[акорды] Як манэкен (Garadzkija)

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] Як манэкен (Garadzkija)

Post by macie3k »

Code: Select all

F           D#           F            D#
стаю на прыпынку як манэкен, чакаю чагосьці
па тварах сьмігае прамень-энэрганосьбіт
і сёньня і ўчора падвышаны ціск, антыцыклён
я слухаю дыск апошні дыск і трапляю ў палон

праходзіць натоўп скрозь мяне, скрозь думкі і мары
і пакідае сьляды свае на тратурары
я адчуваю падземны рух, я прадчуваю на вуліцы
моцны, раптоўны выбух, яна абудзіцца

     F         C             D#             B
     як перад навальніцай паветра прасякнута электрычнасьцю
     нешта павінна адбыцца, а акалічнасьці нас не датычацца 

стаю і сыгналы аднекуль прымаю нібыта антэна
сыгналы прыймаю і перадаю, праз вочы і нэрwы

     як перад навальніцай паветра прасякнута электрычнасьцю
     нешта павінна адбыцца, а акалічнасьці нас не датычацца 

гляджу на твары і заўважаю імгненныя зьмены
і адчуваю як губляю якасьці манэкена
сядаю ў трамвай, даганяю вясну, мяне халады дасталі
і заўважаю, што дагэтуль прымаю ўльтракароткія хвалі

     як перад навальніцай паветра прасякнута электрычнасьцю
     нешта павінна адбыцца, а акалічнасьці нас не датычацца 

     як перад навальніцай паветра прасякнута электрычнасьцю
     я ў самым цэнтры сталіцыб але пад уладай акалічнасьцяў
Я гэту песьню граю ў лягчэйшай танальнасьці:
куплет: G F
прыпеў: G D F C
Тады апошняе С у прыпеве можна зграць такім чынам:

Code: Select all

E||--------------||
H||--------------||
G||--------0-----||
D||----------2---||
A||--3-2-3-----3-||
E||--------------||
Post Reply