Page 1 of 5

НРМаўскія «рарытэты» ў «Графіці»!?

Posted: 9.01.2006 - 19:16
by Slaver
24 студзеня 2006 адбудзецца першы канцэрт гурту ў новым годзе ў Беларусі і ўвогуле першы электрычны канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці»! З той нагоды, што канцэрты гурту сталі зараз рэдкай з’явай для нашай краіны і мы ня можам пачуць усе нашы любыя песьні, фан-клюб прапануе вам прыняць удзел у апытанке «Якую з «рарытэтных» песень гурту вы б хацелі пачуць на бліжэйшым канцэрце?»
Спадзяемся, што Лявон і К згадзяцца зграць пераможцу апытаньня :)

P.S. Апытаньне цягнецца толькі 10 дзён (з 9.01.2005)!
P.P.S. Чым болей песень атрымае аднолькавую колькасьць галасоў, тым больш НРМаўцы вымушаныя будуць выконваць :)

Незарэгістраваныя карыстальнікі ня маюць магчымасьць галасаваць. Таму - зарэгіструйцеся! На гэта патрэбныя толькі 2 хвіліны!
_______________________________

Апытаньне скончылася!

У ім прынялі ўдзел 51 чалавек і яшчэ некалькі чалавек, якія не зарэгістраваліся (іх галасы не ўлічваліся)!

Тройка пераможцаў выглядае так:
  1. Я еду (16 галасоў)
  2. Белыя лебедзі (11 галасоў)
  3. Чыстая-сьветлая (10 галасоў)
Такім чынам на канцэрце 24 студзеня 2006 у клюбе «Графіці» гурт N.R.M. сярод розных песень абавязкова выканане «Я еду»!
Да сустрэчы на канцэрце!

Posted: 9.01.2006 - 19:49
by warkus
Я выбраў "Твой партрэт", але ж хачу пачуць усе 7 песень!:)

Posted: 9.01.2006 - 20:52
by TeenSpirit
"Я еду" хачу!!!! Больш за усе!

Posted: 9.01.2006 - 21:05
by VOLEPIK
"Усё на крывi, усё на касцях,
Усё шматзначна i адназначна,
Я маю свой ГЕРБ, я маю свой СЦЯГ,
Я маю свой КРАЙ, дзе дыхаць мне смачна..."

Хачу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Posted: 9.01.2006 - 21:46
by Zap
"Я еду" здаецца ж граюць. І мне песьня ў апрацоўцы "Сьцяны" куды больш падабаецца:)

Posted: 9.01.2006 - 21:51
by macie3k
галасаваць ня буду - шанцы патрапіць у Графіці ў мяне менш чым нулявыя - але напісаць магу :) я б вельмі хацеў пачуць "Белыя лебедзі" - першую песьню NRM якую я ў жыцьці пачуў.

Posted: 9.01.2006 - 22:06
by andrэй
Я хацеў бы паслухаць " Я еду " , але ўсероўна не патраплю на канцэрт у " Графіці " , бо я жыву далёка ад Менску

Posted: 9.01.2006 - 23:11
by Slaver
галасаваць ня буду - шанцы патрапіць у Графіці ў мяне менш чым нулявыя - але напісаць магу я б вельмі хацеў пачуць "Белыя лебедзі" - першую песьню NRM якую я ў жыцьці пачуў.
Я пакуль адзіны, хто за яе прагаласаваў :(

"Радуйцеся, людзi, добра жывем,
Дабра мы нажывем.
Танчым, весялiмся, нiякiх праблем.
Нiякiх праблем!"

Posted: 9.01.2006 - 23:35
by warkus
Slaver wrote:
галасаваць ня буду - шанцы патрапіць у Графіці ў мяне менш чым нулявыя - але напісаць магу я б вельмі хацеў пачуць "Белыя лебедзі" - першую песьню NRM якую я ў жыцьці пачуў.
Я пакуль адзіны, хто за яе прагаласаваў :(

"Радуйцеся, людзi, добра жывем,
Дабра мы нажывем.
Танчым, весялiмся, нiякiх праблем.
Нiякiх праблем!"
Такая файная песьня!.. Галасуйма!:)

Posted: 10.01.2006 - 00:41
by Alonka
Slaver, а "Павешаным" тут пры чым?! Гэта ж не НРМ. І ў любым выпадку яе не зграюць! Я вось вельмі хачу "Чыстую-сьветлую", вельмі даўно не было.

Posted: 10.01.2006 - 00:46
by Slaver
Alonka, на пасяджэньні вырашылі ўключыць! Сьпіс рэдакцыі не падлягае - ўжо пісаў :)

Posted: 10.01.2006 - 00:49
by Alonka
Slaver, ну дык параіцца трэ было... Адразу папярэджваю, што выкананьне "Павешанным" - 1% са 100.

Posted: 10.01.2006 - 00:52
by Slaver
Alonka, ну песьня зусім не электрычная, але вельмі-вельмі-вельмі добрая! Хай толькі ня выканаюць песьню-пераможцу - заб'ем!

Posted: 10.01.2006 - 10:36
by Zap
Блін, забыўся на Чыстую-Сьветлую.. Сапраўды, вельмі добрая песьня:((

Posted: 10.01.2006 - 12:18
by Alonka
Slaver, справа ня ў тым, добрая песьня ці не, электрычная ці акустычная, а ў тым, што гэта - не НРМ. Тое ж самае, калі б у сьпісе былі польскія "4 танкісты" ці нешта з Гарадзкіх. Не згадзяцца яны.

Posted: 10.01.2006 - 13:18
by Slaver
Alonka, а акалічнасьці нас не датычацца :)

Posted: 10.01.2006 - 14:01
by Zap
Слава, дадавай Сьветлую ў апытаньне! :)

Posted: 10.01.2006 - 14:05
by Slaver
Zap, замест "Калі ідуць..."? Хм, не зьбірўся нічога зьмяняць... падумаем-с... Што скажа прэзыдыюм?

Posted: 10.01.2006 - 14:37
by Alonka
Я за "Сьветлую". Бо "Павешанным" - гэта дохлы нумар. І апытаньне наноў пачаць:)

Posted: 10.01.2006 - 14:45
by Slaver
Alonka, вось толькі рэклямай наноў займайся сама :)