Page 1 of 1

Выбары

Posted: 15.03.2006 - 15:16
by Сяргей
Прапаную галасаваць за кандыдатаў тут

Posted: 15.03.2006 - 18:37
by Zap
Ну і так жа зразумела ўсё:)

Posted: 15.03.2006 - 19:53
by MYA
А дзе ж Гайдукевіч??? Што за дыскымінацыя?! Я толькі за яго галасаваць і буду!(жартую) :lol:

Мі! :D

Posted: 15.03.2006 - 22:33
by QzWeR
а сэнс??

Posted: 15.03.2006 - 22:39
by RoskolnikOFF
2% - гэта таксама вынік!!!

Posted: 15.03.2006 - 23:04
by Predatorre
Гайдукевіч не гэта "нячэсна"!!!!!!!!!!!

Posted: 16.03.2006 - 18:23
by Сяргей
Справа ў тым, што я дадаваў і Гайдука, і Супроць усіх, і Мне пляваць, але нейкія глюкі...:)

Posted: 16.03.2006 - 20:58
by RoskolnikOFF
Вось дачакаліся!!! Адны з прешых выказванняў Мілінкевіча ў абарону Беларускага Року!!!!!!
http://by.milinkevich.org/supports/zasvabodu

Posted: 16.03.2006 - 20:59
by RoskolnikOFF
Аб чым і марыў Лявон Вольскі!!!

Posted: 18.03.2006 - 18:01
by Саленойд
А я галасаваць пакуль не магу :D
Таму я ўвогуле за дэмакратыю.

Posted: 19.03.2006 - 15:08
by Саленойд
Новыя дадзеныя экзыт-полаў агучаны дзяржаўнымі cродкамі масавай інфармацыі. Экспэрты аналітычнага цэнтру “Экоом” сьцьвярджаюць, што, паводле зьвестак на 12 гадзін 19 сакавіка, 84,2% апытаных пры выхадзе з выбарчых участкаў аддалі свае галасы за дзейнага кіраўніка краіны.


На другое месца — падаюць афіцыйныя сацыёлягі — перасунуўся Сяргей Гайдукевіч: за яго нібыта прагаласавалі 3,1%. Трэці — Аляксандар Мілінкевіч (2%). Аляксандар Казулін ня мае й таго — ён здолеў набраць толькі 1,9%. Пры гэтым, паводле дадзеных аналітычнага цэнтру “Экоом”, супраць усіх кандыдатаў прагаласавала 8,8% выбарцаў — больш, чым за трох апанэнтаў Лукашэнкі разам.

....(няма слоў)

Posted: 20.03.2006 - 07:04
by Angellini
Аб'яўляем грамадзянскую халодную вайну ўсім лукашыстам!!! :!:

Posted: 21.03.2006 - 21:10
by Guest
Angellini wrote:Аб'яўляем грамадзянскую халодную вайну ўсім лукашыстам!!! :!:
ЛУкашысты усяроўна перамогуць ! :cry:

Posted: 22.03.2006 - 16:14
by Alonka
Перамагаюць не лукашысты, перамагае дэбільная беларуская памяркоўнасьць. Паглядзела бы я на Лу ў Грузіі ці ва Ўкраіне... Яго б там ужо пад Гаагскі трыбунал падвялі.

Posted: 22.03.2006 - 18:09
by Iкс
Яшчэ ня вечар

Posted: 22.03.2006 - 22:06
by Сяргей
Цiкава, што тэма стваралася толькі як апытаньне, а тут, я гляджу, ужо пайшлі спрэчкі, пагрозы, дэбаты....:)

Posted: 22.03.2006 - 22:15
by Yauhen
Здаецца мне, што "Бацька" застанецца яшчэ на два тэрміны. Пакуль яшчэ мала ў народзе рэвалюцыйных настрояў. Вельмі ж спраўна працуюць нашыя дзяржаўныя СМІ... Мы можам перамагчы толькі разам. Трэба адзін аднаго падтрымліваць. Разам нас можа быць шмат. А паасобку мы слабыя. Але калі-небудзь мы пераможам, гэта дакладна!!!

Posted: 22.03.2006 - 23:00
by QzWeR
калі-небудзь палюбому. Але на троне будзе ўжо наступны Лу

Posted: 23.03.2006 - 22:31
by RoskolnikOFF
Усё роўна мы пераможам, бо іначай быць проста ня можа...