[акорды] Краіна крывавых дажджоў (Мроя)

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] Краіна крывавых дажджоў (Мроя)

Post by macie3k »

Code: Select all

C G Dm Am
C G Dm G*

       C             G     Dm             Am
дзьве пары маiх шкарпэтак сохнуць на батарэi
шэрыя майскiя буднi робяць уражаньне сьвята.

 F                B     Dm             G
тупат начышчаных ботаў па гарадскiх галеях
C                  G       F             G
крок за крокам няспынна будуецца помнiк часу

Am Em F G

рэшткi магiльных крыжоў маюць права на iснаваньне
дзетак вучаць, як трэба жыць у забруджанай зоне.

месяц халодным сьвятлом шчодра нам сьвецiць уночы.
мы аўтаматам гаворым: "дзякуй" на разьвiтаньне.

      C       G         F
   краiна крывавых дажджоў
   зьбiрае свой ураджай.
   краiна крывавых дажджоў
   высока нясе свой сьцяг.

зьзяюць сваёй чысьцiнёю платныя прыбiральнi.
крамы мiнулых стагодзьдзяў зьзяюць дзiркаю чорнай.

вулiцы, поўныя сьмецьця моўчкi сьмяюцца над намi
нам няма, дзе падзецца, ад надакучлiвых думак.

час ня любiць спазьненьняў. вера сьцерпіць і зьдзекi.
пад мажорныя гукi маршаў таньчаць кабеты.

хутка зьнiкаюць крывавыя плямiны ў тых, хто пераможа.
каб пачаць разбурэньне патрэбна толькi каманда.

   краiна крывавых дажджоў
   зьбiрае свой ураджай.
   краiна крывавых дажджоў
   высока нясе свой сьцяг.
G* - файна гучыць, калі заграць 2 акорды: F G
Post Reply