Page 1 of 2

Самаробныя кліпы

Posted: 4.04.2006 - 17:35
by Сяргей
Панове, ёсьць прапанова стварыць кліп на песьню "Вайна".
Калі ў каго ёсьць які-небудзь відэаматэрыял, дасылайце на [email protected].

Posted: 4.04.2006 - 20:55
by Zap
Можна зрабіць з відэа дэманстрацый.. Але дасылаць наўрад ці хто будзе, усё ж такі грошы за трафік:)

Posted: 5.04.2006 - 19:16
by Сяргей
Тады падкажыце, дзе можна што паздымаць, бо ёсьць камэра(праўда, дрэнная).

Posted: 5.04.2006 - 21:38
by Lick
Сяргей wrote:Тады падкажыце, дзе можна што паздымаць, бо ёсьць камэра(праўда, дрэнная).
Мне падаецца, што на гэтую песню зняць штосьці на камэру цяжка. Гэта будзе выглядаць непраўдападобна.Лепей браць матэрыял з кінастужак, ці зрабіць флэшку. Але можна зняць штосці на другую песню. Напрыклад на " Гадзючнік"- здымкі з мітынгу

Posted: 5.04.2006 - 22:45
by Zap
На гадзючнік трэ відэа з 3-га усебеларускага шабаша:)

Posted: 6.04.2006 - 10:56
by Alonka
На "Гадзючнік" ужо зьнялі ;) Лепей за "Go home" узяцца.

Posted: 6.04.2006 - 10:57
by Lick
Згодзен. Так і трэба зрабіць. А ці будзе шчэ яно?

Posted: 6.04.2006 - 11:25
by macie3k
Alonka wrote:На "Гадзючнік" ужо зьнялі ;)
а дзе яго знайсьці ?

Posted: 6.04.2006 - 17:00
by Alonka
macie3k, пакуль нідзе. Ідзе праца.

Posted: 6.04.2006 - 17:01
by Alonka
А лепей увогуле зьняць моладзевую мастацкую стужку з саундтрэкам ад НРМ ;)

Posted: 6.04.2006 - 19:56
by Zap
Дык усе толькі ЗА! :)

Posted: 10.04.2006 - 13:51
by Iкс
Даеш другую сэрыю "Незвычайнага канцэрту" :)

Posted: 11.04.2006 - 20:10
by Сяргей
Не, то будзе зусім іншы праект...:)

Posted: 12.04.2006 - 15:02
by Kat
а што, калі зрабіць мульфільм пра NRM??? такую невялічкую флэшку з глыбокім сэнсам... :)

Posted: 12.04.2006 - 17:25
by Сяргей
Ммммм, цікава, хто гэтым будзе займацца

Posted: 28.04.2006 - 16:03
by Юрый
Наконт фільму з саундтрэкам Н.Р.М - я таксама толькі ЗА !!!! Але ці магчыма гэта у нашай краіне зрабіць ??!

Posted: 28.04.2006 - 19:13
by Zap
Ну калі аматарскі..

Posted: 29.04.2006 - 13:12
by Alonka
Канешне аматарскі. Сьмешны які-небудзь :)

Posted: 13.05.2006 - 12:32
by Alonka
Прыгадала, што ў мяне ляжыць неадлічбаваны запіс з энэрэмаўскага кватэрніку. Можна паздымаць на некалькі камэраў Першы ўсеэнэрэмаўскі сход, а потым змантажаваць відэа на "Нас дахалеры" ;)

Posted: 13.05.2006 - 20:39
by macie3k
"нас дахалеры" на мэлёдыю "нас не дагонаць" :] ?


edit: толькі зараз (00:34) знайшоў што гэта новая песьня N.R.M. ;)