Page 1 of 4

Пасьведчаньні сябраў фан-клюбу

Posted: 14.05.2006 - 18:01
by Slaver
На сёньняшнім паседжаньні была ўзьнятая важная, але забытая тэма — стварэньне пасьведчаньняў фан-клюбу N.R.M.. Зразумела, што яны будуць зробленыя ў такім жа сьцёбным стылі, як і ўсё тут. Але ёсьць некаторыя пытаньні, якія трэба вырашыць.

1. Наяўнасьць пысы ўладальніка пасьведчаньня

Што будзем устаўляць: сапраўдныя фоткі ці, напрыклад, форумныя альбо ЖЧшныя аватары? На пасяджэньне прапанавалі рабіць на выбар кожнага сябра.

2. Дадзеныя ў пасьведчаньні

Толькі нік і імя? Поўныя імя-прозьвішча дакладна не патрэбныя! Што яшчэ можна дадаць? Дату нараджэньня?

Якія яшчэ ёсьць пытаньні?

Posted: 14.05.2006 - 18:18
by QzWeR
Здымак, імя, нік ды дату ўступленьня ў СС

Posted: 14.05.2006 - 18:27
by Alonka
Я за здымак, бо, па-першае, аватары зьмяняюцца, па-другое, халера яго ведае, хто выкрадзе маё пасьведчаньне й потым будзе зь ім малявацца :lol:
Нік, імя, дата ўступленьня ў СС, подпіс міністра ўнутраных справаў ;)

Posted: 14.05.2006 - 18:33
by Alonka
А здымак можна й несур'ёзны, які-небудзь сьмешны скарыстаць.

Posted: 14.05.2006 - 18:46
by Slaver
Alonka, зараз вазьму які-небудзь твой здымачак і зраблю несур'ёзны :)
Я з тваімі довадамі цалкам згодзен :)

Posted: 14.05.2006 - 18:52
by Alonka
Slaver, некаторыя мае здымкі нават не патрабуюць апрацоўкі :lol:

Posted: 14.05.2006 - 20:10
by Predatorre
я за тое каб кожны сам вырашыў, што жадае
хто аватар, а хто фота
тым больш, што шмат у каго фоты на аватарах

Posted: 14.05.2006 - 20:38
by ZEUS
нажаль ня быў на пасяджэньні(захварэў((((................але і я за, каб кожны сам вырашыў што ён хоча......

Posted: 14.05.2006 - 21:00
by Alonka
Справа ў тым, што пасьведчаньні павінны быць адзінага ўзору. Таварышы, у нас жэ бюракрація!!! :lol:

Posted: 14.05.2006 - 21:28
by Predatorre
вось вось у нас АНАРХІЯ!!! таму хай хто што хоча, але аднолькавага памеру!

Posted: 14.05.2006 - 21:36
by QzWeR
цалкам згодны са спадарыняй Першым сакратаром па сувязях з грамадскасьцю.

Можна нат усім адну й тую ж фотку зрабіць... :)))

Posted: 14.05.2006 - 21:40
by Predatorre
QzWeR wrote:Можна нат усім адну й тую ж фотку зрабіць... :)))
магчыма такія ж як у Zet'a :)

Posted: 14.05.2006 - 21:40
by Слава
Фотаздымак, але на таки, што на паспарт... Якую-небудзь фоту, якую пажадае сам сябар.

Posted: 14.05.2006 - 22:20
by pinski
Цалкам за здымак, бо часы праходязць - аватары мяняюцца, але ж фэцсы застаюцца.
лічу, што туды трыба дабавіць Нік, імя, дату нараджэння, ну і аську, магчыма:). Вось. :)

Posted: 14.05.2006 - 22:37
by Kascjuszka
Я супраць імёнаў й датаў нараджэньняў!
За - здымак (адвольны), нік, парадкавы нумар (нрмаўскі? ці нрсмаўскі?), невялічкая характарыстыка..

Posted: 15.05.2006 - 06:30
by Kat
мне здавалася, што рэжым завецца ваеннай дэмакратыяй:). а вы запытайцеся ў спадароў міністраў, якія пасьведчанні яны падпішуць, а якія-не! :)

Posted: 15.05.2006 - 07:03
by Alonka
Kat, спадары міністры будуць пашпарты падпісваць, пасьведчаньні НРСМ цалкам на нашым сумленьні :)

Posted: 15.05.2006 - 14:58
by патрыёт
я лічу што трэга асабістую фоту кожнага удзельніка,імя,нік і дату уступлення!

Posted: 15.05.2006 - 15:32
by Антонiя
Слава
Фотаздымак, але на таки, што на паспарт

вось-вось! Не такiя дзе усе з сур'ёзнымi тварамi, а нейкiя забауныя))
я б хацела бачыць: нiк, iмя, прозвiшча (але не абавязкова, бо малалi што...), фотаздымак, дату ўступлення ў СС, подпіс міністра ўнутраных справаў.
А якога памеру будуць гэтыя пасьведчаннi? Бо было б магчыма дадаць яшчэ горад, дату народжання, нейкую кантактную iнфармацыю (аська, тэлефон) i уласны подпiс.

Posted: 15.05.2006 - 17:58
by Kat
і пажадана, каб было чатыры подпісу міністраў! :)