Паважаныя фанаты! Да канцэрту N.R.M. у "Союз OnLine" застаецца зусім няшмат часу (28.09-29.09). Таму трэба хутка рабіць цішоткі фан-клюбу. Усе тыя, хто жадае набыць сабе цішотку аднаго з дзьвух варыянтаў (чорная зь белым надпісам альбом белая з чырвоным надпісам), прыходзьце заўтра да ратушы а 18:00 з грашыма:
- калі Вы жадаеце нанесьці малюнак на сваю майку - з Вас 7 тысячаў (толькі майка павінна быць пажадана з бавоўны і ў добрым стане, бо не на кожную можна нанесьці малюнак);
- калі Вы жадаеце набыць гатовую майку з малюнкам - з Вас 15 тысячаў.
Таксама не забудзьцеся сказаць, які памер вам патрэбны.
Калі ў Вас не атрымоўваецца прыйсьці заўтра - тэлефануйце мне на мабільны 340-46-33. Апошні тэрмін - раніца панядзелка!
Last edited by Slaver on 14.05.2006 - 18:55, edited 1 time in total.
У тым і ўся справа, што гэткія цішоткі ва ўсіх жадаючых ёсьць і на ўсіх канцэртах засьвечваюцца. А ў цішотцы НРсМу ўсе адразу будуць бачыць, каго менавіта ты падтрымліваеш. А гурт гэта заўважыць у першую чаргу І Вы ўявіць ня можаце, як гэта хлопцам прыемна.
Якая б сытуацыя ня склалася, НРМ перш за ўсё - музычны гурт! І падтрымліваць іх трэба ўпершую чаргу менавіта як гурт! А з Вашых словаў атрымліваецца, што каманда існуе пакуль існуе ў краіне палітычны крызыс.
Алёнка wrote: А з Вашых словаў атрымліваецца, што каманда існуе пакуль існуе ў краіне палітычны крызыс.
зьвярні ўвагу, што крызыс у Мроі распачаўся, калі скончыўся СССР і настала дэмакрацыя, так якбу гурт ня мог існаваць ва ўмовах свабоду. нядаўна думаў, ці NRM зможа існаваць пасьля сканчэньня (дай Божа!) лукашэнкаўскага рэжыму. і шчыра скажу - я ня ўпэўнены...