26 лютага. Гурт MAUZER. Новы альбом!
клюб Рэактар
18.00
Пры ўдзеле:
СЬЦЯНА (прэзэнтацыя альбома)
AKUTE
Старонкі гуртоў кантакце:
MAUZER: http://vkontakte.ru/club360283
Sciana: http://vkontakte.ru/club3031553
Akute: http://vkontakte.ru/club7907392
Даведкі: 6490888
Квіткі ад 18 000 да 22 000 (танцпол)
25 000 - месца за столікам
Квіткі ўжо ў продажы:
пераход Я.Коласа
клуб Реактор
Кастрычніцкая
пераход Гум
Купалаўскі, 19 кропка
Рыга, 19 кропка
Porna
Калі б у нас было больш сродкаў, калі б мы не разьбіралі з новымі
музыкамі матэрыял, калі б мы займаліся толькі й выключна музыкай, калі
б не тупілі, калі б, калі б... Усё было б скончана, думаю, на год
раней. Але, маем тое, што маем. У гэты альбом ўкладзена вельмі шмат
высілкаў. Мы не спадзяемся, што яго ўсе зразумеюць і палюбяць, але
ганарымся ім.
Час, пакуль мы рабілі гэты альбом - тры гады - ня быў простым. Мы
вельмі зьмяніліся. На нас вылілі столькі бруду, колькі не вылівалі,
напэўна, ні на адну беларускую групу. Калі ў нас былі цяжкі пэрыяд,
шмат хто адвярнуўся ад нас. Шмат зларадства было, калі нешта не
атрымлівалася, калі мы выбіваліся з моцаў. Людзі-шакалы заўсёды побач
з тымі, хто бярэ на сябе шмат і каму цяжка.
Гэтымі словамі я ня плачуся. Гэтымі словамі я хачу сказаць дзякуй тым,
хто падтрымліваў нас і дапамагаў нам. Гэтымі словамі я хачу сказаць
дзякуй Богу за тое, што ён даў моцы ня кінуць усё, хоць д'ябал ледзь
ня кожны дзень прапаноўваў здацца. Гэтымі словамі я зь вялікім
хваляваньнем прадстаўляю новы альбом групы MAUZER.
Ян Маўзэр
26.02.2010. Рэактар. MAUZER, СЬЦЯНА, AKUTE (ex-Глюкі)
- Ultrabelarus
- Сябар
- Posts: 280
- Joined: 24.07.2006 - 16:01
- Location: г.Менск