Page 1 of 1

Goodbye бацька!

Posted: 26.06.2006 - 10:23
by Костусь
Ці чуў хто пра фільм"Goodbye бацька" і дзе мажліва дастаць яго?

Posted: 26.06.2006 - 11:08
by drapeznik
Чулі. Знайсьці можна напэўна на управе. ( Таксама ён дакладна ёсьць у лакальнай сетцы Уручча - 6).

Posted: 26.06.2006 - 15:13
by Kat
drapeznik, а што за фiльм??? ну, па назве зразумела, што пра Беларусь, але....

Posted: 26.06.2006 - 20:18
by drapeznik
Kat wrote:drapeznik, а што за фiльм??? ну, па назве зразумела, што пра Беларусь, але....
Хех, гэта пародыя на знакаміты фільм "Гудбай, Ленін!".
Прыкладны змест - Бацька Каляна, фаната тэлевізійных навінаў, быў вылучаны дэлегатам 3-га Усебеларускага народнага сходу. Пасьля таго, як яму сам Прэзыдэнт паціснуў руку, бацька дабухаўся да белай гарачкі і ўпаў у посталькагольную кому. Але сапраўдныя праблемы для Каляна пачаліся, калі ягоны бацька ачуняў – ужо пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у абсалютна новай, дэмакратычнай краіне. Ягоны душэўны стан яшчэ такі слабы, што любое хваляваньне можа скончыцца для бацькі летальным запоем. А што можа стаць больш сьмярцельным для перакананага лукашыста, чым навіна пра тое, што ягонага куміра ўжо больш няма ля карміла ўлады? І тады Калян вымушаны быў працягваць будаваць для бацькі стабільную і квітнеючую Беларусь у асобна ўзятай кватэры...
Не первое, кстати, оппазиционное видео.

Posted: 26.06.2006 - 20:23
by drapeznik
Калі верыць "Навінкам" дык - Фільм можна замовіць праз тэлефон: (029) 2604115
http://www.navinki.net/portal/modules.p ... cle&sid=37

Posted: 27.06.2006 - 13:29
by Iкс
Фiльм нiчога так, толькi акторы не вельмi добра граюць

Posted: 29.06.2006 - 12:19
by Вячаслаў
Cikavy filmec, aktory narmalna graly. Uvogule - galounae ideja i jae realizacyja.