Page 3 of 4

Posted: 27.05.2006 - 22:15
by Kat
а мне дызайн падабаецца. прыемныя колеры, не стамляешся ад старонак... Вось толькі актыўнасці на форуме не хапае!

Posted: 28.05.2006 - 09:22
by VOLNY
МО з-за дызайна й актыўнасць слабая?

Posted: 28.05.2006 - 09:31
by Slaver
Добра, я закіну які-небудзь вясёлкавы скін.
Толькі ўсе фішкі форуму рэалізаваныя спэцыяльна пад стандартны, таму зь іншымі скінамі будзе губляцца функцыянальнасьць!

Posted: 28.05.2006 - 10:55
by Alonka
Ня ведаю, у мяне нават ніколі думак пра змрочнасьць не ўзьнікала... Можа, гэта ад чалавека залежыць, а не ад форума?

Posted: 28.05.2006 - 12:15
by Zap
Можна бел-чырвоны варыянта зрабіць, як цішоткі:)

Posted: 28.05.2006 - 20:34
by VOLNY
Вось бачыце, як узнікла пытанне, дык у ZAPa добрыя прапановыі паз'яўляліся

Posted: 29.05.2006 - 07:39
by Мікалай
Сябры як наконт таго, каб зрабіць чат на нашай старонкі NRsM. Можа хтосьці ўжо прапаноўваў гэтую ідэю.

Posted: 29.05.2006 - 08:28
by Alonka
VOLNY, нешта Вас у крайнасьці кідае: што ня чорнае, тое бел-чырвона-белае :) Гэта ж форум гурта, а не апазыцыйнай арганізацыі. А Zap, наколькі я разумею, пажартаваў... Zap, ты ж пажартаваў?

Мікалай, трэба вынесьці на галасаваньне :)

Posted: 29.05.2006 - 13:01
by Slaver
Мікалай, ёсьць чат на irc.by. Як им карыстацца, напісана падрабязна! Больш ня трэба!

Posted: 29.05.2006 - 13:05
by VOLNY
Я за белы (ці іншы светлы) колер форума. А Вы ў спалучэнне белага і чырвонага бачыце адразу апазыцыю? Трэба неяк папрасцей на рэчы глядзецць

Posted: 29.05.2006 - 13:54
by Alonka
VOLNY, трэба разумець жарты :lol: Форум зроблены ў кантэксьце сайту. Прымалі дызайн таксама на дэмакратычных выбарах.

Posted: 29.05.2006 - 18:08
by Lick
VOLNY, паглядзі на сымболіку NRM!!! Калі зрабіць белы форум гэта не будзе адпавядаць ідыялёгіі гурта ды й НРСМу. Хаця гэта толькі мая думка. Не хачу нікому нічога навязываць.

Posted: 29.05.2006 - 20:49
by VOLNY
Наконт сымболікі - згодны. Я не надта моцны ў дызайне, але афіцыйны, хоць і адпавядаў сымбалам, выглядаў у нечым (!) лепш. Я думаў, справа часу, але нешта ў гэтым форуме не тое (акрамя фона). Я падумаю і напішу

Posted: 29.05.2006 - 20:56
by VOLNY
Але я пра старое:цяжка зрабіць некалькі скіноў? Выключна на форум?
белы форум гэта не будзе адпавядаць ідыялёгіі гурта ды й НРСМу
А чаму ж у вас цішоткі белыя, не выпадаюць з ідыялёгіі НРСМу?

PS
Народ, прабачце, што турбую вас гэтымі постамі, але:
1) Вы казалі, не хапае актыўнасці на форуме
2) Зычу лепшага гэтаму сайту

Posted: 30.05.2006 - 00:07
by Alonka
VOLNY, нічога, не турбуеце. У спрэчцы нараджаецца праўда ;)
Цішоткі й форум - розныя рэчы. Бо цішотка існуе сама па сабе, колер кожны абіраў адпаведна сваім густам. Гэта справа цалкам індывідуальная. Форум - частка сайту, частка агульнай канцэпцыі. І справа нават не ў ідэалёгіі гурта ці ф/к, а менавіта ў цэласнасьці дызайна. Калі сайт пачне працаваць на ўсю моц, тады й успрымацца стане па-іншаму.

Posted: 30.05.2006 - 16:12
by Lick
VOLNY, Па першае ты павышаеш гэтую самую актыўнасьць на форуме. Па другое, вельмі прыемны тваі памкненні зрабіць сайт лепей. ( хаця я не зусім з табой згодзен)

Posted: 8.06.2006 - 15:14
by Мікалай
Можа на старонцы нашага фан-клюба зробім падзел у форуме,дзе музыкі будуць адказваць на пытаньні.

Posted: 8.06.2006 - 21:05
by VOLNY
Мікалая падтрымліваю.
А што з магчымасцю варыянтнага інтэрфэйса на форум? Зглухла справа?

Posted: 9.06.2006 - 06:06
by Kascjuszka
пральна! давайця злазьдзім ФАК для музыкаў!

Posted: 9.06.2006 - 10:12
by Alonka
ФАК для музыкаў першапачаткова плянаваўся не на форуме, а як адзін з разьдзелаў сайту. Там ён і будзе. Бо на форум ніхто акрамя Лявона не заходзіць. І той інкогніта :)