[акорды] Рок-н-рол не ўратуе

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорды] Рок-н-рол не ўратуе

Post by macie3k »

Code: Select all

Em              C
панкi слухаюць панк
рокеры слухаюць рок,
усё ў нашым горадзе зроблена так
каб ты нiчога ня змог!

  Em         F#   G  C Hm Am
усё ў нашым горадзе так,
каб не гарэць, а сьмярдзець,
i можна ў нябёсах убачыць знак
  Em       F#     G  C
але мы ня хочам глядзець.

            Am                F 
     не працягвай гульню сьляпую
     рок-н-рол цябе не ўратуе
     не працягвай хлусьню сьвятую
     рок-н-рол цябе не ўратуе
     рок-н-рол цябе не ўратуе,
            Am             B
     рок-н-рол ўратуе сябе!

панк слухаюць панкi
байкеры слухаюць байкi,
усе мы носiм на майках
свае сёньняшнiя сьцягi.

тым часам зь нябачных скалаў
спаўзла сьнегавая навала,
i край наш ад краю да краю
нябачныя ўкрылi сьнягi!!!

     не працягвай гульню сьляпую
     рок-н-рол цябе не ўратуе
     не працягвай хлусьню сьвятую
     рок-н-рол цябе не ўратуе
     рок-н-рол цябе не ўратуе,
     рок-н-рол ўратуе сябе!

сола   B Gm B Gm
       B Gm B Gm 
       D# C D# C 
       B Gm B Gm
       F#
       F9

слухаю, што мне трэба
слухаю сонца i неба,
слухаю мора i глебу
чую ўсё, што вакол мяне ёсьць...

панк слухаюць панкi
а заўтра клеркамi ў банку
стануць былыя панкi
i скончыцца маладосьць.

     не працягвай гульню сьляпую
     рок-н-рол цябе не ўратуе
     не працягвай хлусьню сьвятую
     рок-н-рол цябе не ўратуе
     рок-н-рол цябе не ўратуе,
     рок-н-рол цябе не ўратуеееееееее

F9:
E||----------||
H||--------8-||
G||------8---||
D||----7-----||
A||--8-------||
E||----------||
Solv

Post by Solv »

Post Reply