Page 1 of 8

Запрашаем у НРсМ

Posted: 23.08.2005 - 08:48
by Slaver
Запрашаем у Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі, фан-клюб беларускага рок-гурту N.R.M.!

Наша краіна заўсёды была багатай на добрых музыкаў і добрыя песьні. Напэўна, яшчэ першабытныя людзі каўбасіліся пад нейкія стукі-грукі, якія мала чым нагадвалі сучасную музыку. Толькі ў сярэднявеччы сфармавалася сапраўдная музыка, з'явіліся музычныя інструмэнты. Музыка становіцца часткай жыцьця як прывiлеяванай часткі насельніцтва, так і простых сялян. Такім чынам яна пачала ўплываць на грамадства, а ў 20-ым стагоддзі канчаткова стала каталізатарам грамадскай думкі.

Пры «саўке», за выказваньне думак уголас, можна было і свабоды пазбавіцца. Таму доўгі час не было такіх гуртоў, якія сьпявалі бы не прымітыўныя песьні ў стылі «Ласкавага мая», а ішлі напоперак уладзе. Але падчас «перабудовы» з'явілася «Мроя», якая пачала пужаць чыноўнікаў сваёй «антысавецкай» грамадзянскай пазыцыяй. «Мроеўскі» «юнацкі максымалізм» гучаў усю другую палову 80-ых. Але, як пазьней скажа Піт Паўлаў, гурт «Мроя» забіла дэмакратыя… Але музыкі хутка сабраліся ізноў! Зразумела, нельга лічыць N.R.M., які з'явіўся ў 1994 годзе, працягам «Мроі», але падмурак, у выглядзе нязьменнага і да гэтага часу складу, быў добры. Самае ж галоўнае, што ў «Незалежнай Рэспублікі Мроі» зусім іншая ідэалёгія! Менавіта гэтая ідэалёгія, не меючая нічога агульнага з «лукашэнкаўскай», і зрабіла N.R.M. галоўным гуртом Беларусі, сапраўдным героям свайго часу.

А чаму я пра гэтае кажу? Усе і так ведаюць, хто такія N.R.M., чаму мы іх любім і кожны дзень чакаем ад іх сьвежых навінаў! Прыхільнікаў у іх вельмі шмат: у кожным кутку нашай Радзімы можна знайсьці чалавека, для якога творчасьць N.R.M. стала ня проста музыкай, а сапраўдным сэнсам жыцьця. Шмат людзей, дзякуючы N.R.M., пачалі цікавіцца роднай мовай, гісторыяй, культурай. Таму, з мэтай аб'яднаньня сапраўдных прыхільнікаў N.R.M., 25 чэрвеня ў Менску распачаў сваю дзейнасьць фан-клюб гурта. Былі фан-клюбы і раней, але новы павінен стаць першым, які сапраўды зможа аб'яднаць усіх прыхільнікаў гурта, наладзіць іх стасункі, і, акрамя таго, паказаць самім удзельнікам N.R.M., што яны яшчэ нам патрэбныя. Больш за год прайшло з таго моманту, як супраць N.R.M. і іншых рок-гуртоў Беларусі распачалася сапраўдная вайна. N.R.M. заўсёды падтрымліў нас - цяперака гурту неабходная наша падтрымка!

Кожны чацьвер а 19:00 ля менскай Ратушы (плошча Свабоды, станцыя мэтро «Няміга») сустаракаюцца тыя, хто цікавіцца гісторыяй і будучыняй N.R.M.. У хуткім часе плянуецца правесьці афіцыйную прэс-канфэрэнцыю з нагоды стварэньня фан-клюбу з удзелам саміх НРМаўцаў.

Posted: 21.09.2005 - 22:30
by Luty
Як можна да вас далучыцца?

Posted: 21.09.2005 - 22:31
by Luty
Чым Вам можна дапамагчы?
Прапаную дапамогу ў перакладах праграмаў

Posted: 21.09.2005 - 23:07
by Slaver
Luty, далучыцца вельмі проста: прыходзь на пасяджэньні альбо зарэгіструйся на форуме. А дапамагчы нам можна нават добрым словам. Любую дапамогу з асалодай прымаем :)

Posted: 22.09.2005 - 13:54
by Кастусь
Ну тады прымайце... Добры сайд, добры... будзем наведваць!!!!!

Posted: 23.09.2005 - 15:15
by RoskolnikOFF
Нічога такі сайт, хто-небудзь ведае у колькі гадзін будзе выступленне НРМ 28 і 29 і дзе можна набыць квіткі?

Posted: 23.09.2005 - 16:26
by ZEUS
Сайт добры, але ўпэунен ён стане яшчэ лепш!
Абавязкова буду наглядваць!

Posted: 23.09.2005 - 17:39
by Slaver
Усім дзякуй! Прыходзьце на сустрэчы фан-клюбу шточацьвер а 19:00!!!

Posted: 23.09.2005 - 19:08
by Кастусь
Куды прыходзіць та?

Posted: 23.09.2005 - 19:16
by Кастусь
У мяне маленькае пытанне: а дзе можна знайсці настройкі ?

Posted: 23.09.2005 - 21:33
by Slaver
Кастусь wrote:Куды прыходзіць та?
Дык у першым паведамленьні напісана: на Ратушу :)

Posted: 23.09.2005 - 21:37
by Slaver
Кастусь wrote:У мяне маленькае пытанне: а дзе можна знайсці настройкі ?
Якія наладкі?

Posted: 23.09.2005 - 22:41
by Guest
RoskolnikOFF wrote:Нічога такі сайт, хто-небудзь ведае у каолькі гадзін будзе выступленне НРМ 28 і 29 і дзе можна набыць квіткі?
Пачатак канцэртаў а 19-й. Квіткі ў самім "Саюзе" набывайце, лепш за ўсё, у панядзелак-аўторак.

Posted: 23.09.2005 - 22:44
by Alonka
Блін, забыла ўвайсьці :)

Posted: 27.09.2005 - 07:30
by VaLaDaR
А мне здаецца Фан-клуб НРМ ужо ёсць: ГЭТА КЛУБ ГРАМАДЗЯНАУ НРМ. Навошта клоны рабiць?

Posted: 27.09.2005 - 07:54
by Alonka
VaLaDaR wrote:А мне здаецца Фан-клуб НРМ ужо ёсць: ГЭТА КЛУБ ГРАМАДЗЯНАУ НРМ. Навошта клоны рабiць?
Эх, нічога Вы не разумееце.
А клюбу грамадзянаў хутка ня будзе, бо сайт будзе рэанімавацца разам з усёй інфармацыяй.

Posted: 27.09.2005 - 15:49
by Кастусь
Slaver wrote:
Кастусь wrote:У мяне маленькае пытанне: а дзе можна знайсці настройкі ?
Якія наладкі?
Так выбачайце ( наладкі ) у якіх можна было б змяніць напрыклад аватар. Подпіс паставіць..

Posted: 27.09.2005 - 19:50
by Slaver
Кастусь wrote:
Slaver wrote:
Кастусь wrote:У мяне маленькае пытанне: а дзе можна знайсці настройкі ?
Якія наладкі?
Так выбачайце ( наладкі ) у якіх можна было б змяніць напрыклад аватар. Подпіс паставіць..
Кастусь, гэта называецца пашпарт! :)

Posted: 12.10.2005 - 16:17
by Сяргей
Ухвіліну журботы зайшоў на Ваш форум, і на душы адразу стала ВЕЛЬМІ лёгка

Posted: 12.10.2005 - 16:57
by Predatorre
Сяргей wrote:Ухвіліну журботы зайшоў на Ваш форум, і на душы адразу стала ВЕЛЬМІ лёгка
Тады заходзь часцей!