Page 1 of 1

Перавыданьне Пашпарту

Posted: 5.03.2006 - 19:01
by Андрэй
паколькі праца над перавыданьнем пакрысе раскачагарваецца, шукаю дадатковыя рэсурсы, якія б можна (пажадана) было размясціць на кружэлцы:

1) тэксты песень
2) інфу пра гурт
2.1) кароткая гісторыя
2.2) хто ёсць хто
2.3) фотаальбом
3)відэёкліпы
3.1) паветраны шар
3.2) песьня пра каханьне
4)інфармацыя пра альбом
4.1) як, калі, дзе, кем запісваўся. якія інструмэнты выкарыстоўваліся.
4.2) кем і калі і якімі накладамі выдаваўся
4.2.1) у каго ёсць кружэлкі, што пэўны час прадаваліся?
(якія былі запісаны на кампутары і мелі каляровую
вокладку, зробленую на каляровым прынтары)
4.2.2) у каго ёсць касэты?
4.3) нейкія кур'ёзныя моманты звязаныя з альбомам
4.4) арыгіналы тэкстаў (я памятаю, рукапісныя тэксты песень з
пашпарту прадаваліся на аўкцыёне)
4.5) калі адбыўся першы канцэрт-прэзентацыя?
5) інфа пра НРСМ
6) дадатковыя рэсурсы:
6.1) рынг тоны для мабільнікаў
6.2) скрын сэйвер
6.3) шпалеры
7) інфармацыя пра кнігу Іх мроя, іх НРМ

Posted: 5.03.2006 - 19:53
by QzWeR
гы

Posted: 5.03.2006 - 20:04
by macie3k
8 ) інфа пра Польску Амбасаду :lol:

Posted: 5.03.2006 - 20:12
by Zap
macie3k, пра гэта будзе ў пятым пункце:)

Posted: 6.03.2006 - 10:06
by Alonka
Андрэй, дык а... Перавыданьнямі ж Вэст Рэкардс займаецца зараз...

Posted: 7.03.2006 - 20:56
by Сяргей
Інтэрвію з музыкамі, рэпартажы наконт гэтага...

Re: Перавыданьне Пашпарту

Posted: 10.03.2006 - 17:36
by Iкс
Андрэй wrote:паколькі праца над перавыданьнем пакрысе раскачагарваецца, шукаю дадатковыя рэсурсы, якія б можна (пажадана) было размясціць на кружэлцы:

1) тэксты песень
2) інфу пра гурт
2.1) кароткая гісторыя
2.2) хто ёсць хто
2.3) фотаальбом
3)відэёкліпы
3.1) паветраны шар
3.2) песьня пра каханьне
4)інфармацыя пра альбом
4.1) як, калі, дзе, кем запісваўся. якія інструмэнты выкарыстоўваліся.
4.2) кем і калі і якімі накладамі выдаваўся
4.2.1) у каго ёсць кружэлкі, што пэўны час прадаваліся?
(якія былі запісаны на кампутары і мелі каляровую
вокладку, зробленую на каляровым прынтары)
4.2.2) у каго ёсць касэты?
4.3) нейкія кур'ёзныя моманты звязаныя з альбомам
4.4) арыгіналы тэкстаў (я памятаю, рукапісныя тэксты песень з
пашпарту прадаваліся на аўкцыёне)
4.5) калі адбыўся першы канцэрт-прэзентацыя?
5) інфа пра НРСМ
6) дадатковыя рэсурсы:
6.1) рынг тоны для мабільнікаў
6.2) скрын сэйвер
6.3) шпалеры
7) інфармацыя пра кнігу Іх мроя, іх НРМ
З такой колькасьцю iнфы гэта толькi на DVD i улезе :lol:

Posted: 10.03.2006 - 17:54
by Alonka
Андрэй, а Вы хоць пыталіся ў кагосьці наконт перавыданьня?! Бо яшчэ раз кажу, што гэтым зараз займаецца Вэст Рэкардс! А па-другое, лічу, што ўсё ж такі сам гурт павінны вырашаць, што, калі й як...

Posted: 11.03.2006 - 13:59
by Андрэй
я гаварыў з Супрановічам, а ён вядзе перамовы з гуртом. Вэст-рэкардз зьбіраецца перавыдаць, але калі гэта будзе дакладна ніхто не ведае. Да таго ж яны зьбіраюцца пачаць з Адзірыдзідзіны, Ла-ла-ла і калі там яшчэ чарга да Пашпарту дойдзе...

наконт перавыданьня такая гісторыя. Я набыў кампакт з Пашпартам ў 1999 (1998?) годзе. Гэта быў мой першы беларускі дыск і мне вельмі спадабалася такая музыка. У 2000 годзе я падарыў кампакт адной заакіянскай сяброўцы. Паспрабаваў набыць ізноў, але яны ўжо не прадаваліся. Тут, аказалася, што адзін мой знаёмы Вова Ш., па сумяшчальніцтву з'яўляецца дырэктарам НРМ. Ну, натуральна я яму патэлефанаваў у верасні 2000-га (2001?). Маўляў, Вова ў цябе павінны быць дыскі, прадай. А ён кажа: навошта табе гэтыя кампутарныя, максімум праз тры месяцы ўсе ранейшыя альбомы будуць перавыдадзеныя ў добрай якасці. Вось з тых часоў, ужо шэсць год, я і чакаю....

Я-та магу пачакаць. А вось за гэты час новае пакаленьне беларусаў вырасла, якія нічога акрамя Зьвяроў і Земфіры не чулі... Крыўдна. Удвая крыўдна, што і музыку маем, але проста праз незразумелыя нейкія перашкоды гэтая музыка не выдаецца і не даходзіць да слухача.

Карацей, калі дапамога патрэбна, я гатовы. Калі не, так і скажыце...

Posted: 11.03.2006 - 16:04
by Alonka
Андрэй, дапамога патрэбная, але ж не ад Віталя Супрановіча. Бо калі НРМ й будзе недзе выдавацца, дык дакладна не на БМА, прайшлі тыя часы. НРМ - прафэсыйны гурт й патрабуе гэткага ж лэйблу й распаўсюду. А БМА - гэта для пачынаючых. А рабіць нешта бяз размовы з Вэстам таксама ня вельмі правільна, бо калі правая рука ня ведае, што робіць левая, атрымліваецца бардак. Я сутыкнулася з гэтым, калі Вэст бяз згоды са мной даў навіну ў прэсу пра НРМ і "Трох чрапах", а я ў гэты ж дзень пра кнігу. Таму раю рабіць не праз Супрановіча і не праз Вову, бо ён канцэртны дырэктар, і тое ўжо здаецца, што не НРМ:) Магу прапанаваць сустрэцца, абмеркаваць.

Posted: 11.03.2006 - 18:52
by Андрэй
хм, чаму я звярнуўся да Супрановіча?

1) прынамсі Супрановіч ужо выдаў больш за 50 дыскаў, з якіх напэўна 20 -- гэта перавыданьні ранейшых альбомаў. Потым, Супрановіч ўвогуле быў першым, хто выдаў беларускую музыку на СД вялікім накладам (1998 г. складанка Вольныя Танцы).

2) хочацца падтрымаць чалавека і арганізацыю, якая выдае беларускую музыку, арганізуе беларускія канцэрты і г.д. Дарэчы, адзіны прадусар, які працуе з маладымі гуртамі. Які беларускі канцэрт арганізавала ВэстРэкардз? Нешта я не памятаю такога.

3) ня хочацца падтрымліваць арганізацыю, якая супрацоўнічае з ЦягніШтурхай, смолавай, хлястовым (з нядаўняга часу я дадаю ў гэты сьпіс дж-морс). А то атрымаецца так: дапаможаш, вэст-рэкардз заробіць на гэтым грошы і.... ўкладзе іх у якую небудзь іскуі, ці гюнэш...

так, калі на тыдні будзе час -- я скантактуюся з вамі. калі не, тады ўжо пасля 19-га.

Posted: 11.03.2006 - 19:26
by Zap
а шчэ ў БМА што ня вокладка - то дафіга памылак:)

Posted: 12.03.2006 - 10:50
by Alonka
Андрэй:
1. у тым і справа, што Супрановіч толькі выдае. Далей ён нічога ня робіць. А дыскі выдаюцца менавіта дзеля таго, каб яны распаўсюджваліся па Беларусі. Нават Вэст ня здольны забясьпечыць нармальны распаўсюд, што тут пра Супрановіча казаць;

2. вось няхай і працуе прадусарам з маладымі гуртамі. НРМ - не яго ўзровень. А Вэст арганізоўвалі на Бангалёры нешта... даўно :) Дарэчы, у гэтай сітуацыі права вырашаць, каго падтрымліваць, усё роўна належыць гурту ;)

3. і я не казала, што выдаваць трэба на Вэсьце :) Ёсьць іншыя больш прафэсыйныя канторы.

Posted: 12.03.2006 - 20:39
by Андрэй
Alonka wrote: Ёсьць іншыя больш прафэсыйныя канторы.
Імёны кантораў у студыю!

PS: Што ж Вы, Шалёна, ля лядовага палацу прашмыгнулі, ледзьве павіталіся. Маглі б абмеркаваць перавыданьне... :lol:

Posted: 13.03.2006 - 11:21
by Alonka
Андрэй, бо я не адна была. Анечка зьмерзла, вырашылі ў машыну ісьці.

Posted: 24.05.2006 - 22:06
by QzWeR
Стала вядома што ў продажы з'явіліся падробленыя пашпарты НРМ. На ВДНХ быў заўважаны перавыданы на СД альбом "Пашпарт" з адмысловай вокладкай-пашпартам. Вокладка, бачна, раздрукавана ў хатніх умовах, а на старонцы пашпарту бачны сляды механічнага (найпрост гумкай) выдаленьня дадзеных папярэдняга ўладальніка.
Ахтунг, таварышы!!!

Posted: 25.05.2006 - 09:23
by Alonka
QzWeR, так, мне таксама ўжо паскардзіліся:(

Posted: 25.05.2006 - 13:33
by Zap
Гэта знак таго, што дыскі патрэбны народу й трэба пасьпяшацца зь перавыданьнем:)