[акорды] Пакуль не пачнецца вайна

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] Пакуль не пачнецца вайна

Post by macie3k »

Code: Select all

    C                                 G
за гэтай сьцяною наступная будзе сьцяна.
   C                                    G
я буду з табою, пакуль не парвецца струна.
   A#5                                 A5
я буду з табою, пакуль не пачнецца вайна,
   A#5
а заўтра ўранку, на самым сьвiтанку
     F#5
сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

C       D#    Am     H
мы з табой адной крывi.
дай мне шмат i шмат вазьмi.
нiчога ня зробiш, нам трэба пасьпець да вiдна.
дай мне ўсё, што можаш, пакуль не пачнецца вайна.

за гэтай мяжою наступная будзе мяжа.
я буду з табою, пакуль не пачнецца пажар.
сусьветны пажар нас чакае за рогам сьцяны.
а заўтра ўранку, на самым сьвiтанку
сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

мы з табой адной крывi.
дай мне шмат i шмат вазьмi.
нiчога ня зробiш, нам трэба пасьпець да вiдна.
дай мне ўсё, што можаш, пакуль не пачнецца вайна.

G D# A

вазьмi мае вочы i думкi, i словы вазьмi.
чырвоныя ночы i бела-чырвоныя днi.
вазьмi ўсё, што можаш, усё, што захочаш, вазьмi.
а заўтра ўранку, на самым сьвiтанку
сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

мы з табой адной крывi.
дай мне шмат i шмат вазьмi.
нiчога ня зробiш, нам трэба пасьпець да вiдна.
дай мне ўсё, што можаш, пакуль не пачнецца вайна.


     A#5        A5        F#5
E||--6--   E||--5--  E||--2--   \   гучаць неабавязкова
B||--6--   B||--5--  B||--2--   /
G||---------ня гучыць--------
D||--8--   D||--7--  D||--4--
A||--8--   A||--7--  A||--4--
E||--6--   E||--5--  E||--2--

альбо
     A#5        A5        F#5
E||---------ня гучыць--------
B||--11-   D||--10-  D||--7--
G||--10-   D||--9--  D||--6--
D||--8--   D||--7--  D||--4--
A||--8--   D||--7--  D||--4--
E||---------ня гучыць--------
мне здаецца, што ў куплеце A# і F#-мажор, а A-мінор, але ня ўпэўнены
Post Reply