Page 4 of 5

Posted: 5.11.2006 - 17:58
by Чек
Kascjuszka wrote:а запіс ё?
бо пра францішка рэальна ёсьць!
Ну я то не записывал. Может и есть такой фантик который записывает передачи БТ. А передача реально была 04.11.2006 в 14.00.

Posted: 24.11.2006 - 18:58
by Дзяўчына з вачыма анёла
вырашыла падзяліцца сваімі здабыткамі на тэму.

З першай лекцыі па "истории Белоруссии" займаюся сінхронным
перакладам. А яшчэ з’явілася новае хобі – запісваю за гісторыкам
найбольш нечаканыя факты.
“Часть деятельности Костуся Калиновского следует рассматривать не с
точки зрения патриотизма, а с точки зрения психиатрии”
Пра паўстанцаў: “были способны только на то, чтобы собираться пить чай
(или чего-нибудь покрепче) и ругать правительство”
Усё пра таго ж Каліноўскага:”25 лет, а сидел у отца на шее…. Почему-то
не мог отличить белорусов и поляков”
Купала начал писать по-белорусски только ради денег…”
Працавітыя заможныя сяляне не цікавіліся беларускасцю, «а где пропойная
деревня – там как-то больше читали «Нашу ніву».
І гэта толькі малая частка запісанага…. А запісваю я далёка не ўсё – вельмі ж
надакучвае, таму пад канец лекцый ужо не слухаю лухту, а думаю пра
сваё…

Posted: 24.11.2006 - 19:31
by Ultrabelarus
Жах... Вось такіх "гісторыкаў" трэба на пару год у Навінкі саджаць...

Posted: 24.11.2006 - 22:23
by Kat
такіх гісторыкаў трэба саджаць на кол! прычым найбольш жорсткім чынам, бо некаторыя са слухачоў разумеюць, што ён нясе туфту, а некаторыя вераць і запамінаюць гэтая "факты"...

Posted: 25.11.2006 - 00:02
by Kascjuszka
мачыць!!!

Posted: 25.11.2006 - 09:35
by Megaloman
Дзяўчына з вачыма анёла,
дзякуй Богу, што я як раз навучаўся ў перыяд давусатае эры.
ЗЫ: не здзіўлюся, калі хутка зменяць назву вуліцы Каліноўскага.

Posted: 25.11.2006 - 10:09
by Дзед_Мiнай!
Megaloman, бяры вышэй! Хутра краіна будзе звацца Лукамор'ем!
Дзяўчына з вачыма анёла, а ты дзе навушаесься?

Posted: 25.11.2006 - 10:20
by Kat
Megaloman, не дам вуліцу Каліноўскага! я ж тады дамоў трапіць не змагу! :)

Posted: 25.11.2006 - 19:18
by Guest
усім прывітанне!
толькі дабралася да i-netу!
"Дзяўчына з вачыма анёла, а ты дзе навушаесься?"
адказваю: у бду. не хвалюйцеся, не на гістарычным. спадзяюся, у іх там лепш з кадрамі:)

"такіх гісторыкаў трэба саджаць на кол! прычым найбольш жорсткім чынам, бо некаторыя са слухачоў разумеюць, што ён нясе туфту, а некаторыя вераць і запамінаюць гэтая "факты"... "

не ведаю, як там кол дапаможа, але тое, што большасць маёй групы слухае гісторыка з разяўленым ротам - факт. увогуле, не думаю, што гісторыя і беларусь сама іх вельмі кранаюць:( (сумна). але такія факты ён прамаўляе з асаблівай экспрэсіяй!! нават у канцы аўдыторыі прачынаюцца і ... ... смяюцца... з каліноўскага-алкаша, з беларусаў (саміх сябе:(((), што "ніякіх герояў не маюць, проста трэба было іх стварыць у пэўны момант"

Posted: 25.11.2006 - 19:26
by Дзяўчына з вачыма анёла
Ой! Папярэдняе паведамленне - гэта быў не госьць, а я, тутэйшая, Дзяўчына з вачыма анёла :roll:

Posted: 26.11.2006 - 10:52
by Guest
сабж, але цікава якія ў анёла вочы? ;)

Posted: 27.11.2006 - 15:54
by Дзяўчына з вачыма анёла
Anonymous wrote:сабж, але цікава якія ў анёла вочы? ;)
Я думала мы пра "вусатую" гісторыю, а тут ужо пра вочы... :wink:

Posted: 27.11.2006 - 23:36
by Яўгенія
Што, наогул, робіць гэты гісторык,пра якога тут узгадвалі, ў БЕЛАРУСКІМ Дзяржаўным Універсітэце...жах!!,
але не менш мяне ўразіў яшчэ адзін факт:вырашыла я неяк паглядзець, што пішуць пра 1994-96 гады у галоўным падручніку майго універсітэта па гісторыі Беларусі: мала таго, што аўтар, не перадаць у двух словах, з якой пагардай ставіцца да нацыянальных сімвалаў Беларусі(герба "Пагоні" і сцягу), гісторыя якіх пачынаецца для яго з 1917г.!! і што "дзеячы БНР маглі б не пагадзіцца з гэтым, калі б гэта была няпраўда"!!!, дык яшчэ сцвярджае што, "беларускі народ адмовіўся ад таго, каб дзень 27 ліпеня і далей лічыць сваім галоўным дзяржаўным святам", бо звязвае з гэтым днем "развал вялікай і магутнай дзяржавы - Савецкага Саюза" і "змрочныя падзеі")) , калі "Кубэ, падтрымаў беларускіх здраднікаў і выдаў распараджэнне, якім дазволіў вывешваць і насіць бел-чырвона-белы сцяг і герб" (калі гэта называецца "змрочныя падзеі", тады як назваць тое, што пад чырвона-зял. сцягам забівалі людзей у Курапатах-і гэта называецца "незаплямлены" :? )...і г.д. ... а яшчэ прафесар..слоў ужо няма..

Posted: 29.11.2006 - 17:03
by Guest
калі я сутыкнулася з рэальнасцю на парах па гісторыі, для мяне гэта быў жах!! асабліва пасля школы, дзе гісторык - сапраўдны чалавек, які не дазваляе сабе зняваг (у тым ліку, у адносінах да дзяржавы і патрыятычных пачуццяў). яшчэ цяжэй таму, што не бачу аднадумцаў сярод аднагрупнікаў (а можа, проста не выказваюцца на людзях?). зараз разумею, што гэта не толькі мая турбота...
Яўгенія, а пра які падручнік ты вядзеш гаворку? і дзе вучышся?

Posted: 29.11.2006 - 18:03
by Дзед_Мiнай!
ай, млін! Супакойцеся! Лепш ствараць сабе такі невялічкі "цытатнік ляпаў", хаця б пасьмяяцца потым магчыма. У мяне зь першага курса застаўся, дарэчы - вельмі цікава! А тое, што выкладаюць пэрыядычна дэбілы, дык гэта паўсюль ёсьць! Вы б шчэ пра "Новейшею историю" узгадалі! Разумнае насельніцтва і так ведае што да чаго! Сьмешна, ды й толькі!

Posted: 29.11.2006 - 23:00
by superball
Cherry Vanilla, ага, а ў нашай школе вылкадала такая насташніца ў старшаклясьнікаў. зараз з малымі дзецьмі:( кляс гэтак трэці. вельмі шкада. і дырэктар аб гэтым амаль адкрыта гаворыць, бо зьнізілі яе менавіта за "погляды"

Posted: 29.11.2006 - 23:57
by Яўгенія
Anonymous wrote:Яўгенія, а пра які падручнік ты вядзеш гаворку? і дзе вучышся?
"Гісторыя Беларусі"-дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў;
Вучуся я ў БДУІРе, і таксама вельмі сумна, што сярод аднагрупнікаў няма аднадумцаў, некаторыя нават з пагардай ставяцца да беларусаў(кажуць:"вільмі яны ўжо нос задзіраюць, ганарыстыя..."(( ), вось цікава: а кім яны сябе лічаць-мабыць падабаецца "нікем" быць...

Posted: 30.11.2006 - 12:11
by Melancolie
Жудасць якая з гэтыми злеплеными гистарычными фактами...
Добра мы разумеем, што гэта лухта, а вось гарэтны народ, што верыць...

Я , дзякуй Богу, ужо збавилася ад праблемы гистарычных несупадзенняу.

Posted: 1.12.2006 - 12:29
by Дзед_Мiнай!
Народ дурны, ён любiць жыць хрэнова! :)

Re: як вы ставіцеся да "вусатай" гісторыі беларусі

Posted: 1.12.2006 - 22:59
by Guest
Нiма нiчога дзiýнага! Наступнае пакаленне i не будзе памятаць пра яго. Бацька будзе вечным, i вечнымi будуць пакуты Беларускага народу, ала мала хто аб гэтым будзе ведаý, бо калi ты ýключыш тэлевiзар, купiш газэту, ты даведаешся, што жывеш у лепшым краi на зямлi! Тут многiя гавораць - нас шмат, так, можа быць, але мы толькi шэпчамся памiж сабой, ну ý краiнiм выпадку пастаiм на плошчы. I ýсё!
Бо такi наш народ - пакуль зямлю есцi не стане - нiчога не будзе! :evil: