[акорлы] Хавайся ў бульбу!

Тэксты, акорды, табулятуры песень гурту N.R.M. можна выкладваць і шукаць у гэтым форуме.

Moderators: Мікалай, Alonka, macie3k

Post Reply
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

[акорлы] Хавайся ў бульбу!

Post by macie3k »

Code: Select all

  Dm               F
баіцца мой сябар, калі навальніца 
  C                    D#
баіцца другі, што ня зможа напіцца,
палохае трэцяга моцная ўлада,
чацьверты баіцца памяншэньня акладу.
усё гэта так, так, так,
а можа быць не, не, не...
але пытаньні гэтыя не да мяне.
я, зрэшты, магу параіць адно:
схавацца ў бульбу ці легчы на дно.

        Dm            F C G
     хавайся ў бульбу!

баіцца хірург, што сарвецца рука.
баіцца студэнт ваенрука
баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў,
баіцца актор, што show must go on. 
усё гэта так, так, так,
а, можа быць не, не, не...
баюся я, баісься ты, баяцца цябе, баяцца мяне.
такая ў нашага народу нялёгкая праца –
усе й паўсюль павінны баяцца.

     хавайся ў бульбу!

і страшна пажарным, і страшна міліцыі,
і страшна рабочым у нашай сталіцы,
бо будуць шукаць, і могуць знайсьці
хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці. 
усё гэта так, так, так.
усё гэта кепскі знак.
змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк.
а бульба ўрадзіла з высокаю батвой...
стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой.

     хавайся ў бульбу!

     хавайся ў бульбу! кажа наш беларускі народ
     хавайся ў бульбу! у агарод.
     хавайся ў бульбу! каб ня ўбачылі, каб ня знайшлі.
     хавайся ў бульбу! бліжэй да зямлі.
Post Reply