Page 1 of 13

Значкі

Posted: 2.05.2006 - 19:13
by Zap
Здаецца, Андрэй прапаноўваў зрабіць жалезныя маленькія аля БРСМ.
Давайце варушыцца з гэтай справай:) Адразу як сьцягі пашыем, ці паралельна.

Posted: 3.05.2006 - 00:15
by Kascjuszka
я не падтрымліваю.

Posted: 3.05.2006 - 05:26
by QzWeR
дайце 2

Posted: 3.05.2006 - 15:40
by Zap
Kascjuszka, я канешне ня супраць і звычайных.. Але калі ёсьць такая магчыма то добра б было зрабіцб, усё ж сьцёб з брсм - частка фан-клюбу..

Posted: 3.05.2006 - 19:00
by Саленойд
А што? Яны і выглядаюць салідна, і здзек з БРСМ. Я за.

Posted: 3.05.2006 - 23:17
by Kascjuszka
зьдзёк=сьцёб
сьцябацца, проста перадраючы сымболіку брсма, імо негустоўна..
лепш зрабіць штосьці сваё, прыкольнае:)

Posted: 4.05.2006 - 15:23
by Zap
дык гэта і ёсьць прыкольнае.. нічога іншага не прыдумаеш, звычайныя значкі ўжо нецікава.

Posted: 4.05.2006 - 20:30
by Kat
а што калі НРМаўскую птушку на значкі прыляпіць??? у мяне такі самаробны значок быў- сябрам спадабалася.

Posted: 4.05.2006 - 20:59
by Zap
Kat, такія ўжо ёсьць.. Трэ нешта новае.

Posted: 7.05.2006 - 17:49
by MindouG
Zap wrote:Kat, такія ўжо ёсьць.. Трэ нешта новае.
Напрыклад? Проста такія металічныя нават ня ведаю, дзе зрабіць можна. Ды й каштаваць гэта будзе зусім ня танна. Калі рабіць, дык звычайныя. Калі вырашыце, што на іх друкаваць, дык я б гэта зрабіў.

Posted: 8.05.2006 - 12:23
by Zap
MindouG, прапануй, рабі..

Posted: 8.05.2006 - 20:20
by MindouG
Ну дык трэба вырашыць, што на іх друкаваць.

Posted: 8.05.2006 - 20:41
by Zap
дык ты прапановы давай.. а ўсе вырашаць:)

Posted: 8.05.2006 - 21:51
by MindouG
Ну птушачку жы не жадаеце?=) А больш ня ведаю... Можна, канешне, гэтая а-ля БРСМаўскія зрабіць, як звычайныя круглыя значкі. Ды й увогуле брэйнсторміць трэба=))

Posted: 8.05.2006 - 22:17
by Слава
Не палічыце што я здекваюся, але...
Я лічу што вельмі добра было б зрабіц адразу некаль значкоў. На першым, безумоўна птушка. На другім герб НРМ, на трэцім сцяг... Мона як небудзь скампанаваць і ўвогуле выкладайце таксама свае прапановы, а лепш эскізы!

Posted: 8.05.2006 - 23:08
by Slaver
Спадарства, памятайце, калі ласка, што афіцыйныя сымбалі НРМ, як і трэйдмарк "НРМ", належаць гурту!

Posted: 9.05.2006 - 13:06
by Костусь
Адкажыце каліласак дзе магчыма набыць майку НРсМ?

Posted: 9.05.2006 - 13:16
by Zap
Костусь, прадаю за 50 баксаў:)
А так нідзе пакуль.. Новы наклад ужо напэўна паўгоду робім.

Posted: 9.05.2006 - 18:32
by Slaver
Костусь, будзе хутка! Трэба на сходу зрабіць новы наклад!

Posted: 11.05.2006 - 19:58
by Слава
ну дык і усё??? давайце мабыць далей разважаць???