Page 1 of 2

Культавая гульня "Менск"

Posted: 16.01.2006 - 23:56
by Slaver
На апошнім пасяджэньні НРсМ неяк успомнілася нам культавая гульня "Менск". Ёй ужо гадоў 6-7, для некаторых яна стала адной зь першых гуляк на кампутарах, але большасьць з гульцоў так ніколі і не прайшлі яе да канца. Выкладваючы яе тут, спадзяюся, што з'явяцца тыя, хто здолее зрабіць немагчымае :) Дапаможам Лявону не памерці ад абезпіўліваньня арганізму і перабіць усіх гопнікаў :)

Posted: 17.01.2006 - 00:28
by macie3k
а нейкае FAQ можа б нехта напісаў :) ?

Posted: 17.01.2006 - 00:30
by Slaver
macie3k, а там цісьнеш F1 і ўсё напісана :)

Posted: 17.01.2006 - 13:54
by macie3k
самае простае рашэньне, а я не падумаў :oops:

Posted: 17.01.2006 - 14:06
by Slaver
macie3k, цяжка ўявіць цяперака, як у ДОСе працавалі раней :)

Posted: 17.01.2006 - 17:00
by QzWeR
цікава, а Леанід Артуравіч граў у гэну гульню, дзе яго натуральна назвалі "сабакам" - @. :lol: :lol: :lol:

Posted: 17.01.2006 - 17:16
by Andrej
Super!U miane uzo Liavona nedze 100 razou zabili! :-)

Posted: 17.01.2006 - 17:24
by Slaver
QzWeR, а ў розных краінах па-розным сымбаль гэты завецца. У некаторых - нават пацук :)

Posted: 17.01.2006 - 18:16
by Zap
Я неяк дні два-тры спрабаваў яе прайсьці, але так нічога й не дабіўся:) Даўно гэта было...

Posted: 17.01.2006 - 21:19
by ZEUS
Прыкольная гульня...............але больш чым 500 ни разу не набрау! :D

Posted: 18.01.2006 - 00:55
by macie3k
Slaver, дык я на DOSе гадаваўся, гэта мая любімая сыстема :) у Sensible Soccer гуляю да сёньня ;)

а @ па польску гэта małpa :twisted:

Posted: 18.01.2006 - 01:47
by Slaver
Зараз першы раз за апошнія некалькі гадоў пагуляў... Забіў мент, калі быў п'яны ў дошку і бегалі чорцікі... пра вопыце 528 :( Шкада так :(

Posted: 18.01.2006 - 11:01
by Zap
Давіць мянтоў.

Posted: 18.01.2006 - 20:34
by Andrej
Narod, a sto kali zrabic prafesijnuju dobruju gul'ni, ja kanesne ne zrabliu, ale z tut josc napeuna prafesijnyja pragramisty...Zrabice gulnu padobnuju na getuju, ale z kab bylo bol's svabody, kab bylo bol's ab'jektau u jakija mozna zajsci, zrabice sapraudny prafesijny kvest, jon napeuna navat i za grosy razyjdzecca na ura!!!:-)

Posted: 18.01.2006 - 21:21
by Zap
Такое ўжо спрабавалі зрабіць на гэтым форуме, але ўсё заглохла, і ўсё было вельмі даўно, таму я зараз і тэмы такой не знайшоў. Але там і ідэі выкладваліся, і канцэпцыі, і мапы.. За грошы, канешне, ігру прадаць - гэта нерэальна, але калі арганізавацца, то можна чаго цікавага й зрабіць: усё роўна фан-клюбу заняцца няма чым:)

Posted: 18.01.2006 - 23:47
by Januk
Зкіньце мне, калі ласка, на e-mail ([email protected]) гульню "Менск", буду вельмі ўдзячны

Posted: 19.01.2006 - 00:18
by Zap
Januk, а слабо уверсе націснуць "спампаваць"?:))

Posted: 19.01.2006 - 15:31
by Andrej
A ja licu sto navat i za grosy siarod pryhilnikau NRM gulna razyjslasia, ja b darecy nabyu...Zrabice, kalilaska! :-)

Posted: 19.01.2006 - 17:21
by Zap
Ну па-першае яе няма й наўрад ці будзе. А па-другое, калі яна можа быць, то толькі дзеля росту папулярнасьці НРМ, для таго ж фан-клюб і існуе..

Posted: 21.01.2006 - 19:49
by ZEUS
Я набрау 4675 вопыту!!!!Але кали зайшоу у клюб то мяне забили гопники!!!!Шкада :(