Page 1 of 2

Дзе спампаваць беларускую музыку?

Posted: 23.11.2005 - 20:52
by Bacian
Спадарства, хто ведае, дзе можна спампаваць музыку такіх выканаўцаў, як Кася Камоцкая, Крама, Уліс і г. д.?
У прыватнасьці, вельмі цікавіць К. Камоцкая, дзе яна сьпявае "Калі нехта кажа Бывай, гэта йшчэ не значыць Канец, і кал ў канвульсыях Край...", Крама "Будзь разам з намі". Мабыць, калі ў некага ёсьць магчымасьць выкласьці гэтыя песьні на нейкі сэрвэр, буду вельмі-вельмі ўдзячны! Дзякуй за ўвагу!

Posted: 23.11.2005 - 21:08
by QzWeR

Posted: 23.11.2005 - 21:24
by Alonka

Posted: 23.11.2005 - 21:48
by macie3k

Posted: 26.11.2005 - 15:35
by Bacian
Дзякуй, але там нямашака Крамы й Касі Камоцкай...

Posted: 1.12.2005 - 06:48
by Megaloman
Нажаль, шмат якія спасылкі на вышэй азначаных сайтах не працуюць.

Posted: 1.12.2005 - 08:30
by macie3k
спасылкі на сайтах з MP3 заўсёды хутка перастаюць працаваць, трэ пастаянна шукаць і мець шмат шчасьця :)

дарэчы - "Акустыка" на кружэлцы не выдадзена

Posted: 1.12.2005 - 11:11
by Alonka
macie3k, як ня выдадзена?! Выдадзена, у вяглядзе падвоенага дыску: http://www.nrm.by.com/index.php3?show=alb_akustyka

Posted: 2.12.2005 - 00:30
by macie3k
Alonka, дзіўна, мне Піт у сакавіку напісаў: "Albom byw vydadzieny na kasetach abmiezavanym nakladam, zaraz znajsci jaho nie mahczyma", тое сказаў тожа ў кастрычніку мінулага году. мабыць ён чагосьці ня ведае?? :wink:

Posted: 6.12.2005 - 13:34
by Ясна Панна
Даўнавата не заходзіла на "Тузін гітоў". А сёння ён мне песеньку спампаваць не даў. Патрабуе нейкую аўтарызацыю. Падкажыце, дзе б гэта там аўтарызавацца?

Posted: 6.12.2005 - 14:02
by QzWeR
Ясна Панна wrote:Даўнавата не заходзіла на "Тузін гітоў". А сёння ён мне песеньку спампаваць не даў. Патрабуе нейкую аўтарызацыю. Падкажыце, дзе б гэта там аўтарызавацца?
глядзі тут ды тут

Posted: 6.12.2005 - 20:49
by Alonka
macie3k, ай, Піт заўсёды нешта муціць. Як яна магла быць выдадзена толькі на касэтах, калі нават "Пашпарт" выдаваўся ўжо й на дысках? Які абмежаваны наклад, калі да гэтага часу на ЗБС можна набыць абедзьве часткі (праўда, толькі на касэтах).

Posted: 6.12.2005 - 22:11
by macie3k
тады адклікаю тое, што напісаў выжэй. даруйце, што наблытаў :)

Posted: 6.12.2005 - 23:14
by Slaver
Alonka, не, набыць нельга на ЗБС, а вось паглядзець на рарытэты можна :)

Posted: 6.12.2005 - 23:55
by Alonka
Slaver, а я думала, гэта прадаецца :)

Posted: 7.12.2005 - 14:42
by Iкс
Alonka wrote:Slaver, а я думала, гэта прадаецца :)
Вось i я думау :( :( :(

Posted: 7.12.2005 - 19:30
by QzWeR
БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫКА НЕ ПРАДАЕЦЦА!

Posted: 8.12.2005 - 10:11
by Guest
QzWeR, дзякую, атрымалася :)

Posted: 12.02.2006 - 13:08
by Bacian
А ці існуе "Гэта Мы!" "Новага Неба" ў фармаце мп3? Мабыць, нехта мае й можа выкласьці недзе? Буду вельмі ўдзячны, бо гэта адна з маіх любімых песень :)

Posted: 12.02.2006 - 13:32
by RoskolnikOFF
У мяне ёсць!!