Page 1 of 1

[тэкст] Go home

Posted: 7.12.2005 - 18:00
by Slaver
Go home
Ідуць па краіне нібыта краіна чужая.
Пачварныя гімны паўсюдна сьпяваць прымушаюць.
І маюць загад, што ні кроку назад,
І мроіцца ім, што наўкол Сталінград,
І зробяць дакладна ўсё тое, што ім загадаюць.

Краіна-руіна няўклюдна стаіць на каленях.
Пад зоркай Палынам гадуе свае пакаленьні.
І нехта бяжыць, каб спакойна пражыць,
А нехта згаджаецца моўчкі служыць.
Я ведаю - трэба забыцца на рэшткі сумленьня.

А як ты паглядзіш у вочы магутнаму Богу
Ці проста таму, каму ты перакрэсьліў дарогу
І скажаш: "Камрад, я выконваў загад,
А быў жаж загад, што ні кроку назад,
А быў жаж загад, што ніколі нікому нічога.
Спампаваць канцэртны запіс песьні (28.08.2005, Уроцлаў)

Posted: 7.12.2005 - 22:12
by Predatorre
Вось як цябе не сорамна хлопцы яшчэ не запісалі песню а ты тэкст ужо выклаў

Posted: 8.12.2005 - 00:39
by Alonka
Predatorre, трэ было менш сьвяціць на канцэртах :lol: