[акорды] На край (Garadzkija)

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] На край (Garadzkija)

Post by macie3k »

Code: Select all

   Dm               C        B
мяне апанавала невядомая хвароба
ўсё навокал выглядае як y бязглуздым сьне
мой горад толькі крaпка на мапе Эўропы
мой лёс мне звыш наканаваны, ён не належыць мне

час не ў гадзінах, а ў снох ды размовах
адлегласьці ня ў мілях, а ў коштах на квіткі
толькі ў некалькіх снох новы, невядомы горад
толькі ў некалькіх размовах хвалі новай ракі

              B           Gm
     перад вачыма чорня пляміны
             C                    F
     толькі хісткі прамень запальнічкі
      B                Gm        F
     цені нявыказаных думак - адчай
     цягне мяне, цягне мяне
     цягне мяне на край

танчым нібыта ў трансе, зачараваныя грукатам колаў
рэкі, рэйкі, розстані, размовы, масты
краіна гэта проста незразумелая мова
каханьне гэта тое, што падаравала мне ты

     перад вачыма...

часамі адчуваеш страх, што ты шукаеш – атрымаеш
мая няўпэўненасьць – мой шанец, маё жыцьцё – бясконцы танец
далей ты сам губляеш нават тое, што трымаеш
ты нечакана адчуваеш, тваё жыцьцё – наспынны рух

     цягне мяне (як у апошні раз)
     цягне мяне (нібыта я апантаны)
     цягне мяне на край
     цягне мяне (адчай)
     цягне мяне (як у апошні раз)
     цягне мяне на край
Post Reply