Page 5 of 9

Posted: 5.05.2006 - 14:12
by Slaver
Lick, месца і час паседжаньняў пазначаныя на галоўнай старонцы. А калі канцэрт скончыцца, ніхто ня ведае :) Ня думаю, што болей за 2 гадзіны будзе цягнуцца. Разьлічвай недзе на 1,5.

Posted: 5.05.2006 - 14:17
by Lick
Slaver, Дзякуй. А сустрэча адразу каля увахода ў мэтро?

Posted: 5.05.2006 - 21:59
by Kat
спадарства, у мяне, здаецца, "з'ехаў дах". а калі канцэрт пачынаецца????

Posted: 5.05.2006 - 22:04
by Slaver
Lick, спачатку так (бок да набярэжні), потым ідзем трошкі далей.

Posted: 6.05.2006 - 22:04
by Андрэй
сустрэча а 15-й, а канцэрт пачнецца а 19-й. Чатыры гадзіны, ці не зашмат? Можа перанесці сустрэчу?

Posted: 6.05.2006 - 22:49
by Slaver
Андрэй, тады лепей і не ладзіць яго заўтра.

Posted: 7.05.2006 - 08:52
by Андрэй
можа і лепей. я не змагу прыйсці... сустрэнемся на канцэрце

Posted: 7.05.2006 - 09:23
by warkus
А мы, напэўна, прыйдзем! Таму, далучайцеся!

Posted: 7.05.2006 - 22:17
by Lick
Канцэрт- супэр. Не выпадае гаварыць, што НРМ адыграў цудоўна, але спадабалася першая група, што грала на разагрэве. Мо хто ведае дзе знайсці іх песні?

Posted: 7.05.2006 - 22:30
by Kat
канцэрт быў цудоўнейшым... трэба неяк падзакаваць мызуканцікам за яго....

Posted: 7.05.2006 - 22:36
by ALINA
Канцэрт проста цудоуны!!! Толькі горача было. Усе малайцы! Жыве Беларусь!!

http://www.karantinrec.narod.ru - сайт гурта, які першым выступау на NRM.

Posted: 7.05.2006 - 22:41
by Lick
ALINA, Дзякуй. Горача-гэта нічога. Нажаль толькі далёка сядзеў. Ня здолеў як след паздымаць ды патанчыць

Posted: 7.05.2006 - 23:03
by Lick
Як гаварыў Піт Паўлаў " Мы можам сказаць каб уключылі кандышары, але іх усёроўна ня ўключаць". У нашай краіне за іх сыходзяць адчыненыя вокны. Дарэчы, жарты хлопцаў былі выдатныя. Чаго каштуе толькі пра Лядовыя палацы жарт

Posted: 7.05.2006 - 23:11
by ZEUS
КРУЦЬ!.......слэм!слэм!слэм!.........цудоўны канцэрт!і групы на разагрэве таксама клевыя былі.........у каго ёсць фоты выкладвайце кл.....

Posted: 7.05.2006 - 23:36
by Слава
Канцэрт сапраўды выдатны. Я у самым слэме амаль што ўвесь час быў.
Не вельмі жадаю паўтарацца, але ж МУЗЫКІ АДЫГРАЛІ ВЕЛЬМІ ДОБРА,
было веьмі горача. Было ў слэме пракладна 10 дыбілаў. Не, я разумею, што было весела, разумею што гэта быў рок канцэрт, але.....

Posted: 8.05.2006 - 02:38
by Kascjuszka
так, крута патусавалісь:)

Posted: 8.05.2006 - 09:30
by Guest
Слава
10 -- гэта яшчэ не так шмат. Але і за іх сорамна. Нездарма Лявон прасіў на крэслах не танчыць, каб потым не казалі, што ізноў чэрці сабраліся...


=КалыханкА=

Posted: 8.05.2006 - 10:03
by litwin1794
Фоткі выкладвайце.......!!!!!!!!!!!!!

Posted: 8.05.2006 - 10:15
by VaLaDaR
Так, канцэрт проста СУПЕР!!!

Posted: 8.05.2006 - 10:36
by Alonka
Лепшая фотка канцэрту :lol: