Page 1 of 1

[акорды] A ў лесе, лесе (Garadzkija, Pete Paff)

Posted: 4.01.2006 - 20:06
by macie3k

Code: Select all

G                C       D
A ў лесе, лесе, ды на верасе
Вясна-красна на ўвесь сьвет
Mалады там хлопец ды валы пасе
Вясна-красна на ўвесь сьвет

A яму дзяўчына ды абед нясе
Вясна-красна на ўвесь сьвет.
Сядайма разам, хлопчык, паабедайма
Вясна-красна на ўвесь сьвет

A я па абедзе скажу табе дзіва
Вясна-красна на ўвесь сьвет
Скажу табе дзіва, найдзіўнейшае
Вясна-красна на ўвесь сьвет

Гэтаю вясною пабярэмося
Вясна-красна на ўвесь сьвет
Mужам і жаною застанемося
Вясна-красна на ўвесь сьвет

Posted: 5.01.2006 - 16:55
by Haem
Калi б ты яшчэ паказваe як граць гэтыя песнi, было бы зусiм добра

Posted: 5.01.2006 - 20:24
by macie3k
Haem, гітара ў рукі, кружэлка ў плэер і грай, прабуй, экспэрымэнтуй. І дакладна слухай запісаў - Піт лепш, чым я, ведае, як граць :)