Page 1 of 2

Цішоткі НРсМ

Posted: 23.09.2005 - 18:27
by Slaver
Паважаныя фанаты! Да канцэрту N.R.M. у "Союз OnLine" застаецца зусім няшмат часу (28.09-29.09). Таму трэба хутка рабіць цішоткі фан-клюбу. Усе тыя, хто жадае набыць сабе цішотку аднаго з дзьвух варыянтаў (чорная зь белым надпісам альбом белая з чырвоным надпісам), прыходзьце заўтра да ратушы а 18:00 з грашыма:
- калі Вы жадаеце нанесьці малюнак на сваю майку - з Вас 7 тысячаў (толькі майка павінна быць пажадана з бавоўны і ў добрым стане, бо не на кожную можна нанесьці малюнак);
- калі Вы жадаеце набыць гатовую майку з малюнкам - з Вас 15 тысячаў.

Таксама не забудзьцеся сказаць, які памер вам патрэбны.

Калі ў Вас не атрымоўваецца прыйсьці заўтра - тэлефануйце мне на мабільны 340-46-33. Апошні тэрмін - раніца панядзелка!

Posted: 23.09.2005 - 23:17
by RoskolnikOFF
Да майкі добрыя, але навошта яна мне калі ў мяне ёсць майка з пагоняй і з словамі Жыве Беларусь.

Posted: 23.09.2005 - 23:30
by Slaver
RoskolnikOFF, твая справа. Мог і не казаць гэтага!

Posted: 23.09.2005 - 23:37
by Alonka
У тым і ўся справа, што гэткія цішоткі ва ўсіх жадаючых ёсьць і на ўсіх канцэртах засьвечваюцца. А ў цішотцы НРсМу ўсе адразу будуць бачыць, каго менавіта ты падтрымліваеш. А гурт гэта заўважыць у першую чаргу ;) І Вы ўявіць ня можаце, як гэта хлопцам прыемна.

Posted: 24.09.2005 - 14:00
by RoskolnikOFF
Калі ў мяне на майцы Пагоне ўсе адразу разумеюць, за каго я!!!!

Posted: 24.09.2005 - 21:15
by Predatorre
RoskolnikOFF wrote:Калі ў мяне на майцы Пагоне ўсе адразу разумеюць, за каго я!!!!
На мой погляд ёсць варыянты, з пагоняй

Posted: 24.09.2005 - 23:11
by Alonka
RoskolnikOFF wrote:Калі ў мяне на майцы Пагоне ўсе адразу разумеюць, за каго я!!!!
Ня блытайце музыку з палітыкай.

Posted: 25.09.2005 - 10:34
by RoskolnikOFF
Я і не блытаю, у такі цяжкі час музыка цесна звязана з палітыкай, толькі праз песні можна сказаць, штосьці і каб гэта зразумелі толікі выбраныя!!!

Posted: 25.09.2005 - 20:25
by Alonka
Якая б сытуацыя ня склалася, НРМ перш за ўсё - музычны гурт! І падтрымліваць іх трэба ўпершую чаргу менавіта як гурт! А з Вашых словаў атрымліваецца, што каманда існуе пакуль існуе ў краіне палітычны крызыс.

Posted: 27.09.2005 - 22:07
by Slaver

Posted: 27.09.2005 - 22:38
by macie3k
Алёнка wrote: А з Вашых словаў атрымліваецца, што каманда існуе пакуль існуе ў краіне палітычны крызыс.
зьвярні ўвагу, што крызыс у Мроі распачаўся, калі скончыўся СССР і настала дэмакрацыя, так якбу гурт ня мог існаваць ва ўмовах свабоду. нядаўна думаў, ці NRM зможа існаваць пасьля сканчэньня (дай Божа!) лукашэнкаўскага рэжыму. і шчыра скажу - я ня ўпэўнены...

Posted: 27.09.2005 - 22:40
by Slaver
ці NRM зможа існаваць пасьля сканчэньня (дай Божа!) лукашэнкаўскага рэжыму. і шчыра скажу - я ня ўпэўнены...
І гэта нават самі N.R.M. не таяць ад іншых...

Posted: 27.09.2005 - 22:45
by QzWeR
і зноў да цішотак. Slaver, дзе ты йіх набываў?? У сьвітанкаўскіх крамах??

Posted: 28.09.2005 - 05:55
by Slaver

Posted: 28.09.2005 - 05:59
by QzWeR
Дык дзе набываў?? І ці можна там набыць дробным оптам??

Posted: 28.09.2005 - 06:01
by Slaver
QzWeR, фірмовая крама на Прытыцкага...

Posted: 28.09.2005 - 06:03
by QzWeR
Дзякуй. Буду мець на ўвазе - хутка спатрэбіцца

Posted: 13.10.2005 - 10:22
by Сяргей
А дзе набыць значкі?

Posted: 13.10.2005 - 19:11
by Zap
Значкоў здаецца шчэ няма. Але хутка павінны з'явіцца:)

Posted: 14.10.2005 - 19:12
by @ndrej
A Camu vy usio da palityki, dy da palityki...
Pra muzyku treba bol's... :-)