамрэч дорага...

Posted: 11.02.2006 - 10:46
by Андрэй
калі НРМ сапраўдныя прафэсыяналы, дык мусяць граць хаця б і перад аднім гледачом. Яшчэ пара адменаў канцэртаў (ня мае значэньня па чыёй віне) і НРМ не збяруць людзей нават у Графіці. Арганізатары з гэтай сітуацыі атрымаюць неабходный вопыт і болей ня будуць так лажацца. Месяц таму ў гэтай жа залі "Саша і Сірожа" назбіралі болей за 400 чалавек. Людзі стаялі ў праходах і сядзелі на падлозе. Вось як ім гэта ўдалося:

1) канцэрт быў такі ж, паўзабаронены, таму рэклямных плякатаў не было, але была банэрная рэкляма ў сеціве, былі абвесткі ў інстытутах й унівэрсітэтах, на дошках аб'яў.

2) арганізатары запрасілі ажно тры гурты на разагрэў. Логіка прастая, кожны гурт мае хацяб па 50 сталых прыхільнікаў. Вось 150 чалавек ужо ёсць. Дадаем сюды 150, якія прыйдуць менавіта на хэдланэраў і заля запоўнена. Да таго ж запрошаныя гурты не ўваходзяць у лік забароненых. Што перашкаджала напрыклад развесіць па горадзе афішы: Канцэрт гурта "Разбітае сэрца пацана". Кожнага наведвальніка чакае сюрпрыз.

Акрамя таго, што арганізатары не зрабілі вышэйзгаданага, я бачу наступныя памылкі:

1) няма рэклямы нават на сайце НРМ. Пару тэкставых радкоў у навінах цяжка назваць рэклямай. Мусіў быць захапляльны Флэш банэр хаця б на паўбачыны.

2) канцэрт прызначаны на нядзелю. Дзень не спрыяльны для такіх мерапрыемстваў. Людзі ўжо рыхтуюцца да панядзелка, а тут: піва піць, пад рок каўбасіцца...

3) частка студэнтаў яшчэ адпачывае на вакацыях і не вярнулася ў Менск.

4) квіткі задарагія. Зрабілі б па 10 тыс і прыйшло б утрая болей народу.

5) трэба было выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы рэклямы. Напрыклад абвестка ў этэры АўтаРадыё. Прыватная аб'ява ў НН і г.д.

Posted: 11.02.2006 - 11:46
by Kascjuszka
Прынцып такі: Меньш грошай на рэкляму, больш на білеты. Я яго добра зьведаў, калі працаваў на шоўбіз.. Але я да апошняга перакананы, што вольнага месца ў залі ня будзе, бо сапраўдныя фанаты энэрэм ныркі прададуць, каб знайсьці грошы на жывы электрычны канцэрт. Я такіх шмат ведаю. І яны прыйдуць!

Posted: 11.02.2006 - 15:07
by Alonka
Андрэй, лёгка табе разважаць... Чамусьці ўсе думаюць, што зрабіць канцэрт у нас - гэта як 2+2 скласьці. Паверце мне, я сама з гэтым працавала і вельмі добра ведаю, як лёгка ўсё выглядае з боку і як цяжка насамрэч робіцца. На СіС было нармалёва рэклямы. Былі аб'явы і ў "РіО", і яшчэ ў нейкіх газэтах/часопісах, аб'ява на сайце. Справа ў тым, што сам канцэрт рабіўся па іншай схеме, чым зараз НРМ. Хлопцы яшчэ толькі падумалі пра канцэрт, а ім ужо патэлефанавалі "зьверху". Прыдумалі, дзякуй богу, нейкія там абхадныя шляхі. Тым больш, СіС выступалі ў Менску першы раз і не вядома калі гэта зноў адбудзецца. А НРМ грае штомесяц у "Графіці", нават мне надакучыла.
А на сайце зараз увогуле нічога не магчыма зрабіць, бо ён канчаткова здох, працуе толькі гасьцёўня.

Kascjuszka, да будзе вам вядома, што кошт квітка бярэцца не з галавы. Гэта сума ўсіх затратаў (арэнда+апарат+рэкляма+арганізацыйныя выдаткі+ганарар гурту+гастролька) + чысты заробак арганізатара. Я ня ведаю, зь кім вы працавалі, толькі шоў-бізнэсу ў нас нават зараз няма, я ўжо не кажу пра "калісьці". Шоўмэны, блін... Аж сьмешна.

Slaver, Лявон учора сказаў, што канцэрт будзе.

Posted: 11.02.2006 - 15:41
by Alonka
Андрэй, так, профі павінны ўмець графць нават для аднаго чалавека. Але навошта?! Няўжо вы не разумееце, што гэта толькі шкодзіць іміджу каманды?! Заўсёды лепей адмяніць, чым потым чытаць водгукі пра правальны канцэрт.

Posted: 11.02.2006 - 20:03
by macie3k
Alonka, пару год таму я патрапіў на канцэрт аднаго легендарнага польскага рок-гурту Porter Band. Канцэрт быў дармовы, на плошчы недалёка ад цэнтру Ўроцлаву, але ж гэта была самая сярэдзіна канікулаў, рэкляму амаль ніводнай, таму прыйшло можа 30 асобаў, з чаго большасьць - мясцовыя выпівохі зацікаўленыя танным півам і нейкай-там музычкай. (і яшчэ на пачатку мянты прыехалі і казалі граць цішэй!). Усё ж такі гурт заграў канцэрт - выдатны, амаль паўтарагадзінны. І мне здаецца што гэта ня толькі не зашкодзіла іхняму іміджу, а нават яго ўзмацніла - музыкі паказалі што могуць заграць добры канцэрт у любых умовах. І па-мойму гэта сьведчыць пра прафэсіяналізм гурту, а не вялікія канцэрты на 500-1000-10000 асобаў.

На ўроцлаўскім канцэрце Вайцюшкевіча выло ля 25-30 асобаў, ня Яры і Альтанцы (хаця дармова) яшчэ менш. На Краме большасьць публікі склалі вучні з Ліцэю імя Коласа, таму было ўражанне якога-такога аншлягу. І неяк ніхто ня думаў каб адмяніць канцэрты :)

Posted: 11.02.2006 - 20:13
by Alonka
macie3k, гэта беларускія гурты ў Польшчы. А гэта - НРМ у Менску. Зараз, у цяперашніх умовах, гурту ад гэткіх канцэртаў толькі грош. Як іміджу, так і самім хлопцам.

Posted: 11.02.2006 - 20:40
by macie3k
Alonka, але прыдумай сабе такую сытуацыю: ідзе сабе нейкі паляк на канцэрт Вайцюшкевіча, рэклямаванага як легендарнага музыку, лідара шматлікіх выдатных гуртоў які поў Эўропы зьзезьдзіў з канцэртамі, уваходзіць у клюб, гладзіць і думае "20 асобаў публікі? тады які ён выдатны музыка калі на яго канцэрт так мала людзей прыходзіць?"
Зараз, у цяперашніх умовах, гурту ад гэткіх канцэртаў толькі грош.
магчыма... дзіўныя там у вас умовы :) а можаш нешта больш пра гэта напісаць ?

Posted: 12.02.2006 - 10:46
by Alonka
macie3k, калі паляк прыходзіць у Польшчы(!) на канцэрт беларускага(!) выканаўцы і бачыць 20 чалавек у залі, ён падумае: "Нераскручаны праект. Якія нашыя людзі ідыёты, калі ня чуюць гэткай прыгожосьці". Калі ж жыхар Менску(!) прыходзіць на канцэрт НРМ і бачыць, што не сабралася і палова залі, ён падумае: "Так, здуваюцца хлопцы, час ім, пэўна, на пакой". Гэта ў лепшым выпадку. У горшым прыйдзе нейкі ўдзельнік БРСМ, паглядзіць, а потым працягне агітацыю ў сваіх колах, маўляў, вось яны, гэтыя апазыцыйныя гурты - крычаць, што ім канцэрты граць не даюць, што яны тут такія супэр-пупэр вядомыя, а самі нават 200 чалавек ужо сабраць ня ў стане.

Posted: 12.02.2006 - 13:44
by Андрэй
Alonka wrote: Зараз, у цяперашніх умовах, гурту ад гэткіх канцэртаў толькі грош. Як іміджу, так і самім хлопцам.
я не пагаджуся. зараз такая сітуацыя, што сам факт таго, што канцэрт ( а тым больш электрычны канцэрт) адбыўся -- вялізная перамога, як арганізатараў, так і гурту. і ня трэба так сумаваці. чалавек 150 дакладна квіткі набудуць. і гэта з АДНАГО РАДКА на сайце! я думаю, што калі JMors, альбо Цягні штурхай, альбо Хлястоў, ці нейкае іншае лайно, пажадае даць канцэрт і адзінай рэклямай будзе тэкставы радок на сайце, і да таго ж месца канцэрту будзе трымацца ў сакрэце і квіток будзе адносна дарагі, дык не збярэцца і 20 чалавек. Так што НРМ па ранейшаму самы круты беларускі гурт і сённяшні канцэрт гэта толькі падцвердзіць.

PS: а наконт БРСМэмаўцаў вы не хвалюйцеся. ім мазгі прамыюць у любой сітуацыі. ня будзе канцэрту -- скажуць вось НРМ ўжо і ня грае, бо нікому не патрэбен. прыйдзе мала гледачоў -- скажуць нікому не цікава. прыйдзе 1000 чалавек -- скажуць, вось колькі грошай Амэрыка с Польшчай выкінулі каб ачмурыць сьветлую беларускую моладзь.