Code: Select all
інтра: Cm D#
D#
адзін мой сябар так любіў глядзець праграмы,
Cm
што зненавідзеў бацьку роднага ды маму.
глядзеў БТ, глядзеў, блядзеў, блядзеў БТ.
а уяўляў, што мае пісталет тт.
пасля прагляду чарговае праграмы,
ён учыніў у родным горадзе пагромы:
пабіў бабулю, падпаліў прыют сіроцкі
і рагатаў, а смех быў нейкі ідыёцкі.
ну як магла адна малая калыханка
справакаваць такую жудасную п’янку?
і мардабой, і гвалт, і нейкае вар’яцтва.
дальбог міліцыі патрэбна разабрацца.
D# Cm D#
дзяржтэлераaaaдыё. дзяржтэлерaaaадыё.
другі мой сябар слухаў радыёэфіры,
бо працаваў у віна-водачным касірам.
а там штодня раўла радыёкропка
ну вось і слухаў ён праграмы нетаропка.
ну вось і слухаў, вось і слухаў, вось і слухаў.
але праз год ужо набыў хваробу вуха
і пра надоі ўсё крычэў, пра ураджаі,
і як мы злодзеяў і здраднікаў саджаем.
а на раёне яго так не залюбілі,
што неяк стрэлі пасля працы ды пабілі.
а перад тым яны гарэлкі многа пілі,
што ў ягоным віна-водачным купілі.
дзяржтэлерадыё. дзяржтэлерадыё.
адна жанчына, што звалася проста зіна
упадабала кожны дзень глядзець навіны
і цераз тыдзень і схуднела, і ўчарнела
нібы ўвесь тыдзень і ня піла, і ня ела.
раней то моцная была нібыта свінка
і працавала прадаўшчыцаю на рынку.
ну а цяпер адно гаруе і бядуе
усё расею ды амерыку шкадуе.
ну вось і ўсё я ўжо ня слухаю нічога,
адно займаюся я толькі ёгай, ёгай.
паеду ў індыю, сяджу на чамаданах,
натхнёны досвітам людзей вышей згаданых
дзяржтэлерадыё. дзяржтэлерадыё.