Page 5 of 7
Posted: 12.02.2006 - 13:51
by LULU
Праблема на мой погляд у тым, што няма новага альбома. Я амаль два гады слухаў толькі NRM, здаецца ўсе песьні напамяць ведаю, кніжку іх МРОЯ іх NRM прачытаў з захапленьнем. Але мне ўжо надакучыла слухаць адно і тое. Калі быў у Графіці ў кастрычніку канцэрт вельмі спадабаўся, але вырашыў што больш не пайду, таму что прыелася. Хлопцы, рабіце новы альбом, такі ж якасны, як і папярэднія і вашы залі зноў будуць поўныя!
Posted: 12.02.2006 - 23:13
by Bacian
Клясны быў канцэрт, заля была поўная нягледзячы ні на што, з хлопцамі пагутарылі ды сфоткаліся. Я думаў, будзе горш. Але ж Лявон сказаў, што хутка прыйдзе час, калі мы ізноў будзем зьбірацца ў вялікіх залях і ўсё будзе супэр!

Недзе пасьля 19 сакавіка
Posted: 12.02.2006 - 23:42
by RoskolnikOFF
Канцэрт кляс!!! Да таго ж НРМ прызентавалі новую песню, чакаем яе ад Слаера!!!!
Posted: 13.02.2006 - 00:14
by Zap
А ну спаць усім!:))
Posted: 13.02.2006 - 01:03
by QzWeR
Блукаў я зараз па бязьмежных прасторах Інтэрнэту і знайшоў даволі цікавы сайт! Нажаль ён працуе шчэ не ў поўную моц, але я знайшоў на йім дзьве цікавыя песьні:
1.
2.
Паслухайце, мо спадабаецца
Posted: 13.02.2006 - 06:31
by Zap
QzWeR, дзякуй!
А ў Славы якасьць мабыць лепей будзе?
Posted: 13.02.2006 - 07:27
by Slaver
Zap, лепей ня будзе!
Posted: 13.02.2006 - 12:47
by Alonka
Андрэй, справа ў тым, што спрачацца тут ды нешта даказваць адзін аднаму - бэссэнсоўна. Бо гэта пазыцыя, перш за ўсё, саміх НРМ:)
А канцэрт атрымаўся! У апошні момант натоўп падваліў:) Быў амаль аншляг. Дзякуй усім, хто прыйшоў, і ад мяне, і ад гурту.
Posted: 13.02.2006 - 13:09
by Slaver
Zap, у мяне, як я і думаў, якасьць яшчэ горш. Чым бліжэй да калёнак, тым горш гук. Каб нармалёва на канцэрце запісаць, трэба стаяць недзе ў цэнтры залі...
Posted: 13.02.2006 - 15:12
by ZEUS
Было крута...

Дзякуй усім!!!
Slaver, а дзе фоты з канцэрту?????????
Posted: 13.02.2006 - 16:53
by Незалежны Беларус
Дзякуй НРМ за надзвычайный канцэрт, "Ліберум Вета" як сказалі хлопцы з НРМ -- новая хваля і надзея беларускага року, мне спадабаліся. Ну , а пра выступ НРМ ... Проста супер! А Лявон проста жжот "Пачынаем наш канцэрт За Беларусь!... толькі мы за апазіцыйную Беларусь+))" голас з залу "А дзе растяжка "За Беларусь"?" Лявон: "Ну... Рас тяжка, два тяжка і ўсё, За Беларусь!"=))
Яшчэ раз дзякуй хлопцам за канцэрт і цябе Alonka за добра і якасна зробленую працу.
Жыве Беларусь!
Жыве НРМ!
Posted: 13.02.2006 - 17:48
by Slaver
ZEUS, будуць фоты хутка на сайце!
Незалежны Беларус, жыве!
Posted: 13.02.2006 - 18:21
by Alonka
Незалежны Беларус, асноўнае дзякуй трэ казаць непасрэдным арганізатарам. Я толькі трошкі дапамагла

Posted: 13.02.2006 - 19:21
by RoskolnikOFF
Да, дзякуй усім, хто меў хоць якое дачыненне да канцэрту. І гэта... За Беларусь!!!!
Posted: 13.02.2006 - 22:34
by krapachino
Малавата будзе... А мейсца мне спадабалася - такая нізенькая шырокая сцэна ды яшчэ паўкругам выступае, шмат людзей перад сцэнай могуць стаяць і без даўкі, не тое што ў клюбе. І прысесьці можна ў любы момант

Posted: 13.02.2006 - 22:45
by Slaver
krapachino, яшчэ б каб дыхаць было чым, проста выдатнейшае месца было б!

Posted: 13.02.2006 - 22:52
by QzWeR
ага. покуль падлога вытрымае

Posted: 13.02.2006 - 23:31
by Kascjuszka
КАЙФ!
Posted: 14.02.2006 - 17:06
by ALINA
Файны кынцэрт быу!Жыве NRM!
Posted: 14.02.2006 - 18:41
by Slaver
ALINA, жыве!

І вам, дарэчы, асобна дзякуй
